https://bel.sputnik.by/20240925/pamr-zasluzhany-artyst-rf-raman-madzyana-1089808342.html
Памёр заслужаны артыст РФ Раман Мадзянаў
Памёр заслужаны артыст РФ Раман Мадзянаў
Sputnik Беларусь
Чатырохразоваму ўладальніку кінапрэміі "Ника" і двухразоваму лаўрэату "Золотого орла" было 62 гады. 25.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-25T15:29+0300
2024-09-25T15:29+0300
2024-09-25T15:51+0300
навіны
смерць публічных людзей
культура
кіно
грамадства
расія
раман мадзянаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/19/1089807554_0:0:3118:1754_1920x0_80_0_0_007198ede19240bb6471109df5b4f23f.jpg
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Памёр заслужаны артыст Расіі Раман Мадзянаў, пра гэта паведаміла актрыса і тэлевядучая Кацярына Стрыжэнава.Мадзянаву было 62 гады.Яна адзначыла, што Мадзянаў быў цудоўным артыстам.Раман Мадзянаў нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў горадзе Дзедаўск Маскоўскай вобласці ў сям’і бібліятэкара і рэжысёра тэлебачання. Там юнага Рамана заўважылі асістэнты рэжысёра, і ўжо ў 1971-м ён дэбютаваў у эпізодзе фільма "Перевод с английского". У 1973 годзе ён сыграў Гекльберы Фіна ў фільме Георгія Данеліі "Совсем пропащий", а таксама зняўся ў іншых карцінах.У 1984 годзе Мадзянаў скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва, і пасля службы ў арміі іграў у тэатры. У кіно вярнуўся ў 1989-м, сыграўшы ў фільме Леаніда Гайдая "Частный детектив, или Операция Кооперация".Акцёр сыграў у вялікай колькасці фільмаў, сярод якіх "Роковые яйца", "Копейка", "Легенда №17", "Левиафан", а таксама серыялах, у прыватнасці "Штрафбат", "Солдаты", "Дети Арбата", "Убойная сила" і іншых.Мадзянаў – чатырохразовы лаўрэат прэміі "Ника" за лепшую мужчынскую ролю другога плана і двухразовы лаўрэат прэміі "Золотой орел".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240816/pamerla-zasluzhanaya-artystka-belarus-tamara-skvartsova-1088814680.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/19/1089807554_188:0:2919:2048_1920x0_80_0_0_9a813156e2bc58555edb0e174f000438.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , смерць публічных людзей, культура, кіно, грамадства, расія, раман мадзянаў
навіны , смерць публічных людзей, культура, кіно, грамадства, расія, раман мадзянаў
Памёр заслужаны артыст РФ Раман Мадзянаў
15:29 25.09.2024 (абноўлена: 15:51 25.09.2024) Чатырохразоваму ўладальніку кінапрэміі "Ника" і двухразоваму лаўрэату "Золотого орла" было 62 гады.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Памёр заслужаны артыст Расіі Раман Мадзянаў, пра гэта паведаміла актрыса і тэлевядучая Кацярына Стрыжэнава.
"Любоў да цябе – усенародная. Як жа цяжка прыняць гэтую навіну. Рома, царства табе нябеснага", - напісала Стрыжэнава ў Telegram-канале.
Яна адзначыла, што Мадзянаў быў цудоўным артыстам.
Раман Мадзянаў нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў горадзе Дзедаўск Маскоўскай вобласці ў сям’і бібліятэкара і рэжысёра тэлебачання. Там юнага Рамана заўважылі асістэнты рэжысёра, і ўжо ў 1971-м ён дэбютаваў у эпізодзе фільма "Перевод с английского". У 1973 годзе ён сыграў Гекльберы Фіна ў фільме Георгія Данеліі "Совсем пропащий", а таксама зняўся ў іншых карцінах.
У 1984 годзе Мадзянаў скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва, і пасля службы ў арміі іграў у тэатры. У кіно вярнуўся ў 1989-м, сыграўшы ў фільме Леаніда Гайдая "Частный детектив, или Операция Кооперация".
Акцёр сыграў у вялікай колькасці фільмаў, сярод якіх "Роковые яйца", "Копейка", "Легенда №17", "Левиафан", а таксама серыялах, у прыватнасці "Штрафбат", "Солдаты", "Дети Арбата", "Убойная сила" і іншых.
Мадзянаў – чатырохразовы лаўрэат прэміі "Ника" за лепшую мужчынскую ролю другога плана і двухразовы лаўрэат прэміі "Золотой орел".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"