https://bel.sputnik.by/20240919/mezentsa-nazva-perspektyvy-stvarennya-sayuznaga-medyyakholdynga-paspyakhovym-1089648483.html
Мезенцаў назваў перспектывы стварэння саюзнага медыяхолдынга паспяховымі
Мезенцаў назваў перспектывы стварэння саюзнага медыяхолдынга паспяховымі
Sputnik Беларусь
Паводле яго слоў, сёння ідзе разуменне таго, што творчая канцэпцыя павінна быць паспяховай, павінна рэагаваць на выклікі часу. 19.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-19T09:17+0300
2024-09-19T09:17+0300
2024-09-19T09:18+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
дзмітрый мезенцаў
медыяхолдынг
палітыка
смі
грамадства
навіны
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/0e/1078516300_0:0:3084:1734_1920x0_80_0_0_be7e8d3faa1b3f93e50c9d6b6d1fc9e7.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў ацэньвае перспектывы стварэння медыяхолдынга як паспяховыя, аб гэтым ён заявіў Sputnik у Маскве.У пасольстве Беларусі ў Расіі напярэдадні прайшоў урачысты прыём з нагоды Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў рэспубліцы 17 верасня.Паводле яго слоў, зараз ідзе разуменне таго, што творчая канцэпцыя павінна быць паспяховай, павінна рэагаваць на выклікі часу."Вядома вельмі важна, што ў будучай медыякампаніі Саюзнай дзяржавы будуць тыя людзі, якія будуць фарміраваць кантэнт, які будзе распаўсюджвацца не толькі ў рамках традыцыйных СМІ – тэлебачання, радыё і газет – але і ў інтэрнэт-прасторы", - сказаў Мезенцаў.Ён таксама адзначыў важнасць таго, каб у саюзным медыяхолдынгу аб’ядналіся "самыя лепшыя практыкі расійскіх і беларускіх журналістаў. Гэта, падкрэсліў дзяржсакратар СД, трэба не толькі дзеля прадстаўлення людзям фарматаў і інфармацыйных мадэлей аб тым, што робіцца па інтэграцыйным парадку дня", але і для таго, каб расказваць пра тое, "як жывуць людзі ў Саюзнай дзяржаве ў самым шырокім сэнсе слова".Саюзны медыяхолдынгУпершыню аб магчымасці стварэння медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы загаварылі восенню 2021 года. Пытанне ўзняў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.За гэты час бакі працавалі над праектам. Пытанне не адзін раз разглядалася Вышэйшым Дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы, яго рэгулярна абмяркоўваюць кіраўнікі дзяржаў, прэм’еры, парламентарыі дзвюх краін.На гэты час прынята рашэнне, што ў холдынг увойдуць чатыры дзеючыя СМІ Саюзнай дзяржавы: газета "Саюзнае Веча", газета "Саюз. Беларусь – Расія", часопіс "Саюзная дзяржава" і тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы ("Белрос").Вяшчаць медыяхолдынг будзе на дзвюх мовах – рускай і беларускай.Галоўны офіс кампаніі размесціцца ў расійскай сталіцы, а ў Мінску будзе працаваць прадстаўніцтва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240829/lukashenka-raskaza-ab-pryntsype-stvarennya-sayuznaga-medyyakholdynga-1089124780.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/0e/1078516300_102:0:2833:2048_1920x0_80_0_0_7ef38d8ae2e61f1b1ac7f3ae31cac8e9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, дзмітрый мезенцаў, медыяхолдынг, палітыка, смі, грамадства, навіны , расія, беларусь
саюзная дзяржава, дзмітрый мезенцаў, медыяхолдынг, палітыка, смі, грамадства, навіны , расія, беларусь
Мезенцаў назваў перспектывы стварэння саюзнага медыяхолдынга паспяховымі
09:17 19.09.2024 (абноўлена: 09:18 19.09.2024) Паводле яго слоў, сёння ідзе разуменне таго, што творчая канцэпцыя павінна быць паспяховай, павінна рэагаваць на выклікі часу.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў ацэньвае перспектывы стварэння медыяхолдынга як паспяховыя, аб гэтым ён заявіў Sputnik у Маскве.
У пасольстве Беларусі ў Расіі напярэдадні прайшоў урачысты прыём з нагоды Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў рэспубліцы 17 верасня.
"Перспектывы паспяховыя, міністэрствы практычна скончылі працу над праектам статута, зараз узгадняецца бакамі. Сёння мы рыхтуем прапановы па патрабаванні, больш карэктна сказаць, запыту ў адрас міністэрстваў фінансаў у рамках саюзнага бюджэту на наступны год", - заявіў Мезенцаў на прыёме.
Паводле яго слоў, зараз ідзе разуменне таго, што творчая канцэпцыя павінна быць паспяховай, павінна рэагаваць на выклікі часу.
"Вядома вельмі важна, што ў будучай медыякампаніі Саюзнай дзяржавы будуць тыя людзі, якія будуць фарміраваць кантэнт, які будзе распаўсюджвацца не толькі ў рамках традыцыйных СМІ – тэлебачання, радыё і газет – але і ў інтэрнэт-прасторы", - сказаў Мезенцаў.
Ён таксама адзначыў важнасць таго, каб у саюзным медыяхолдынгу аб’ядналіся "самыя лепшыя практыкі расійскіх і беларускіх журналістаў. Гэта, падкрэсліў дзяржсакратар СД, трэба не толькі дзеля прадстаўлення людзям фарматаў і інфармацыйных мадэлей аб тым, што робіцца па інтэграцыйным парадку дня", але і для таго, каб расказваць пра тое, "як жывуць людзі ў Саюзнай дзяржаве ў самым шырокім сэнсе слова".
Упершыню аб магчымасці стварэння медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы загаварылі восенню 2021 года. Пытанне ўзняў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
За гэты час бакі працавалі над праектам. Пытанне не адзін раз разглядалася Вышэйшым Дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы, яго рэгулярна абмяркоўваюць кіраўнікі дзяржаў, прэм’еры, парламентарыі дзвюх краін.
На гэты час прынята рашэнне, што ў холдынг увойдуць чатыры дзеючыя СМІ Саюзнай дзяржавы: газета "Саюзнае Веча", газета "Саюз. Беларусь – Расія", часопіс "Саюзная дзяржава" і тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы ("Белрос").
Вяшчаць медыяхолдынг будзе на дзвюх мовах – рускай і беларускай.
Галоўны офіс кампаніі размесціцца ў расійскай сталіцы, а ў Мінску будзе працаваць прадстаўніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"