https://bel.sputnik.by/20240921/kakoj-segodnya-den-21-verasnya-1037705630.html
Які сёння дзень: 21 верасня 2024 года
Які сёння дзень: 21 верасня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 101 дзень. 21.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-21T05:54+0300
2024-09-21T05:54+0300
2024-09-21T05:54+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102532/09/1025320983_0:29:1280:749_1920x0_80_0_0_6bd3d31599aab12a0b9196ca2c1119df.jpg
Якія падзеі адбыліся 21 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 21 верасняХто нарадзіўся 21 верасняТаксама сёння нарадзіліся брытанскі пісьменнік Герберт Уэлс і амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг.21 верасня ў народным календарыСёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую ці Раство Прасвятой Багародзіцы.Прасвятая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям'і праведных Ганны і Іакіма. Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу. Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок ці Багач. Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.Па паводзінах жывёл вызначалі, якой будзе зіма: калі статак спяшаецца на поле, зіма таксама прыйдзе рана і будзе марознай.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102532/09/1025320983_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_f9c7483476d5fbe767576931f4dab48f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
Які сёння дзень: 21 верасня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 101 дзень.
Якія падзеі адбыліся 21 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 21 верасня
У 1801 годзе замест ліквідаванай Літоўскай была створана Гродзенская губерня, якая праіснавала да 1921 года.
У 1939 годзе Чырвоная Армія заняла Гродна.
Хто нарадзіўся 21 верасня
1903 год: Іосіф Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны
1918 год: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменнік.
1953 год: Віктар Альшэўскі, беларускі мастак, педагог, прафесар БДАМ.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі пісьменнік Герберт Уэлс і амерыканскі пісьменнік Стывен Кінг.
21 верасня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую ці Раство Прасвятой Багародзіцы.
Прасвятая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям'і праведных Ганны і Іакіма. Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу. Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.
Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок ці Багач. Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".
У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.
Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.
Па паводзінах жывёл вызначалі, якой будзе зіма: калі статак спяшаецца на поле, зіма таксама прыйдзе рана і будзе марознай.