https://bel.sputnik.by/20240918/pusk-kinzhalov--agon-pa-padlodkakh-samyya-yarkya-momanty-vuchennya-okean-2024-1089621771.html
Пускі "Кинжалов" і агонь па падлодках: самыя яркія моманты вучэнняў "Океан-2024"
Пускі "Кинжалов" і агонь па падлодках: самыя яркія моманты вучэнняў "Океан-2024"
Sputnik Беларусь
У Расіі завяршыліся самыя маштабныя марскія вучэнні за апошнія 30 гадоў: у манеўрах было задзейнічана больш за 400 суднаў, 120 самалётаў і верталётаў, больш за... 18.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-18T10:45+0300
2024-09-18T10:45+0300
2024-09-18T10:45+0300
відэа
відэа
бяспека
ваенныя вучэнні
расія
акіян
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/12/1089618877_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_03963c7b8723d0addcc7a1736f95f63b.jpg
Мінабароны РФ апублікавала самыя яркія кадры вучэнняў "Океан-2024", якія адбыліся напярэдадні, манеўры праводзіліся ў водах Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, Міжземнага, Каспійскага і Балтыйскага мораў.Падчас вучэнняў адпрацоўваліся самыя розныя баявыя задачы – ад прыцэльнага агню па падлодках умоўнага праціўніка да супрацьдзеяння дыверсійна-разведвальным групам. Аднымі з самых яркіх момантаў сталі баявая праца комплексу "Кінжал" і пускі крылатых ракет комплексамі "Уран". За марскімі баямі сачылі замежныя назіральнікі – прадстаўнікі 11 дружалюбных краін, у тым ліку Саудаўскай Аравіі, Інданезіі, Паўночнай Карэі.Усяго ў вучэннях было задзейнічана больш за 400 баявых караблёў, падводных лодак і дапаможных суднаў, больш за 120 самалётаў і верталётаў, каля 7 000 адзінак узбраення, ваеннай і спецтэхнікі, а таксама больш за 90 тыс вайскоўцаў.Вучэнні "Океан" – самыя маштабныя за апошнія 30 гадоў – сталі дэманстрацыяй сіл усіх флатоў Расіі, адзначылі назіральнікі."Акіян" – кодавая назва ваенна-марскіх вучэнняў, якія праводзіліся Галоўным камандаваннем Ваенна-марскога флоту СССР у 1970, 1975, 1977, 1983 і 1985 гадах. У пасляваенныя гады і ў савецкі перыяд гэта былі найбуйнейшыя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі Ваенна-марскога флоту і самыя маштабныя ў сусветнай гісторыі для свайго часу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/12/1089618877_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_78ca5335f252ad72c123ea573ee8f7d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, бяспека, ваенныя вучэнні, расія, акіян, міністэрства абароны рф, видео
відэа, бяспека, ваенныя вучэнні, расія, акіян, міністэрства абароны рф, видео
Пускі "Кинжалов" і агонь па падлодках: самыя яркія моманты вучэнняў "Океан-2024"
У Расіі завяршыліся самыя маштабныя марскія вучэнні за апошнія 30 гадоў: у манеўрах было задзейнічана больш за 400 суднаў, 120 самалётаў і верталётаў, больш за 7 тысяч адзінак ваеннай тэхнікі. Глядзіце самыя яркія кадры мінулых вучэнняў.
Мінабароны РФ апублікавала самыя яркія кадры вучэнняў "Океан-2024", якія адбыліся напярэдадні, манеўры праводзіліся ў водах Ціхага і Паўночнага Ледавітага акіянаў, Міжземнага, Каспійскага і Балтыйскага мораў.
Падчас вучэнняў адпрацоўваліся самыя розныя баявыя задачы – ад прыцэльнага агню па падлодках умоўнага праціўніка да супрацьдзеяння дыверсійна-разведвальным групам. Аднымі з самых яркіх момантаў сталі баявая праца комплексу "Кінжал" і пускі крылатых ракет комплексамі "Уран". За марскімі баямі сачылі замежныя назіральнікі – прадстаўнікі 11 дружалюбных краін, у тым ліку Саудаўскай Аравіі, Інданезіі, Паўночнай Карэі.
Усяго ў вучэннях было задзейнічана больш за 400 баявых караблёў, падводных лодак і дапаможных суднаў, больш за 120 самалётаў і верталётаў, каля 7 000 адзінак узбраення, ваеннай і спецтэхнікі, а таксама больш за 90 тыс вайскоўцаў.
Вучэнні "Океан" – самыя маштабныя за апошнія 30 гадоў – сталі дэманстрацыяй сіл усіх флатоў Расіі, адзначылі назіральнікі.
"Акіян" – кодавая назва ваенна-марскіх вучэнняў, якія праводзіліся Галоўным камандаваннем Ваенна-марскога флоту СССР у 1970, 1975, 1977, 1983 і 1985 гадах. У пасляваенныя гады і ў савецкі перыяд гэта былі найбуйнейшыя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі Ваенна-марскога флоту і самыя маштабныя ў сусветнай гісторыі для свайго часу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"