https://bel.sputnik.by/20240918/paysho-z-zhytstsya-karespandent-ra-navny-van-surae-1089629553.html
Пайшоў з жыцця карэспандэнт РІА Навіны Іван Сураеў
Пайшоў з жыцця карэспандэнт РІА Навіны Іван Сураеў
Sputnik Беларусь
Вядомы расійскі журналіст асвятляў дзейнасць ваенна-прамысловага комплексу, а таксама беспарадкі і канфлікты ў розных частках свету. 18.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-18T14:12+0300
2024-09-18T14:12+0300
2024-09-18T14:12+0300
смерць публічных людзей
навіны
ріа навіны
карэспандэнт
смі
грамадства
медыягрупа "россия сегодня"
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/12/1089628233_0:0:605:341_1920x0_80_0_0_f999468ddf2ed4edaf67659286487513.png
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Мінулай ноччу памёр карэспандэнт рэдакцыі сілавых ведамстваў РІА Навіны Іван Сураеў.У Галоўнай дырэкцыі інфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" расказалі, што журналіст пайшоў з жыцця ва ўзросце 32 гадоў пасля цяжкай хваробы.Карэспандэнт пачаў працаваць у інфармацыйным агенцтве ў 2014 годзе пасля завяршэння вучобы ў МДІМА. Іван Сураеў асвятляў працу расійскага ваенна-прамысловага комплексу.Пры гэтым ніколі не адмаўляўся ад распрацоўкі іншых тэм, якія прапаноўвала яму рэдакцыя. У якасці журналіста ён неаднаразова працаваў ва ўмовах, якія ўяўлялі рызыку для жыцця.Іван Сураеў асвятляў беспарадкі ў гарадах, працу сілавых ведамстваў і выязджаў у камандзіроўкі, якія прадугледжваюць небяспечныя сітуацыі.У 2019 годзе ён у якасці карэспандэнта адправіўся ў Венесуэлу, дзе была зроблена спроба дзяржаўнага перавароту. У яго актыве – больш за сто інтэрв’ю з кіраўнікамі ВПК, некалькі тысяч напісаных навін.Іван Сураеў быў адкрытым, добрым і таленавітым журналістам, валодаў некалькімі замежнымі мовамі. Акрамя працы захапляўся музыкай, падарожнічаў.Калектыў РІА Навіны і ўсёй медыягрупы "Россия сегодня" шчыра спачувае родным і блізкім Івана Сураева.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240905/trener-z-asablvay-energetykay-belaruskya-khakesty-spamnayuts-bure-stareyshaga-1089321581.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/12/1089628233_0:0:605:453_1920x0_80_0_0_b8a086288c8a52011e6730135a89e5c2.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, навіны , ріа навіны, карэспандэнт, смі, грамадства, медыягрупа "россия сегодня", расія
смерць публічных людзей, навіны , ріа навіны, карэспандэнт, смі, грамадства, медыягрупа "россия сегодня", расія
Пайшоў з жыцця карэспандэнт РІА Навіны Іван Сураеў
Вядомы расійскі журналіст асвятляў дзейнасць ваенна-прамысловага комплексу, а таксама беспарадкі і канфлікты ў розных частках свету.
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Мінулай ноччу памёр карэспандэнт рэдакцыі сілавых ведамстваў
РІА Навіны Іван Сураеў.
У Галоўнай дырэкцыі інфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" расказалі, што журналіст пайшоў з жыцця ва ўзросце 32 гадоў пасля цяжкай хваробы.
Карэспандэнт пачаў працаваць у інфармацыйным агенцтве ў 2014 годзе пасля завяршэння вучобы ў МДІМА. Іван Сураеў асвятляў працу расійскага ваенна-прамысловага комплексу.
Пры гэтым ніколі не адмаўляўся ад распрацоўкі іншых тэм, якія прапаноўвала яму рэдакцыя. У якасці журналіста ён неаднаразова працаваў ва ўмовах, якія ўяўлялі рызыку для жыцця.
Іван Сураеў асвятляў беспарадкі ў гарадах, працу сілавых ведамстваў і выязджаў у камандзіроўкі, якія прадугледжваюць небяспечныя сітуацыі.
У 2019 годзе ён у якасці карэспандэнта адправіўся ў Венесуэлу, дзе была зроблена спроба дзяржаўнага перавароту. У яго актыве – больш за сто інтэрв’ю з кіраўнікамі ВПК, некалькі тысяч напісаных навін.
Іван Сураеў быў адкрытым, добрым і таленавітым журналістам, валодаў некалькімі замежнымі мовамі. Акрамя працы захапляўся музыкай, падарожнічаў.
Калектыў РІА Навіны і ўсёй медыягрупы "Россия сегодня" шчыра спачувае родным і блізкім Івана Сураева.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"