https://bel.sputnik.by/20240923/syargeenka-motsnaya-suvyaz-belarus--ras--lepshy-adkaz-na-sanktsy-1089740702.html
Сяргеенка: моцная сувязь Беларусі і Расіі – лепшы адказ на санкцыі
Сяргеенка: моцная сувязь Беларусі і Расіі – лепшы адказ на санкцыі
Sputnik Беларусь
Саюзныя дэпутаты ў Магілёве абмеркавалі пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, ахову здароўя і будучае святкаванне 80-годдзя Перамогі. 23.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-23T11:44+0300
2024-09-23T11:44+0300
2024-09-23T11:44+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
ігар сяргеенка
саюзная дзяржава
навіны
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
палітыка
магілёў
мзс беларусі
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/17/1089737476_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_9e026da3e2305b64624f47f450d77407.jpg
МАГІЛЁЎ, 23 вер – Sputnik. Беларусь і Расія сутыкнуліся з рэальнымі выклікамі, якія нясуць пагрозу існаванню дзвюх краін, сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацсходу Беларусі Ігар Сяргеенка, перадае карэспандэнт Sputnik.Сяргеенка адзначыў, што задача дэпутацкага корпуса ў сувязі з гэтым – усяляк садзейнічаць умацаванню пазіцый Саюзнай дзяржавы."Як паказвае практыка, міжрэгіянальнае прыгранічнае супрацоўніцтва ўваходзіць у лік ключавых элементаў, якое забяспечвае паспяховае развіццё інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве. Таму прэзідэнтамі Беларусі і Расіі, урадамі робіцца ўсё для гэтага развіцця", - канстатаваў спікер ніжняй палаты беларускага парламента.Ён праінфармаваў, што ў бягучым годзе Беларусь і Расію наведалі звыш 100 дэлегацый розных беларускіх і расійскіх рэгіёнаў.Што да тавараабароту, то за студзень-ліпень ён вырас на 8,5%, а ў грашовым эквіваленце рост склаў 2,3 млрд долараў.Сяргеенка нагадаў, што па выніках 2023 года паказчык узаемнага гандлю Беларусі і Расіі склаў рэкордныя 53 млрд долараў. За гэтымі лічбамі, паводле яго слоў, стаіць вялікая работа – пашырэнне вытворчасцей, стварэнне новых рабочых месцаў, умацаванне кааперацыйных сувязей, распрацоўка і ўкараненне перадавых тэхналогій і гэтак далей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240919/belarus--rasya-pavyalchats-tavaraabarot-na-6-1089657894.html
магілёў
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/17/1089737476_74:0:1211:853_1920x0_80_0_0_cd2eb750af7eeeb3973d1a65854ba92a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар сяргеенка, саюзная дзяржава, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, палітыка, магілёў, мзс беларусі, у беларусі, беларусь, санкцыі, захад
ігар сяргеенка, саюзная дзяржава, навіны , палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, палітыка, магілёў, мзс беларусі, у беларусі, беларусь, санкцыі, захад
Сяргеенка: моцная сувязь Беларусі і Расіі – лепшы адказ на санкцыі
Саюзныя дэпутаты ў Магілёве абмеркавалі пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, ахову здароўя і будучае святкаванне 80-годдзя Перамогі.
МАГІЛЁЎ, 23 вер – Sputnik. Беларусь і Расія сутыкнуліся з рэальнымі выклікамі, якія нясуць пагрозу існаванню дзвюх краін, сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацсходу Беларусі Ігар Сяргеенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У сітуацыі, калі сёння, як са скрыні Пандоры, супрацьпраўныя санкцыі Захаду сыплюцца на Беларусь і Расію, лепшым адказам могуць быць моцныя сувязі і прадуктыўныя ўзаемадзеянні дзвюх краін, рост дабрабыту народаў, захаванне агульнай гістарычнай памяці", - заявіў ён на пасяджэнні савета Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Магілёве.
Сяргеенка адзначыў, што задача дэпутацкага корпуса ў сувязі з гэтым – усяляк садзейнічаць умацаванню пазіцый Саюзнай дзяржавы.
"Як паказвае практыка, міжрэгіянальнае прыгранічнае супрацоўніцтва ўваходзіць у лік ключавых элементаў, якое забяспечвае паспяховае развіццё інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве. Таму прэзідэнтамі Беларусі і Расіі, урадамі робіцца ўсё для гэтага развіцця", - канстатаваў спікер ніжняй палаты беларускага парламента.
Ён праінфармаваў, што ў бягучым годзе Беларусь і Расію наведалі звыш 100 дэлегацый розных беларускіх і расійскіх рэгіёнаў.
Што да тавараабароту, то за студзень-ліпень ён вырас на 8,5%, а ў грашовым эквіваленце рост склаў 2,3 млрд долараў.
Сяргеенка нагадаў, што па выніках 2023 года паказчык узаемнага гандлю Беларусі і Расіі склаў рэкордныя 53 млрд долараў. За гэтымі лічбамі, паводле яго слоў, стаіць вялікая работа – пашырэнне вытворчасцей, стварэнне новых рабочых месцаў, умацаванне кааперацыйных сувязей, распрацоўка і ўкараненне перадавых тэхналогій і гэтак далей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"