https://bel.sputnik.by/20240919/valodzn-zaklk-eraparlamenta-vyaduts-da-yadzernay-vayny-1089672490.html
Валодзін: заклікі Еўрапарламента вядуць да ядзернай вайны
Валодзін: заклікі Еўрапарламента вядуць да ядзернай вайны
Sputnik Беларусь
Еўрапейскія дэпутаты заклікалі краіны ЕС дазволіць украінскай арміі наносіць удары ўглыб расійскай тэрыторыі заходняй дальнабойнай зброяй. 19.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-19T18:52+0300
2024-09-19T18:52+0300
2024-09-19T18:52+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
вячаслаў валодзін
дзярждума рф
спецаперацыя
расія
еўрасаюз
узбраенні
украіна
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/02/1085882022_0:0:2944:1657_1920x0_80_0_0_3e268305861cf2e1d1ca406c98dc9fa6.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Расія ў выпадку агрэсіі ў свой бок дасць жорсткі адказ, заявіў спікер Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін.Раней стала вядома, што Еўрапарламент выступіў з заклікам даць дазвол Кіеву біць дальнабойнай зброяй углыб расійскай тэрыторыі. Таксама еўрадэпутаты лічаць неабходным узмацніць ваенную падтрымку ўкраінскага боку і пачаць збор сродкаў для УСУ.Пры гэтым ён задаўся рытарычнымі пытаннямі на тэму таго, ці пыталіся еўрапейскія дэпутаты сваіх выбаршчыкаў аб тым, ці хочуць яны вайны ў сябе дома.На яго думку, еўрапейскія дэпутаты, перш чым прымаць падобныя рашэнні, павінны былі ўспомніць, што падчас Другой сусветнай вайны ў барацьбе з фашызмам загінулі 27 мільёнаў грамадзян СССР.Спікер Дзярждумы заклікаў памятаць, хто вызваліў Еўропу. У Расіі ведаюць, што такое вайна, таму што яна закранула кожную сям’ю, а перамога над нацызмам дорага абышлася.Пасля чаго дадаў, што Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія, якія лічаць сябе пераможцамі ў вайне, страцілі 800 тысяч чалавек. У той час як Савецкі Саюз толькі ў бітве за Сталінград пацярпеў страты больш як 1 мільён чалавек.Гульня з агнёмЯк заявіў раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, краіны НАТА цяпер вядуць дыскусію не проста наконт магчымага выкарыстання Кіевам дальнабойных узбраенняў, а па сутнасці прымаюць рашэнне, ці ўцягвацца напрамую ва ўкраінскі канфлікт. І калі гэта адбудзецца, гэта зменіць яго сутнасць – Расія будзе вымушана прымаць рашэнні, зыходзячы з пагроз, якія ствараюцца такім чынам для яе."Прамы ўдзел (краін Захаду ў канфлікце ва Украіне - Sputnik) – гэта ўжо істотным чынам мяняе саму сутнасць, саму прыроду канфлікту. Гэта будзе азначаць, што краіны НАТА – ЗША, еўрапейскія краіны – ваююць з Расіяй", - сказаў Пуцін журналістам.Расія неаднаразова заяўляла, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне не спрыяюць урэгуляванню канфлікту і сведчаць аб уцягванні краін НАТА ў канфлікт.Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў папярэджваў, што любыя грузы, якія змяшчаюць зброю для УСУ, стануць законнай цэллю Масквы. У расійскім знешнепалітычным ведамстве заяўлялі, што краіны НАТА, пастаўляючы зброю ва Украіну, "гуляюць з агнём".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240919/eraparlament-prynya-rezalyutsyyu-z-zaklkam-dazvolts-kevu-dary-glyb-rf-1089665539.html
расія
еўрасаюз
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/02/1085882022_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_38eebbdd1175d5574ff155329a60cbe4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вячаслаў валодзін, дзярждума рф, спецаперацыя, расія, еўрасаюз, узбраенні, украіна, навіны , палітыка, бяспека, у свеце
вячаслаў валодзін, дзярждума рф, спецаперацыя, расія, еўрасаюз, узбраенні, украіна, навіны , палітыка, бяспека, у свеце
Валодзін: заклікі Еўрапарламента вядуць да ядзернай вайны
Еўрапейскія дэпутаты заклікалі краіны ЕС дазволіць украінскай арміі наносіць удары ўглыб расійскай тэрыторыі заходняй дальнабойнай зброяй.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Расія ў выпадку агрэсіі ў свой бок дасць жорсткі адказ, заявіў спікер Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін.
Раней стала вядома, што Еўрапарламент выступіў з заклікам даць дазвол Кіеву біць дальнабойнай зброяй углыб расійскай тэрыторыі. Таксама еўрадэпутаты лічаць неабходным узмацніць ваенную падтрымку ўкраінскага боку і пачаць збор сродкаў для УСУ.
"Калі такое здарыцца. Расія дасць жорсткі адказ з выкарыстаннем больш магутнай зброі. Ні ў кога не павінна быць ілюзій на гэты конт", - падкрэсліў расійскі палітык.
Пры гэтым ён задаўся рытарычнымі пытаннямі на тэму таго, ці пыталіся еўрапейскія дэпутаты сваіх выбаршчыкаў аб тым, ці хочуць яны вайны ў сябе дома.
"Тое, да чаго заклікае Еўрапарламент, вядзе да сусветнай вайны з выкарыстаннем ядзернай зброі", - канстатаваў Вячаслаў Валодзін.
На яго думку, еўрапейскія дэпутаты, перш чым прымаць падобныя рашэнні, павінны былі ўспомніць, што падчас Другой сусветнай вайны ў барацьбе з фашызмам загінулі 27 мільёнаў грамадзян СССР.
Спікер Дзярждумы заклікаў памятаць, хто вызваліў Еўропу. У Расіі ведаюць, што такое вайна, таму што яна закранула кожную сям’ю, а перамога над нацызмам дорага абышлася.
Пасля чаго дадаў, што Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія, якія лічаць сябе пераможцамі ў вайне, страцілі 800 тысяч чалавек. У той час як Савецкі Саюз толькі ў бітве за Сталінград пацярпеў страты больш як 1 мільён чалавек.
"Адзінае, што павінен зрабіць пасля такой заявы Еўрапарламент, – самараспусціцца. Для ведама. Да Страсбурга падлётны час ракеты "Сармат" 3 хвіліны 20 секунд", - прывёў цікавы факт Вячаслаў Валодзін.
Як заявіў раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, краіны НАТА цяпер вядуць дыскусію не проста наконт магчымага выкарыстання Кіевам дальнабойных узбраенняў, а па сутнасці прымаюць рашэнне, ці ўцягвацца напрамую ва ўкраінскі канфлікт. І калі гэта адбудзецца, гэта зменіць яго сутнасць – Расія будзе вымушана прымаць рашэнні, зыходзячы з пагроз, якія ствараюцца такім чынам для яе.
"Прамы ўдзел (краін Захаду ў канфлікце ва Украіне - Sputnik) – гэта ўжо істотным чынам мяняе саму сутнасць, саму прыроду канфлікту. Гэта будзе азначаць, што краіны НАТА – ЗША, еўрапейскія краіны – ваююць з Расіяй", - сказаў Пуцін журналістам.
Расія неаднаразова заяўляла, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне не спрыяюць урэгуляванню канфлікту і сведчаць аб уцягванні краін НАТА ў канфлікт.
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў папярэджваў, што любыя грузы, якія змяшчаюць зброю для УСУ, стануць законнай цэллю Масквы. У расійскім знешнепалітычным ведамстве заяўлялі, што краіны НАТА, пастаўляючы зброю ва Украіну, "гуляюць з агнём".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"