https://bel.sputnik.by/20240924/mnzdaroya-varyyant-karonavrusa-xec-u-belarus-ne-znayshl-1089763575.html
Мінздароўя: варыянт каронавіруса XEC у Беларусі не знайшлі
Мінздароўя: варыянт каронавіруса XEC у Беларусі не знайшлі
Sputnik Беларусь
Упершыню варыянт каронавіруса XEC быў выяўлены ў Германіі ў чэрвені гэтага года, зараз выпадкі заражэння зафіксаваны ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых... 24.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-24T10:07+0300
2024-09-24T10:07+0300
2024-09-24T10:07+0300
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
здароўе
грамадства
каронавірус
каронавірус covid-19
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0e/1045162286_0:116:3073:1844_1920x0_80_0_0_e35837d9a7517e573fff227db34ebfc3.jpg
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Варыянт каронавіруса XEC цяпер у Беларусі не знойдзены, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэспублікі ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.Як падкрэслілі ў профільным міністэрстве, спецыялісты НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі вядуць пастаянны маніторынг з’яўлення новых варыянтаў каронавіруса ў краіне. У рэспубліцы ёсць усё неабходнае лабараторнае абсталяванне для правядзення дыягнастычных даследаванняў каронавірусаў.Упершыню варыянт каронавіруса XEC быў выяўлены на тэрыторыі Германіі ў чэрвені гэтага года. Цяпер выпадкі заражэння гэтай разнавіднасцю каронавіруснай інфекцыі зафіксаваны ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых краінах.Варыянт XEC з’явіўся ў выніку рэкамбінацыі двух іншых варыянтаў інфекцыі – Амікрона і FLIRT.Рост вірусных захворванняўПаводле апошніх звестак Мінздароўя, у Беларусі назіраецца ўздым шэрага рэспіраторных вірусных захворванняў. У першую чаргу размова ідзе аб адэнавірусе, рэспіраторна-сінцытыяльным вірусе, рынавірусе, а таксама каронавірусе COVID-19.Як растлумачылі ў міністэрстве, звязана гэта як з кліматычнымі, так і сацыяльнымі ўмовамі: дзеці пайшлі ў школу, студэнты вярнуліся ў аўдыторыі, у многіх заканчваецца водпуск.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240923/belarusy-s-chastsey-zvyartayutstsa-pa-meddapamogu--ras-1089746221.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0e/1045162286_55:0:2786:2048_1920x0_80_0_0_89142bab268badd3de9722f26cd8b8a6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, грамадства, каронавірус, каронавірус covid-19, навіны , у беларусі, беларусь
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, здароўе, грамадства, каронавірус, каронавірус covid-19, навіны , у беларусі, беларусь
Мінздароўя: варыянт каронавіруса XEC у Беларусі не знайшлі
Упершыню варыянт каронавіруса XEC быў выяўлены ў Германіі ў чэрвені гэтага года, зараз выпадкі заражэння зафіксаваны ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых краінах.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Варыянт каронавіруса XEC цяпер у Беларусі не знойдзены, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэспублікі ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.
Як падкрэслілі ў профільным міністэрстве, спецыялісты НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі вядуць пастаянны маніторынг з’яўлення новых варыянтаў каронавіруса ў краіне. У рэспубліцы ёсць усё неабходнае лабараторнае абсталяванне для правядзення дыягнастычных даследаванняў каронавірусаў.
"Улічваючы высокую генетычную разнастайнасць віруса, класіфікацыя варыянтаў віруса з цягам часу можа мяняцца", - звярнулі ўвагу ў Мінздароўя.
Упершыню варыянт каронавіруса XEC быў выяўлены на тэрыторыі Германіі ў чэрвені гэтага года. Цяпер выпадкі заражэння гэтай разнавіднасцю каронавіруснай інфекцыі зафіксаваны ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых краінах.
Варыянт XEC з’явіўся ў выніку рэкамбінацыі двух іншых варыянтаў інфекцыі – Амікрона і FLIRT.
Рост вірусных захворванняў
Паводле апошніх звестак Мінздароўя, у Беларусі назіраецца ўздым шэрага рэспіраторных вірусных захворванняў. У першую чаргу размова ідзе аб адэнавірусе, рэспіраторна-сінцытыяльным вірусе, рынавірусе, а таксама каронавірусе COVID-19.
Як растлумачылі ў міністэрстве, звязана гэта як з кліматычнымі, так і сацыяльнымі ўмовамі: дзеці пайшлі ў школу, студэнты вярнуліся ў аўдыторыі, у многіх заканчваецца водпуск.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"