Рыжанкоў прыме ўдзел у Генасамблеі ААН у Нью-Йорку

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкФлаг ля Штаб-кватэры ААН
Флаг ля Штаб-кватэры ААН - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2024
Падпісацца
На палях Генасамблеі запланавана больш за дзесяць двухбаковых сустрэч кіраўніка беларускага МЗС з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і кіраўніцтвам ААН.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Афіцыйная дэлегацыя Беларусі 26-29 верасня наведае Нью-Йорк, дзе прыме ўдзел у высокім тыдні 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Узначаліць дэлегацыю міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Як паведамілі ў МЗС, у міністра запланавана выступленне на агульнапалітычнай дыскусіі. Таксама ён прыме ўдзел у сустрэчах міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў АДКБ і міністэрскіх сустрэчах Групы сяброў Альянсу цывілізацый і Групы сяброў у абарону Статута ААН.
"Асноўныя намаганні беларускай дэлегацыі будуць сканцэнтраваны на прасоўванні ідэй шматпалярнага свету і рэгіянальнасці, далейшай кансалідацыі краін-аднадумцаў, якія выступаюць за фарміраванне больш справядлівага сусветнага парадку, заснаванага на ўзаемапавазе і ўліку законных нацыянальных інтарэсаў усіх краін", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Акрамя гэтага, асобны акцэнт будзе зроблены на незаконным характары і дэструктыўных наступствах выкарыстання некаторымі краінамі аднабаковых прымусовых мер як інструмента націску.
Таксама ў планах удзяліць увагу пытанням прадбяспекі, тэматыцы гістарычнай памяці і захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей.
Акрамя таго, на палях Генасамблеі ў Рыжанкова запланавана больш за дзесяць двухбаковых сустрэч з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і кіраўніцтвам ААН.

Генасамблея ААН

Праца 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН пройдзе пад лозунгам "Адзінасць у разнастайнасці, у імя ўмацавання міру, устойлівага развіцця і чалавечай годнасці для ўсіх людзей ва ўсім свеце".
Адзначаецца, што асноўныя намаганні галоўных органаў ААН будуць накіраваны на пошук магчымасцей спынення агню ў ПалесцІне і ва Украіне, а таксама на стварэнне ўмоў для паляпшэння гуманітарнай сітуацыі ў гэтых рэгіёнах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) - Sputnik Беларусь, 1920, 20.08.2024
МЗС: Беларусь паставіць пытанне аб доступе да мора на канферэнцыі ААН
Стужка навiн
0