Інфаграфіка

Узровень "жывучасці" беларускага бізнесу – інфаграфіка

Падпісацца
Статыстычнае ведамства апублікавала даныя аб рэгістрацыі новых прадпрыемстваў і аб узроўні іх "жывучасці", які аказаўся не такім ужо нізкім. Больш падрабязна глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Узровень "цеплыні" бізнес-клімату часам вымяраюць па прынцыпе лёгкасці / складанасці рэгістрацыі кампаніі. Але паспяховае адкрыццё – гэта яшчэ не поспех справы. Важна, наколькі доўга "жывуць" бізнесы. Пра гэта – у інфаграфіцы Sputnik.
Паводле звестак, якія апублікаваў Белстат, колькасць актыўных прадпрыемстваў па выніках 2023 года склала 106 949. Гэта значыць, яна вырасла на 2,6%, калі параўноўваць з папярэднім годам. Як адзначае статыстычнае ведамства, гэта максімум за апошнія гады.
Найбольшая доля такіх арганізацый была ў гандлі – 33,5%. Усяго ў мінулым годзе было адкрыта амаль 10,6 тыс прадпрыемстваў. Тут таксама рост – плюс 35,3% да 2022 года. Узровень "выжывальнасці" бізнесаў за два гады склаў 71%.
Самы высокі паказчык у сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг – 83,1%.
Што да росту выручкі, то тут ёсць паляпшэнні. У краіне стала на 21,7% больш "газэляў", гэта значыць кампаній, у якіх выручка за год павялічылася больш, чым на 10%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0