https://bel.sputnik.by/20240926/avyatsyya-rf-nanesla-dar-pa-aeradrome-z-samaltam-f-16-1089833322.html
Авіяцыя РФ нанесла ўдар па аэрадроме з самалётамі F-16
Авіяцыя РФ нанесла ўдар па аэрадроме з самалётамі F-16
Sputnik Беларусь
Украінскія вайскоўцы атрымалі ад заходніх краін асноўны шматмэтавы самалёт Паўночнаатлантычнага альянсу амерыканскай вытворчасці. 26.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-26T16:49+0300
2024-09-26T16:49+0300
2024-09-26T16:49+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
f-16
бяспека
расія
украіна
ваенныя самалёты
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1f/1083242193_0:250:3071:1977_1920x0_80_0_0_b9a1aae58a82748f276ed841bb2d020c.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Паветрана-касмічныя сілы Расіі нанеслі яшчэ чатыры ўдары па анкерных сховішчах на ваенным аэрадроме ў Стараканстанцінаве, паведаміў РІА Навіны каардынатар мікалаеўскага прарасійскага супраціўлення Сяргей Лебедзеў.Паводле яго слоў, на гэтым ваенным аб’екце размяшчаліся баявыя самалёты амерыканскай вытворчасці F-16.Раней у канцы жніўня стала вядома, што Уладзімір Зяленскі прыняў рашэнне зняць з пасады камандуючага паветранымі сіламі Мікалая Алешчука.Прыняццю гэтага рашэння Зяленскага папярэднічала катастрофа знішчальніка F-16, які быў пастаўлены ў рамках заходняй ваеннай дапамогі ўкраінскай арміі.Амерыканскія сродкі масавай інфармацыі мяркуюць, што баявая машына чацвёртага пакалення разбілася па віне лётчыка. Таксама гучала версія аб тым, што яго збілі ўкраінскія вайскоўцы пры дапамозе ЗРК Patriot з-за няўзгодненасці дзеянняў.Украінская армія атрымала сёлета першую партыю, якая складаецца з дзесяці баявых самалётаў, але да канца года іх колькасць павінна вырасці.У сваю чаргу прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава канстатавала, што "пастаўкі знішчальнікаў F-16 для УСУ не стануць той самай "чарадзейнай таблеткай", на якую так разлічваюць у Кіеве. Яны не змогуць паўплываць на сітуацыю ў зоне баявых дзеянняў і будуць паслядоўна знішчацца расійскімі Узброенымі сіламі".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240416/vaennyya-rf-nanesl-dar-pa-kranskm-aeradrome-dze-chakayuts-f-16-1085518169.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1f/1083242193_271:0:3002:2048_1920x0_80_0_0_4ceee9e347d0a44be600782fcfe0f1a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, f-16, бяспека, расія, украіна, ваенныя самалёты, навіны
спецаперацыя, f-16, бяспека, расія, украіна, ваенныя самалёты, навіны
Авіяцыя РФ нанесла ўдар па аэрадроме з самалётамі F-16
Украінскія вайскоўцы атрымалі ад заходніх краін асноўны шматмэтавы самалёт Паўночнаатлантычнага альянсу амерыканскай вытворчасці.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Паветрана-касмічныя сілы Расіі нанеслі яшчэ чатыры ўдары па анкерных сховішчах на ваенным аэрадроме ў Стараканстанцінаве, паведаміў
РІА Навіны каардынатар мікалаеўскага прарасійскага супраціўлення Сяргей Лебедзеў.
Паводле яго слоў, на гэтым ваенным аб’екце размяшчаліся баявыя самалёты амерыканскай вытворчасці F-16.
"Лагічна з імі згодзен: раз былі замежныя пілоты, то іх не на "кукурузніках" лятаць даслалі. Хутчэй за ўсё, былі", - лічыць Сяргей Лебедзеў.
Раней у канцы жніўня стала вядома, што Уладзімір Зяленскі прыняў рашэнне зняць з пасады камандуючага паветранымі сіламі Мікалая Алешчука.
Прыняццю гэтага рашэння Зяленскага папярэднічала катастрофа знішчальніка F-16, які быў пастаўлены ў рамках заходняй ваеннай дапамогі ўкраінскай арміі.
Амерыканскія сродкі масавай інфармацыі мяркуюць, што баявая машына чацвёртага пакалення разбілася па віне лётчыка. Таксама гучала версія аб тым, што яго збілі ўкраінскія вайскоўцы пры дапамозе ЗРК Patriot з-за няўзгодненасці дзеянняў.
Украінская армія атрымала сёлета першую партыю, якая складаецца з дзесяці баявых самалётаў, але да канца года іх колькасць павінна вырасці.
У сваю чаргу прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава канстатавала, што "пастаўкі знішчальнікаў F-16 для УСУ не стануць той самай "чарадзейнай таблеткай", на якую так разлічваюць у Кіеве. Яны не змогуць паўплываць на сітуацыю ў зоне баявых дзеянняў і будуць паслядоўна знішчацца расійскімі Узброенымі сіламі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"