https://bel.sputnik.by/20240924/belaes-uzho-vypratsavala-35-mlrd-kvtg-elektraenerg-1089767977.html
БелАЭС ужо выпрацавала 35 млрд квт‧г электраэнергіі
БелАЭС ужо выпрацавала 35 млрд квт‧г электраэнергіі
Sputnik Беларусь
Выпрацоўка электраэнергіі двума блокамі Беларускай АЭС сёлета ўжо склала больш за 12 млрд кілават гадзін. 24.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-24T11:52+0300
2024-09-24T11:52+0300
2024-09-24T11:52+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
атамная энергетыка
энергетыка
навіны
эканоміка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/12/1061428763_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_fe81dfa39e184755a09b39826fee2dfc.jpg
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Беларуская АЭС з пачатку ўключэння ўжо выпрацавала 35 млрд кілават гадзін электраэнергіі, паведамілі ў Telegram-канале атамнай электрастанцыі.Пры гэтым за бягучы год двума блокамі станцыі было выпрацавана ўжо больш за 12 млрд кілават гадзін, гэта амаль на 6% больш электраэнергіі, чым было атрымана за ўвесь мінулы год.Беларуская АЭСБудаўніцтва атамнай электрастанцыі недалёка ад горада Астравец з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што хацеў бы пабудаваць у рэспубліцы другую атамную станцыю. У прыватнасці, наведваючы 30 красавіка гэтага года рэгіёны, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, кіраўнік дзяржавы сказаў, што беларускае грамадства ўжо "перахварэла" на постчарнобыльскі сіндром.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240828/mnenerga-rashenne-ab-budantstve-drugoy-aes-prymuts-na-samym-vysokm-uzron-1089095225.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/12/1061428763_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_9353af32e22c03a4869476b4f69d3411.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, атамная энергетыка, энергетыка, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь
белаэс у астраўцы, атамная энергетыка, энергетыка, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь
БелАЭС ужо выпрацавала 35 млрд квт‧г электраэнергіі
Выпрацоўка электраэнергіі двума блокамі Беларускай АЭС сёлета ўжо склала больш за 12 млрд кілават гадзін.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Беларуская АЭС з пачатку ўключэння ўжо выпрацавала 35 млрд кілават гадзін электраэнергіі, паведамілі ў Telegram-канале атамнай электрастанцыі.
"З моманту ўключэння 3 лістапада 2020 года ў аб’яднаную энергасістэму краіны энергаблока №1, Беларуская АЭС сумарна выпрацавала 35 млрд кілават гадзін", - гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым за бягучы год двума блокамі станцыі было выпрацавана ўжо больш за 12 млрд кілават гадзін, гэта амаль на 6% больш электраэнергіі, чым было атрымана за ўвесь мінулы год.
Будаўніцтва атамнай электрастанцыі недалёка ад горада Астравец з дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт стала самым буйным эканамічным праектам Расіі і Беларусі.
Узводзіць АЭС пачалі ў 2013 годзе сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Першы энергаблок быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, а ў лістападзе 2023-га ўрадам быў зацверджаны акт прыёмкі другога энергаблока.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што хацеў бы пабудаваць у рэспубліцы другую атамную станцыю. У прыватнасці, наведваючы 30 красавіка гэтага года рэгіёны, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, кіраўнік дзяржавы сказаў, што беларускае грамадства ўжо "перахварэла" на постчарнобыльскі сіндром.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"