Боевое дежурство ЗРК Тор ЦВО на Авдеевском направлении в ДНР - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Алаўдзінаў: усё больш салдат УСУ не выконваюць загады ў Курскай вобласці

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкНамеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ генерал-маёр Апці Алаўдзінаў
Намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ генерал-маёр Апці Алаўдзінаў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2024
Падпісацца
Расійскі бок адзначае, што праціўніка ў Курскай вобласці спынілі і ён нясе вельмі вялікія страты.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Усё больш украінскіх салдат адмаўляюцца выконваць загады камандзіраў і пакідаюць свае пазіцыі ў Курскай вобласці, пра гэта паведаміў камандзір спецпрызна "Ахмат", намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Мінабароны РФ генерал-маёр Апці Алаўдзінаў.

"Мы фіксуем, што вельмі шмат байцоў Украіны пачалі ўжо кідаць свае пазіцыі і ўцякаць на той бок", - паведаміў ён агенцтву РІА Навіны.

Па словах Алаўдзінава, пры дапамозе палонных атрымоўваецца даведацца пра рэальнае становішча ўнутры і вакол УСУ, а таксама настроі байцоў. Па допытах зразумела, што ўкраінскія вайскоўцы адмаўляюцца падпарадкоўвацца свайму кіраўніцтву і ўсё больш часцей прымаюць рашэнні ўцякаць.
"Так, недзе ў рукі да нас трапляюць нейкія аналітычныя даведкі, з якіх мы даведваемся пра некаторыя рэчы, якія нам цікавы непасрэдна для перадавой", - растлумачыў камандзір.

Уварванне ў Курскую вобласць

Украінскія ўзброеныя сілы атакавалі прыгранічныя раёны Курскай вобласці 6 жніўня. Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў.
Мінабароны РФ стварыла групоўкі "Белгарад", "Курск" і "Бранск" для абароны прыгранічных рэгіёнаў. Каб гарантаваць бяспеку грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Як раней заяўляў Алаўдзінаў, праціўніка ў Курскай вобласці спынілі і ён нясе вельмі вялікія страты. Ён удакладніў, што Кіеў пачаў вывад сваіх падраздзяленняў з гэтага раёна.
Начальнік Генштаба УС РФ Валерый Герасімаў запэўніў, што аперацыя ў Курскай вобласці будзе завершана разгромам праціўніка і выхадам на дзяржмяжу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Украінскія вайскоўцы запускаюць беспілотнік - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Украінскія баевікі адкрылі агонь па жыхарах Курскай вобласці, якія ўцякалі
Стужка навiн
0