https://bel.sputnik.by/20240923/adznuyu-bazu-akazannya-meddapamog-planuyuts-stvaryts-u-sayuznay-dzyarzhave-1089746754.html
Адзіную базу аказання меддапамогі плануюць стварыць у Саюзнай дзяржаве
Адзіную базу аказання меддапамогі плануюць стварыць у Саюзнай дзяржаве
Sputnik Беларусь
Любы грамадзянін Беларусі і Расіі зможа звярнуцца па дапамогу і кансультацыю да вузкага спецыяліста, нягледзячы на сваё грамадзянства. 23.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-23T13:13+0300
2024-09-23T13:13+0300
2024-09-23T13:13+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
палітыка
грамадства
здароўе
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/07/1083436370_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_22a078914e2198b0c928edbc49f17994.jpg
МАГІЛЁЎ, 23 вер – Sputnik. Адзіную прававую базу для аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Беларусі і Расіі неабходна выпрацаваць у Саюзнай дзяржаве, паведаміў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, перадае карэспандэнт Sputnik.У панядзелак Валодзін, а таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацсходу Беларусі Ігар Сяргеенка і кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя дзвюх краін Аляксандр Хаджаеў і Міхаіл Мурашка наведалі Магілёўскую абласную клінічную бальніцу, дзе абмеркавалі пытанні збліжэння стандартаў меддапамогі і развіццё сістэмы аховы здароўя.Валодзін адзначыў, што парламентарыі дзвюх краін павінны зрабіць усё для таго, каб з’явілася прававая аснова для дзеянняў, калі любы грамадзянін Беларусі і Расіі мог бы звярнуцца па дапамогу і кансультацыю да вузкага спецыяліста, "нягледзячы на тое, што ў яго грамадзянства адной ці другой краіны"."Менавіта так задачу ставяць кіраўнікі нашых дзяржаў – і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў краін павінны быць заканадаўча забяспечаны", - заявіў парламентарый.Паводле яго слоў, трэба выпрацаваць рашэнні, у выпадку неабходнасці адлюстраваць іх у мадэльных законах, гарманізаваць заканадаўства і выйсці на адзіныя стандарты аказання медыцынскай дапамогі.У панядзелак у Магілёве пры ўдзеле Валодзіна і Сяргеенкі праходзіць пасяджэнне Савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, на якім абмяркоўваюць у тым ліку пытанні развіцця аховы здароўя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240923/khadzhae-u-2023-godze-59-tysyach-rasyan-atrymal-meddapamogu--belarus-1089746033.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/07/1083436370_263:0:2992:2047_1920x0_80_0_0_6d6847dc2fd7cfeb7341cccea6ec3427.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, палітыка, грамадства, здароўе, навіны , вячаслаў валодзін
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, палітыка, грамадства, здароўе, навіны , вячаслаў валодзін
Адзіную базу аказання меддапамогі плануюць стварыць у Саюзнай дзяржаве
Любы грамадзянін Беларусі і Расіі зможа звярнуцца па дапамогу і кансультацыю да вузкага спецыяліста, нягледзячы на сваё грамадзянства.
МАГІЛЁЎ, 23 вер – Sputnik. Адзіную прававую базу для аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Беларусі і Расіі неабходна выпрацаваць у Саюзнай дзяржаве, паведаміў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, перадае карэспандэнт Sputnik.
У панядзелак Валодзін, а таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацсходу Беларусі Ігар Сяргеенка і кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя дзвюх краін Аляксандр Хаджаеў і Міхаіл Мурашка наведалі Магілёўскую абласную клінічную бальніцу, дзе абмеркавалі пытанні збліжэння стандартаў меддапамогі і развіццё сістэмы аховы здароўя.
"Для нас вельмі важна, каб была створана адзіная прававая база для аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам нашых дзяржаў", - сказаў спікер Дзярждумы.
Валодзін адзначыў, што парламентарыі дзвюх краін павінны зрабіць усё для таго, каб з’явілася прававая аснова для дзеянняў, калі любы грамадзянін Беларусі і Расіі мог бы звярнуцца па дапамогу і кансультацыю да вузкага спецыяліста, "нягледзячы на тое, што ў яго грамадзянства адной ці другой краіны".
"Менавіта так задачу ставяць кіраўнікі нашых дзяржаў – і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў краін павінны быць заканадаўча забяспечаны", - заявіў парламентарый.
Паводле яго слоў, трэба выпрацаваць рашэнні, у выпадку неабходнасці адлюстраваць іх у мадэльных законах, гарманізаваць заканадаўства і выйсці на адзіныя стандарты аказання медыцынскай дапамогі.
У панядзелак у Магілёве пры ўдзеле Валодзіна і Сяргеенкі праходзіць пасяджэнне Савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, на якім абмяркоўваюць у тым ліку пытанні развіцця аховы здароўя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"