https://bel.sputnik.by/20240920/dmk-krany-susedz-es-ne-khochuts-vyrashats-stuatsyyu-z-chergam-na-myazhy-1089679565.html
ДМК: краіны-суседзі ЕС не хочуць вырашаць сітуацыю з чэргамі на мяжы
ДМК: краіны-суседзі ЕС не хочуць вырашаць сітуацыю з чэргамі на мяжы
Sputnik Беларусь
На беларускай мяжы працуюць толькі пяць з 26 аўтадарожных пунктаў пропуску: па два на польскім і літоўскім напрамках і адзін – латвійскім. 20.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-20T10:07+0300
2024-09-20T10:07+0300
2024-09-20T10:07+0300
калючая загарода еўрасаюза
дмк рб
навіны
у беларусі
беларусь
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
у свеце
еўрасаюз
польшча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/1c/1078907211_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_48a4ee051401b444821b26616a9eb9fe.jpg
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Суседнія краіны Захаду наўмысна не ідуць на кантакт, каб вырашыць сітуацыю з чэргамі на мяжы, заявіў кіраўнік беларускага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.Ён нагадаў, што на беларускай мяжы зараз працуюць толькі пяць з 26 аўтадарожных пунктаў пропуску: па два на польскім і літоўскім напрамках і адзін – на мяжы Беларусі з Латвіяй.Пры гэтым Арлоўскі лічыць, што рашэнні краін ЕС закрыць на мяжы з Беларуссю пагранпераходы і зніжэнне аб’ёмаў пропуску транспарту ў дзеючых ПП з’яўляецца "чыста палітычным крокам". Гэта, на думку кіраўніка ДМК, шкодзіць як эканоміцы, так і зносінам людзей.Разам з тым, паводле яго слоў, Мінск робіць усё магчымае, каб працэс перасячэння мяжы быў менш цяжкім. Аднак эфект будзе толькі, калі сінхранізаваць гэту работу з абодвух бакоў мяжы, дадаў ён. Але беларускі бок працягвае рабіць спробы, каб вырашыць гэтую сітуацыю.Аднак, разумеючы, што сумежны бок "наўмысна не ідзе на кантакт для вырашэння сітуацыі з чэргамі", Беларусь актыўна развівае зоны чакання, каб стварыць камфортныя ўмовы. І сёння такія зоны функцыянуюць перад усімі адкрытымі для руху пунктамі пропуску.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240918/mzs-belarus-pa-raneyshamu-gatova-da-dyyalogu-z-es-pa-mgratsy-1089642487.html
беларусь
еўрасаюз
польшча
літва
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/1c/1078907211_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_c78093dcb6dbc7febf00989fe6e02292.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дмк рб, навіны , у беларусі, беларусь, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, у свеце, еўрасаюз, польшча, літва, латвія, аўто, палітыка, грамадства
дмк рб, навіны , у беларусі, беларусь, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, у свеце, еўрасаюз, польшча, літва, латвія, аўто, палітыка, грамадства
ДМК: краіны-суседзі ЕС не хочуць вырашаць сітуацыю з чэргамі на мяжы
На беларускай мяжы працуюць толькі пяць з 26 аўтадарожных пунктаў пропуску: па два на польскім і літоўскім напрамках і адзін – латвійскім.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Суседнія краіны Захаду наўмысна не ідуць на кантакт, каб вырашыць сітуацыю з чэргамі на мяжы, заявіў кіраўнік беларускага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.
Ён нагадаў, што на беларускай мяжы зараз працуюць толькі пяць з 26 аўтадарожных пунктаў пропуску: па два на польскім і літоўскім напрамках і адзін – на мяжы Беларусі з Латвіяй.
Пры гэтым Арлоўскі лічыць, што рашэнні краін ЕС закрыць на мяжы з Беларуссю пагранпераходы і зніжэнне аб’ёмаў пропуску транспарту ў дзеючых ПП з’яўляецца "чыста палітычным крокам". Гэта, на думку кіраўніка ДМК, шкодзіць як эканоміцы, так і зносінам людзей.
Разам з тым, паводле яго слоў, Мінск робіць усё магчымае, каб працэс перасячэння мяжы быў менш цяжкім. Аднак эфект будзе толькі, калі сінхранізаваць гэту работу з абодвух бакоў мяжы, дадаў ён. Але беларускі бок працягвае рабіць спробы, каб вырашыць гэтую сітуацыю.
"Мы неаднаразова звярталіся ў літоўскую і польскую мытныя службы аб неабходнасці выканання дамоўленасцей па прыёме транспартных сродкаў, прапаноўвалася правесці двухбаковыя сустрэчы па адкрыцці закрытых пунктаў пропуску. Безумоўна, пагаршае сітуацыю функцыянаванне толькі пяці пунктаў пропуску", - сказаў Арлоўскі, яго словы прыводзіць БелТА.
Аднак, разумеючы, што сумежны бок "наўмысна не ідзе на кантакт для вырашэння сітуацыі з чэргамі", Беларусь актыўна развівае зоны чакання, каб стварыць камфортныя ўмовы. І сёння такія зоны функцыянуюць перад усімі адкрытымі для руху пунктамі пропуску.
"Цяпер асноўныя намаганні на пашырэнні такіх пляцовак або будаўніцтве дадатковых перад пунктамі пропуску "Брэст", "Казловічы", "Каменны Лог", "Грыгароўшчына". Але на разважлівасць краін-суседак мы ўсё ж спадзяёмся. Мытныя органы, як і краіна ў цэлым, гатовы да канструктыўнага дыялогу і прыняцця сумесных абдуманых і правільных рашэнняў", - дадаў старшыня ДМК.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"