https://bel.sputnik.by/20240918/vysakakhutkasnyya-chygunachnyya-znosny-moguts-zyavtstsa-pamzh-gomelem--branskam-1089636117.html
Хуткасны цягнік можа злучыць Гомель і Бранск
Хуткасны цягнік можа злучыць Гомель і Бранск
Sputnik Беларусь
Прыняць удзел у праекце арганізацыі шляхоў зносін можа адзін з найбуйнейшых расійскіх вытворцаў аўтаматыкі для чыгунак. 18.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-18T17:48+0300
2024-09-18T17:48+0300
2024-09-18T17:52+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
бранск
гомель
навіны
у беларусі
беларусь
эканоміка
чыгуначны транспарт
транспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103041/91/1030419156_0:186:1800:1200_1920x0_80_0_0_05094f86b7bf633325268bc4c44c2f7d.jpg
ГОМЕЛЬ, 18 вер – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Прапанова арганізаваць высакахуткасныя чыгуначныя зносіны паміж Гомелем і Бранскам была агучана на рэгіянальным бізнес-форуме "Гомель – Бранск", перадае карэспандэнт Sputnik.Для ўдзелу ў мерапрыемстве на Гомельшчыну прыбыла дэлегацыя Бранскай вобласці на чале са старшынёй абласной думы Валянцінам Суботам.Вітаючы ўдзельнікаў форуму, кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко адзначыў, што Бранская вобласць – найбуйнейшы эканамічны партнёр рэгіёна: сярод расійскіх суб’ектаў яна займае другое месца па экспартных пастаўках.Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі гомельскіх прадпрыемстваў застаюцца агратэхніка, малочная прадукцыя, мінеральныя ўдабрэнні. Для прамсектара Гомельскай вобласці цікавы бранскія матэрыялы з металу і перадавыя тэхналогіі аграпрамысловага комплексу."Нашы аграрыі актыўна ўключыліся ў вывучэнне і прымяненне перадавога вопыту расійскіх суседзяў у бульбаводстве і вытворчасці збожжа. Асаблівую цікавасць выклікаюць тэхналогіі вырошчвання рапсу, якія даюць магчымасць атрымаць ураджайнасць больш як 60 цэнтнераў з гектара", - падкрэсліў кіраўнік Гомельскай вобласці.Бакі абмеркавалі таксама супрацоўніцтва ў сферы чыгуначных перавозак. На форуме агучылі прапанову стварыць высакахуткасныя чыгуначныя зносіны паміж Гомелем і Бранскам. Паўдзельнічаць у мадэрнізацыі і арганізацыі чыгуначных шляхоў паміж рэгіёнамі мае намер адзін з найбуйнейшых у Расіі і краінах СНД вытворца абсталявання аўтаматыкі і тэлемеханікі – ТАА "Термотрон".Старшыня Бранскай абласной думы падкрэсліў, што рэгіянальны форум для дзвюх абласцей-суседак стаў добрай традыцыяй, і вельмі важна ў цяперашніх умовах мець такога надзейнага партнёра, як Беларусь."Толькі так сёння можна выжыць, таму што калектыўны Захад настроены супраць нашых краін", - рэзюміраваў Субот.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240229/putsn-patsverdz-plany-budantstva-vkhm-maskva--mnsk-1084096322.html
бранск
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103041/91/1030419156_200:0:1800:1200_1920x0_80_0_0_549f624587be4c0002b2d696373546c2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, бранск, гомель, навіны , у беларусі, беларусь, эканоміка, чыгуначны транспарт, транспарт, палітыка
саюзная дзяржава, бранск, гомель, навіны , у беларусі, беларусь, эканоміка, чыгуначны транспарт, транспарт, палітыка
Хуткасны цягнік можа злучыць Гомель і Бранск
17:48 18.09.2024 (абноўлена: 17:52 18.09.2024) Прыняць удзел у праекце арганізацыі шляхоў зносін можа адзін з найбуйнейшых расійскіх вытворцаў аўтаматыкі для чыгунак.
ГОМЕЛЬ, 18 вер – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Прапанова арганізаваць высакахуткасныя чыгуначныя зносіны паміж Гомелем і Бранскам была агучана на рэгіянальным бізнес-форуме "Гомель – Бранск", перадае карэспандэнт Sputnik.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве на Гомельшчыну прыбыла дэлегацыя Бранскай вобласці на чале са старшынёй абласной думы Валянцінам Суботам.
Вітаючы ўдзельнікаў форуму, кіраўнік Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко адзначыў, што Бранская вобласць – найбуйнейшы эканамічны партнёр рэгіёна: сярод расійскіх суб’ектаў яна займае другое месца па экспартных пастаўках.
"Сёння 185 прадпрыемстваў Гомельскай вобласці экспартуюць сваю прадукцыю ў Бранскую вобласць, 200 прадпрыемстваў – імпартуюць бранскія тавары. Аснова агульнага тавараабароту – узаемныя пастаўкі амаль тысячы таварных пазіцый, што забяспечыла яго рост да 130%. Агульны тавараабарот склаў 207 млн долараў, і стаіць задача павялічыць гэтыя паказчыкі", - сказаў Крупко.
Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі гомельскіх прадпрыемстваў застаюцца агратэхніка, малочная прадукцыя, мінеральныя ўдабрэнні. Для прамсектара Гомельскай вобласці цікавы бранскія матэрыялы з металу і перадавыя тэхналогіі аграпрамысловага комплексу.
"Нашы аграрыі актыўна ўключыліся ў вывучэнне і прымяненне перадавога вопыту расійскіх суседзяў у бульбаводстве і вытворчасці збожжа. Асаблівую цікавасць выклікаюць тэхналогіі вырошчвання рапсу, якія даюць магчымасць атрымаць ураджайнасць больш як 60 цэнтнераў з гектара", - падкрэсліў кіраўнік Гомельскай вобласці.
Бакі абмеркавалі таксама супрацоўніцтва ў сферы чыгуначных перавозак. На форуме агучылі прапанову стварыць высакахуткасныя чыгуначныя зносіны паміж Гомелем і Бранскам. Паўдзельнічаць у мадэрнізацыі і арганізацыі чыгуначных шляхоў паміж рэгіёнамі мае намер адзін з найбуйнейшых у Расіі і краінах СНД вытворца абсталявання аўтаматыкі і тэлемеханікі – ТАА "Термотрон".
"Сумесна з РЧ мы працуе над новай прыладай для арганізацыі хуткаснага руху. У перспектыве гэта абсталяванне выкарыстаем на адной з анансаваных дарог "Масква – Мінск". Мы вядзем перагаворы з мінскімі кампаніямі па стварэнні сістэмы кіравання чыгуначнымі стрэлкамі і святлафорамі, якія ў перспектыве могуць быць ужыты ў Беларусі", - распавёў гендырэктар прадпрыемства Антон Абушэнка.
Старшыня Бранскай абласной думы падкрэсліў, што рэгіянальны форум для дзвюх абласцей-суседак стаў добрай традыцыяй, і вельмі важна ў цяперашніх умовах мець такога надзейнага партнёра, як Беларусь.
"Толькі так сёння можна выжыць, таму што калектыўны Захад настроены супраць нашых краін", - рэзюміраваў Субот.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"