https://bel.sputnik.by/20240917/lukashenka-belarus-zastaetstsa-prykhlntsay-mru-1089609869.html
Лукашэнка: Беларусь застаецца прыхільніцай міру
Лукашэнка: Беларусь застаецца прыхільніцай міру
Sputnik Беларусь
Форум і канцэрт арганізаваны ў сталіцы Беларусі 17 верасня ў гонар дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства. 17.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-17T18:28+0300
2024-09-17T18:28+0300
2024-09-17T18:44+0300
аляксандр лукашэнка
свята
дзень народнага адзінства
форум
мінск
мінск-арэна
палітыка
грамадства
бяспека
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/10/1083694033_49:0:1155:622_1920x0_80_0_0_ee7b7cded6627671c5625fcf84941b4c.jpg
МІНСК, 17 вер – Sputnik. НАТАўская зброя накіравана ў бок Беларусі ў заходніх і паўднёвых суседзяў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на форуме да Дня народнага адзінства."Мы адказваем проста і ў лепшых традыцыях апошняй дыктатуры Еўропы. Адкрываем межы і не патрабуем дазволу – візы. І людзі на тым баку нас чуюць… Робяць вывады зусім не на карысць тых, хто ім забараняе сюды прыязджаць", - адзначыў Лукашэнка.Таксама ён запэўніў, што Беларусь па-ранейшаму застаецца прыхільніцай міру, але ў выпадку агрэсіі краіне ёсць чым адказаць.Акрамя таго, ён акцэнтаваў увагу на тым, што беларускую міралюбнасць не трэба прымаць за слабасць."Нам трэба не саромецца быць беларусамі і перастаць пастаянна абарочвацца: то ўглыб стагоддзяў, то па баках", - таксама падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.Гэтую заяву прэзідэнт зрабіў у Дзень народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі чацвёрты раз. Ён прымеркаваны да гадавіны пачатку ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. 17 верасня 1939 года падраздзяленням Чырвонай Арміі быў аддадзены загад аб пераходзе мяжы з Польшчай. Савецкія войскі пачалі паход, які назвалі вызваленчым. Яго вынікам стала далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.Пазней, у лістападзе таго ж года, Вярхоўны Савет БССР юрыдычна замацаваў ўз’яднанне беларускіх зямель.На думку Лукашэнкі, сённяшняе свята сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў і нястомнае імкненне беларускага народа жыць у сваёй дзяржаве і на сваёй зямлі. Таксама ён адзначыў, што першапачаткова беларускую дзяржаву абвясцілі 1 студзеня 1919 года (ССРБ – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь).Ён таксама адзначыў, што ў міжваеннай Польшчы ў беларусаў не было ніякай аўтаноміі, а ў Заходняй Беларусі праводзілася палітыка апалячвання."Знішчалася нацыя. Ахвярамі рэпрэсій сталі больш за 3 тысячы зняволеных", - сказаў прэзідэнт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240917/syargeenka-belarus-zakhavae-suverentet--sama-budze-vybrats-sayuznka-1089584689.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/10/1083694033_188:0:1017:622_1920x0_80_0_0_dddde6a377d3762d7a3259386e78c467.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, свята, дзень народнага адзінства, форум, мінск, мінск-арэна, палітыка, грамадства, бяспека, гісторыя, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, свята, дзень народнага адзінства, форум, мінск, мінск-арэна, палітыка, грамадства, бяспека, гісторыя, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка: Беларусь застаецца прыхільніцай міру
18:28 17.09.2024 (абноўлена: 18:44 17.09.2024) Форум і канцэрт арганізаваны ў сталіцы Беларусі 17 верасня ў гонар дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства.
МІНСК, 17 вер – Sputnik. НАТАўская зброя накіравана ў бок Беларусі ў заходніх і паўднёвых суседзяў, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на форуме да Дня народнага адзінства.
"Мы адказваем проста і ў лепшых традыцыях апошняй дыктатуры Еўропы. Адкрываем межы і не патрабуем дазволу – візы. І людзі на тым баку нас чуюць… Робяць вывады зусім не на карысць тых, хто ім забараняе сюды прыязджаць", - адзначыў Лукашэнка.
Таксама ён запэўніў, што Беларусь па-ранейшаму застаецца прыхільніцай міру, але ў выпадку агрэсіі краіне ёсць чым адказаць.
"Нашы маштабныя мірныя ініцыятывы гучаць з трыбуны Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, на пляцоўках міжнародных форумаў. Мы прапануем да абмеркавання Еўразійскую хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі. Мы абавязкова знойдзем выхад з глабальнага крызісу бяспекі, бо з намі найбліжэйшыя саюзнікі – многія-многія краіны нашай планеты", - запэўніў прэзідэнт.
Акрамя таго, ён акцэнтаваў увагу на тым, што беларускую міралюбнасць не трэба прымаць за слабасць.
"Нам трэба не саромецца быць беларусамі і перастаць пастаянна абарочвацца: то ўглыб стагоддзяў, то па баках", - таксама падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Гэтую заяву прэзідэнт зрабіў у Дзень народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі чацвёрты раз. Ён прымеркаваны да гадавіны пачатку ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. 17 верасня 1939 года падраздзяленням Чырвонай Арміі быў аддадзены загад аб пераходзе мяжы з Польшчай. Савецкія войскі пачалі паход, які назвалі вызваленчым. Яго вынікам стала далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.
Пазней, у лістападзе таго ж года, Вярхоўны Савет БССР юрыдычна замацаваў ўз’яднанне беларускіх зямель.
На думку Лукашэнкі, сённяшняе свята сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў і нястомнае імкненне беларускага народа жыць у сваёй дзяржаве і на сваёй зямлі. Таксама ён адзначыў, што першапачаткова беларускую дзяржаву абвясцілі 1 студзеня 1919 года (ССРБ – Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь).
Ён таксама адзначыў, што ў міжваеннай Польшчы ў беларусаў не было ніякай аўтаноміі, а ў Заходняй Беларусі праводзілася палітыка апалячвання.
"Знішчалася нацыя. Ахвярамі рэпрэсій сталі больш за 3 тысячы зняволеных", - сказаў прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"