Лукашэнка: ад выканання задач мытняй залежыць эканамічная бяспека

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяржаўная мытная служба
Дзяржаўная мытная служба - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Падпісацца
Паводле слоў прэзідэнта, адказ на недружалюбныя крокі сумежных дзяржаў дазваляюць абараніць унутраны рынак.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам – Днём мытніка, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Паводле слоў Прэзідэнта, ад належнага выканання шэрага важнейшых дзяржзадач, якія пастаўлены перад беларускай мытняй, залежыць эканамічная бяспека і стабільнасць развіцця Беларусі.
Размова ідзе аб папаўненні рэспубліканскага бюджэту, барацьбе з кантрабандай, стварэнні спрыяльных умоў для знешнеэканамічнай дзейнасці беларускіх прадпрыемстваў. Усё гэта адыгрывае важную ролю ў захаванні тэмпаў эканамічнага росту ў краіне, лічыць Лукашэнка.

"Работа на апярэджанне, правільны прагноз сітуацыі і комплексныя рашэнні, якія прымаюцца ў адказ на недружалюбныя крокі сумежных дзяржаў, даюць магчымасць нам сёння абараніць унутраны рынак і забяспечыць бесперабойную працу нашых прадпрыемстваў і транспартную лагістыку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка асобна падзякаваў ветэранам, чый вопыт і веды, паводле яго слоў, дазваляюць сёння маладым супрацоўнікам "эфектыўна выконваць пастаўленыя перад мытнай службай задачы".
Беларускі лідар пажадаў усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых дасягненняў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Зона мытнага кантролю - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2024
ДМК: у ЕАЭС хочуць панізіць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў авіятранспартам
Стужка навiн
0