https://bel.sputnik.by/20250922/dzen-vosenskaga-raunadzenstva-prykmety-tradycyi-1037631841.html
Упрыгожыць дом рабінай і пастаяць на веніку: традыцыі восеньскага раўнадзенства
Упрыгожыць дом рабінай і пастаяць на веніку: традыцыі восеньскага раўнадзенства
Sputnik Беларусь
Нашы продкі прытрымліваліся пэўных звычаяў у гэты дзень для захавання дабрабыту, здароўя і прыгажосці. 22.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-22T09:17+0300
2025-09-22T09:17+0300
2025-09-22T09:17+0300
спадчына
культура
беларусь
народныя традыцыі
восень
традыцыі і абрады
нацыянальныя традыцыі
продкі
дзень восеньскага раўнадзенства
цiкавосткi
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103776/49/1037764971_0:50:3077:1781_1920x0_80_0_0_e4724bba862ab291dda533156fdd88d8.jpg
Дзень восеньскага раўнадзенства ў народзе лічыцца пачаткам другой паловы восеньскай пары – "бабінага лета".Звычайна гэты дзень выпадае на 22 або 23 верасня, у 2025-м годзе восеньскае раўнадзенства адбудзецца ў панядзелак 22 верасня.У гэты дзень можна назіраць незвычайную астранамічную з'яву – дзень роўны ночы. Адбываецца гэта таму, што тэрмінатар – а гэта лінія светападзелу на планеце – ідзе перпендыкулярна экватару.Што ставілі на столПасля прыняцця хрысціянства нашы продкі асабліва не святкавалі Дзень восеньскага раўнадзенства, які быў зменены на Малую Прачыстую. Але са старажытных часоў дайшлі пэўныя мудрыя звычаі для захавання дабрабыту, здароўя і прыцягнення кахання, якіх і прытрымліваліся.У комплексе абавязковых дзеянняў былі: вогнішча, застолле, адпачынак са спевамі і танцамі. Але да гэтага неабходна было добра падрыхтавацца: гаспадыні прыбіраліся на панадворку і ў хаце, пяклі бліны, вялікія і маленькія булачкі з мукі новага ўраджаю. А потым прысмакамі частавалі сваякоў, суседзяў і сяброў – дарэчы, усіх тых, з кім хацелася захоўваць добрыя адносіны. Дзеці таксама прымалі ўдзел у хатніх справах ды ўпрыгожвалі хату рабінавымі гронкамі.Што датычыцца святочнага стала, дык на ім у гэты дзень абавязкова прысутнічалі розныя пірагі з мукі свежага памолу, а таксама садавіна і агародніна новага ўраджаю. Таксама і госці прыносілі з сабой восеньскія ласункі. Лічылася, што калі святочны стол атрымліваўся багатым, то такім жа будзе і наступны год.Містыка раўнадзенстваДля таго, каб абараніць сваіх родных, у гэты дзень было прянята збіраць ягады рабіны і захоўваць іх дома. Лічылася, што калі дзень роўны ночы, асабліва моцная любоўная энергія, таму часта ў раўнадзенства праводзілі любоўныя абрады, ладзілі вяселлі і рабілі варажбу на нарачоных.У Дзень восеньскага раўнадзенства жанчыны, якія хацелі як можна доўгі час захаваць сваю прыгажосць і маладосць, імкнуліся падняцца з пасцелі да ўсходу сонца. Адразу пасля абуджэння неабходна было апаласнуцца халоднай вадой. Лічылася, што ў гэты час яна валодае цудадзейнымі якасцямі і можа любую жанчыну зрабіць прыгажуняй, а незамужнім зможа забяспецыь на працягу года абавязковую сустрэчу са сваім адзіным.А вось тым, хто хацеў хутка прасунуцца па службе ці атрымаць грошы, раілі выпэцкаць далоні ў што-небудзь чорнае і некалькі хвілін пастаяць на веніку – тады, зразумела, і спраўдзіцца тое, чаго больш за усё хочацца ў фінансавым ці кар’ерным плане.Народная метэаралогіяКанешне ж не абыходзілася гэтае свята і без назіранняў за прыродай.Так, згодна з народнымі прыкметамі, у Дзень восеньскага раўнадзенства можна было меркаваць аб усёй восені цалкам:
https://bel.sputnik.by/20250913/u-gosts-da-verasnya-abo-gatuem-grybnyya-dalkatesy-na-babna-leta-1099824555.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103776/49/1037764971_311:0:3040:2047_1920x0_80_0_0_47174e5dcdbc9acf8167cb67d5af5ff4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень восеньскага раўнадзенства абрады прыкметы свята спадчына культура беларусь восень варажба рабіна дабрабыт здароўе ураджай традыцыі день осеннего равноденствия обряды приметы праздник наследие осень ворожба гадание рябина благосостояние здоровье урожай традиции
дзень восеньскага раўнадзенства абрады прыкметы свята спадчына культура беларусь восень варажба рабіна дабрабыт здароўе ураджай традыцыі день осеннего равноденствия обряды приметы праздник наследие осень ворожба гадание рябина благосостояние здоровье урожай традиции
Упрыгожыць дом рабінай і пастаяць на веніку: традыцыі восеньскага раўнадзенства
Нашы продкі прытрымліваліся пэўных звычаяў у гэты дзень для захавання дабрабыту, здароўя і прыгажосці.
Дзень восеньскага раўнадзенства ў народзе лічыцца пачаткам другой паловы восеньскай пары – "бабінага лета".
Звычайна гэты дзень выпадае на 22 або 23 верасня, у 2025-м годзе восеньскае раўнадзенства адбудзецца ў панядзелак 22 верасня.
У гэты дзень можна назіраць незвычайную астранамічную з'яву – дзень роўны ночы. Адбываецца гэта таму, што тэрмінатар – а гэта лінія светападзелу на планеце – ідзе перпендыкулярна экватару.
Пасля прыняцця хрысціянства нашы продкі асабліва не святкавалі Дзень восеньскага раўнадзенства, які быў зменены на Малую Прачыстую. Але са старажытных часоў дайшлі пэўныя мудрыя звычаі для захавання дабрабыту, здароўя і прыцягнення кахання, якіх і прытрымліваліся.
У комплексе абавязковых дзеянняў былі: вогнішча, застолле, адпачынак са спевамі і танцамі. Але да гэтага неабходна было добра падрыхтавацца: гаспадыні прыбіраліся на панадворку і ў хаце, пяклі бліны, вялікія і маленькія булачкі з мукі новага ўраджаю. А потым прысмакамі частавалі сваякоў, суседзяў і сяброў – дарэчы, усіх тых, з кім хацелася захоўваць добрыя адносіны. Дзеці таксама прымалі ўдзел у хатніх справах ды ўпрыгожвалі хату рабінавымі гронкамі.
Што датычыцца святочнага стала, дык на ім у гэты дзень абавязкова прысутнічалі розныя пірагі з мукі свежага памолу, а таксама садавіна і агародніна новага ўраджаю. Таксама і госці прыносілі з сабой восеньскія ласункі. Лічылася, што калі святочны стол атрымліваўся багатым, то такім жа будзе і наступны год.
Для таго, каб абараніць сваіх родных, у гэты дзень было прянята збіраць ягады рабіны і захоўваць іх дома. Лічылася, што калі дзень роўны ночы, асабліва моцная любоўная энергія, таму часта ў раўнадзенства праводзілі любоўныя абрады, ладзілі вяселлі і рабілі варажбу на нарачоных.
У Дзень восеньскага раўнадзенства жанчыны, якія хацелі як можна доўгі час захаваць сваю прыгажосць і маладосць, імкнуліся падняцца з пасцелі да ўсходу сонца. Адразу пасля абуджэння неабходна было апаласнуцца халоднай вадой. Лічылася, што ў гэты час яна валодае цудадзейнымі якасцямі і можа любую жанчыну зрабіць прыгажуняй, а незамужнім зможа забяспецыь на працягу года абавязковую сустрэчу са сваім адзіным.
А вось тым, хто хацеў хутка прасунуцца па службе ці атрымаць грошы, раілі выпэцкаць далоні ў што-небудзь чорнае і некалькі хвілін пастаяць на веніку – тады, зразумела, і спраўдзіцца тое, чаго больш за усё хочацца ў фінансавым ці кар’ерным плане.
Канешне ж не абыходзілася гэтае свята і без назіранняў за прыродай.
Так, згодна з народнымі прыкметамі, у Дзень восеньскага раўнадзенства можна было меркаваць аб усёй восені цалкам:
калі будзе цёпла і суха, то і восень будзе лагодная, а зіма надыдзе не хутка;
калі птушкі ў гэты дзень пачнуць адлятаць у вырай, то варта чакаць сцюдзёнай зімы;
калі на бярозе і рабіне да гэтага часу пажаўцела лісце, то хутка прыйдуць прымаразкі.