Ураджайнае комба: месячнае зацьменне супала з поўняй і суперпоўняй – фота
Ураджайнае комба: месячнае зацьменне супала з поўняй і суперпоўняй – фота
Sputnik Беларусь
У сераду, 18 верасня супалі адразу тры астранамічных з’явы: поўня, суперпоўня і месячнае зацьменне. Фота глядзіце на Sputnik Беларусь. 18.09.2024, Sputnik Беларусь
Поўню, якая выпадае на даты, блізкія да дня восеньскага раўнадзенства, называюць Ураджайнай (часам Ураджайны Месяц бывае і ў кастрычніку). Гэта назва паходзіць з культуры індзейцаў. У Кітаі вераснёўскую поўню называюць Месяцам Хрызантэмы, у кельтаў гэта Месяц, які спявае, у чарокі – Арэхавы. Сустракаюцца таксама такія назвы як Варонін Месяц, Месяц Чарвяка і іншыя.У гэтым годзе вераснёўская поўня супала з суперпоўняй – так называюць з’яву, калі спадарожнік Зямлі знаходзіцца на максімальна блізкай да планеты адлегласці, з-за чаго выглядае больш, чым у іншы час. Гэта другая суперпоўня сёлета, першую можна было назіраць у жніўні.Трэцяя астранамічная з’ява, якая выпала на 18 верасня, месячнае зацьменне. Яно адкрывае калідор зацьменняў – следам за ім у кастрычніку чакаецца зацьменне сонечнае. Лічыцца, што месячнае зацьменне можа ўплываць на людзей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У сераду, 18 верасня супалі адразу тры астранамічных з’явы: поўня, суперпоўня і месячнае зацьменне. Фота глядзіце на Sputnik Беларусь.
Поўню, якая выпадае на даты, блізкія да дня восеньскага раўнадзенства, называюць Ураджайнай (часам Ураджайны Месяц бывае і ў кастрычніку). Гэта назва паходзіць з культуры індзейцаў. У Кітаі вераснёўскую поўню называюць Месяцам Хрызантэмы, у кельтаў гэта Месяц, які спявае, у чарокі – Арэхавы. Сустракаюцца таксама такія назвы як Варонін Месяц, Месяц Чарвяка і іншыя.
У гэтым годзе вераснёўская поўня супала з суперпоўняй – так называюць з’яву, калі спадарожнік Зямлі знаходзіцца на максімальна блізкай да планеты адлегласці, з-за чаго выглядае больш, чым у іншы час. Гэта другая суперпоўня сёлета, першую можна было назіраць у жніўні.
Трэцяя астранамічная з’ява, якая выпала на 18 верасня, месячнае зацьменне. Яно адкрывае калідор зацьменняў – следам за ім у кастрычніку чакаецца зацьменне сонечнае. Лічыцца, што месячнае зацьменне можа ўплываць на людзей.
Сілуэт балельшчыка на фоне частковага зацьмення супермесяца падчас бейсбольнага матча паміж камандамі "Канзас-Сіці Роялс" і "Дэтройт Тайгерс" у Канзас-Сіці, штат Місуры.
Супермесяц узыходзіць над міжнародным аэрапортам Ларнакі, пакуль самалёт British Airways рыхтуецца да пасадкі на ўсходнім міжземнаморскім востраве Кіпр.