Каляндар выбараў - 2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка думае, што рабіць з так званымі замежнымі назіральнікамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНазіральнікі ПАСЕ і АБСЕ ў Мінску, архіўнае фота
Назіральнікі ПАСЕ і АБСЕ ў Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 19.09.2024
Падпісацца
Беларускія ўлады мяркуюць, што замежныя назіральнікі за выбарамі прыедуць у рэспубліку з ужо нарыхтаванымі ацэнкамі электаральнай кампаніі.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Замежныя назіральнікі за выбарамі прыязджаюць з нарыхтаванымі дакументамі, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД.
Паводле яго слоў, у рэспубліцы лічаць вельмі важным, каб на выбары прыязджалі назіральнікі ад Садружнасці, таму што іх парады і крытыка сур’ёзна ўспрымаюцца.

"Сёння мы думаем, што рабіць з так званымі замежнымі назіральнікамі, таму што мы ведаем: іх прыезд – гэта нарыхтаваныя дакументы, якія яны потым аб'явяць і падпішуць", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Беларускі лідар адзначыў, што ў гэтай сітуацыі трэба параіцца з СНД. У Мінску хацелі б, каб замежныя назіральнікі прыехалі ў рэспубліку і расчараваліся ва ўласнай думцы.
"Але мы не можам дапусціць, каб яны зноў прыехалі са сваімі талмудамі і зрабілі адпаведную заяву, якая ўжо нарыхтавана або якая напісана не іх рукой", - абмаляваў сітуацыю ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нарада аб актуальных унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных кампаній - Sputnik Беларусь, 1920, 10.09.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Лукашэнка: апаненты пачынаюць разварушваць сітуацыю перад выбарамі прэзідэнта
Стужка навiн
0