https://bel.sputnik.by/20240925/tiktok-zablakrava-akant-agentstva-ra-navny-1089802410.html
TikTok заблакіраваў акаўнт агенцтва РІА Навіны
TikTok заблакіраваў акаўнт агенцтва РІА Навіны
Sputnik Беларусь
Амерыканскае міністэрства фінансаў увяло санкцыі ў дачыненні да шэрага расійскіх СМІ і іх супрацоўнікаў у верасні. 25.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-25T12:25+0300
2024-09-25T12:25+0300
2024-09-25T12:25+0300
ріа навіны
сацсеткі
навіны
санкцыі
смі
свабода смі
расія
зша
кнр
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/06/1061108038_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_4ad835aefb9023d589648898c1ce8161.jpg
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Акаўнт агенцтва РІА Навіны ў TikTok заблакіраваны на фоне новых санкцый ЗША супраць расійскіх СМІ. Паведамленне аб блакіроўцы з’явілася пры спробе зайсці ў дадатак у сераду. Таксама з пошуку на платформе зніклі ўсе ролікі агенцтва.За тры гады працы на акаўнт падпісаліся 2,2 млн чалавек, ён набраў амаль 50 млн лайкаў, а самы папулярны ролік прагледзелі 50 млн карыстальнікаў.Пры гэтым некаторыя ролікі з афіцыйнымі заявамі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ці прадстаўніка расійскага міністэрства абароны Ігара Канашэнкава блакіравалі ці цалкам, ці выдалялі гук. Сцвярджалася, што інфармацыя ў іх нібыта непраўдзівая.Акаўнт РІА Навіны неаднаразова згадваўся ў заходніх СМІ як прыклад паспяховай працы агенцтва па прасоўванні расійскага парадку дня ва ўмовах санкцый.Некалькі дзён таму блакіроўцы падвергліся акаўнты Sputnik далёкага і блізкага замежжа і RT International.Амерыканскія санкцыіРаней у верасні Мінфін ЗША заявіў аб тым, што ўводзіць рэстрыкцыі ў дачыненні да галоўрэда медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыты Сіманьян і яе намеснікаў – Антона Анісімава і Лізаветы Бродскай, пад санкцыі трапіў яшчэ шэраг супрацоўнікаў RT.У Дзярждэпе тады заявілі, што ўмовы працы медыягрупы "Россия сегодня" і яе даччыных прадпрыемстваў узмоцнены, іх статус вызначаны як "замежныя місіі". Закон ЗША патрабуе апавяшчаць ведамства аб персанале, які працуе ў краіне, і маёмасці.Акрамя гэтага, амерыканскія ўлады аб’явілі аб абмежаванні выдачы віз тым, хто нібыта дзейнічае ад асобы СМІ, што "падтрымлівае Крэмль".Мінфін таксама ўвёў санкцыі супраць медыягрупы "Россия сегодня" і яе гендырэктара Дзмітрыя Кісялёва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240924/pyasko-kreml-ne-lchyts-magchymym-umyashanne--pratsu-rasyskkh-sm-1089771899.html
расія
зша
кнр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/06/1061108038_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_b79e835043707b7263af743d838f4112.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ріа навіны, сацсеткі, навіны , санкцыі, смі, свабода смі, расія, зша, кнр, палітыка, медыягрупа "россия сегодня"
ріа навіны, сацсеткі, навіны , санкцыі, смі, свабода смі, расія, зша, кнр, палітыка, медыягрупа "россия сегодня"
TikTok заблакіраваў акаўнт агенцтва РІА Навіны
Амерыканскае міністэрства фінансаў увяло санкцыі ў дачыненні да шэрага расійскіх СМІ і іх супрацоўнікаў у верасні.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Акаўнт агенцтва РІА Навіны ў TikTok заблакіраваны на фоне новых санкцый ЗША супраць расійскіх СМІ. Паведамленне аб блакіроўцы з’явілася пры спробе зайсці ў дадатак у сераду. Таксама з пошуку на платформе зніклі ўсе ролікі агенцтва.
За тры гады працы на акаўнт падпісаліся 2,2 млн чалавек, ён набраў амаль 50 млн лайкаў, а самы папулярны ролік прагледзелі 50 млн карыстальнікаў.
Пры гэтым некаторыя ролікі з афіцыйнымі заявамі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ці прадстаўніка расійскага міністэрства абароны Ігара Канашэнкава блакіравалі ці цалкам, ці выдалялі гук. Сцвярджалася, што інфармацыя ў іх нібыта непраўдзівая.
Акаўнт РІА Навіны неаднаразова згадваўся ў заходніх СМІ як прыклад паспяховай працы агенцтва па прасоўванні расійскага парадку дня ва ўмовах санкцый.
Некалькі дзён таму блакіроўцы падвергліся акаўнты Sputnik далёкага і блізкага замежжа і RT International.
Раней у верасні Мінфін ЗША заявіў аб тым, што ўводзіць рэстрыкцыі ў дачыненні да галоўрэда медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыты Сіманьян і яе намеснікаў – Антона Анісімава і Лізаветы Бродскай, пад санкцыі трапіў яшчэ шэраг супрацоўнікаў RT.
У Дзярждэпе тады заявілі, што ўмовы працы медыягрупы "Россия сегодня" і яе даччыных прадпрыемстваў узмоцнены, іх статус вызначаны як "замежныя місіі". Закон ЗША патрабуе апавяшчаць ведамства аб персанале, які працуе ў краіне, і маёмасці.
Акрамя гэтага, амерыканскія ўлады аб’явілі аб абмежаванні выдачы віз тым, хто нібыта дзейнічае ад асобы СМІ, што "падтрымлівае Крэмль".
Мінфін таксама ўвёў санкцыі супраць медыягрупы "Россия сегодня" і яе гендырэктара Дзмітрыя Кісялёва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"