https://bel.sputnik.by/20240922/kakoj-segodnya-den-22-verasnya-1037741346.html
Які сёння дзень: 22 верасня 2024 года
Які сёння дзень: 22 верасня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 100 дзён. 22.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-22T05:55+0300
2024-09-22T05:55+0300
2024-09-22T05:55+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101777/49/1017774949_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_d9b83f64915e35a2d9c08d7f87d97f2d.jpg
Сёння адзначаецца сусветны дзень без аўтамабіля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 22 верасняХто нарадзіўся 22 верасняТаксама сёння нарадзіўся італьянскі оперны спявак Андрэа Бачэлі і бразільскі футбаліст Раналду.22 верасня ў народным календарыУ праваслаўнай царкве сёння шануюць праведных Акіма і Ганну – бацькоў Прасвятой Багародзіцы Марыі. Ім моляцца аб вылячэнні ад бясплоддзя.Прыйшла пара нарыхтоўваць дровы – пакуль не пайшлі яшчэ моцныя дажджы і дрэва не адсырэла. У гэты час надыходзіць другое "бабіна лета" – трэба спяшацца, каб закончыць усе гаспадарчыя справы ў час.Назіралі за прыродай: калі ў паветры лятае павуцінне, надвор'е будзе добрым, але зіма – халоднай. Калі раптам выпаў снег – ураджаю не будзе. Калі пладовыя дрэвы яшчэ не скінулі лісце – у бліжэйшыя тыдні будзе цёпла.Таксама сёння — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.Па сённяшнім дні продкі меркавалі цалкам аб усім восеньскім надвор'і. Так, добры ўраджай рабіны, а таксама птушкі, якія ў гэты дзень адляталі ў вырай, сведчылі аб суровай зіме. А калі было цёпла і суха, то і восень таксама была лагодная.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101777/49/1017774949_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_48d29d3fa1dd1373f2cf061dc89f5d00.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
Які сёння дзень: 22 верасня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 100 дзён.
Сёння адзначаецца сусветны дзень без аўтамабіля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 22 верасня
У 1943 годзе ў Мінску быў забіты Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі "Беларусь".
У 1949 годзе СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з М'янмай.
Хто нарадзіўся 22 верасня
1903 год: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіўся італьянскі оперны спявак Андрэа Бачэлі і бразільскі футбаліст Раналду.
22 верасня ў народным календары
У праваслаўнай царкве сёння шануюць праведных Акіма і Ганну – бацькоў Прасвятой Багародзіцы Марыі. Ім моляцца аб вылячэнні ад бясплоддзя.
Прыйшла пара нарыхтоўваць дровы – пакуль не пайшлі яшчэ моцныя дажджы і дрэва не адсырэла. У гэты час надыходзіць другое "бабіна лета" – трэба спяшацца, каб закончыць усе гаспадарчыя справы ў час.
Назіралі за прыродай: калі ў паветры лятае павуцінне, надвор'е будзе добрым, але зіма – халоднай. Калі раптам выпаў снег – ураджаю не будзе. Калі пладовыя дрэвы яшчэ не скінулі лісце – у бліжэйшыя тыдні будзе цёпла.
Таксама сёння — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.
Па сённяшнім дні продкі меркавалі цалкам аб усім восеньскім надвор'і. Так, добры ўраджай рабіны, а таксама птушкі, якія ў гэты дзень адляталі ў вырай, сведчылі аб суровай зіме. А калі было цёпла і суха, то і восень таксама была лагодная.