https://bel.sputnik.by/20240927/Narodnyya-prykmety-i-tradycyi-na-uzvizhanne-1037829877.html
У лес ні нагой і адкласці жаніцьбу: народныя прыкметы на Узвіжанне
У лес ні нагой і адкласці жаніцьбу: народныя прыкметы на Узвіжанне
Sputnik Беларусь
Нашы продкі лічылі, што 27 верасня змеі сыходзяць у зімовую спячку і звязвалі з гэтым забарону на наведванне лясоў. 27.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-27T09:08+0300
2024-09-27T09:08+0300
2024-09-27T09:08+0300
рэлігія
беларусь
рэлігійныя святы
узвіжанне
прыкметы
народныя прыкметы
традыцыі
народныя традыцыі
праваслаўе
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/12/1068109327_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_1350b00e19369f5e314e751a9bfaec48.jpg
Сёння праваслаўныя святкуюць Узвіжанне – адно з двунадзесятых царкоўных свят, усталяваных ў гонар здабыцця святой роўнаапостальнай царыцай Аленай у Іерусаліме Крыжа, на якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.У гэты дзень у храмах пакланяюцца Святому і Жыватворнаму Крыжу, на якім Збавіцель перанёс найвялікшыя пакуты дзеля выратавання людзей.Гісторыя святаПасля распяцця Ісуса Хрыста, каб яго вучні і паслядоўнікі не маглі пакланіцца мясцінам, звязаным з яго іменем, рымскі імператар Адрыян загадаў засыпаць зямлёй Галгофу і Труну Госпада, а на ўзгорку паставіць язычніцкае капішча. Сітуацыя змянілася пры імператары Канстанціне Вялікім, які першым з рымскіх імператараў спыніў ганенні на хрысціян.Канстанцін накіраваў у Іерусалім сваю маці, царыцу Алену. Вяртаючыся ў Канстанцінопаль, яна ўзяла з сабой частку Крыжа і цвікі. Імператар Канстанцін загадаў узвесці ў Іерусаліме на Галгофе храм у гонар Уваскрэсення Хрыстовага, у якім бы захоўвалася Труна Госпада. Храм быў асвячоны 13 верасня 335 года. На наступны дзень, 14 верасня, было ўстаноўлена святкаванне Узвіжання Святога і Жыватворнага Крыжа.Пост на УзвіжаннеУзвіжанне святкуюць 27 верасня (13 верасня па старым стылі). У гэты дзень вернікі прытрымліваюцца строгага посту – не дазваляецца есці малочныя прадукты, яйкі і рыбу. Аднак ужо на наступны дзень дазвалялася ўжываць мяса, бо ўсё ж такі цяпер да каляднага посту ідзе час восеньскага мясаеду.Народныя прыкметы і традыцыіЗгодна з прыкметамі нашых продкаў, 27 верасня забаранялася хадзіць па лясах, таму што змеі і іншыя рэптыліі ў гэты час, як меркавалася, "сыходзяць у іншую краіну".У народзе нават існавала павер'е, што той, хто парушыць забарону, падвергнецца небяспецы, бо стане сведкам святога дзейства. За гэта духі маглі нават забраць на той свет.Таксама ў народзе лічылася, што ў гэты дзень нельга падпісваць дагаворы, заключаць здзелкі і прасіць хоць пра нешта ў начальства.27 верасня ўвогуле лічылася неспрыяльным днём для новых спраў, у тым ліку, для жаніцьбы.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/12/1068109327_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_16a487e1f9bd6f21599da727b572ba90.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узвіжанне свята праваслаўе царква народныя прыкметы пост беларусь традыцыі воздвижение праздник православие церковь приметы традиции культура спадчына беларусь наследие
узвіжанне свята праваслаўе царква народныя прыкметы пост беларусь традыцыі воздвижение праздник православие церковь приметы традиции культура спадчына беларусь наследие
У лес ні нагой і адкласці жаніцьбу: народныя прыкметы на Узвіжанне
Нашы продкі лічылі, што 27 верасня змеі сыходзяць у зімовую спячку і звязвалі з гэтым забарону на наведванне лясоў.
Сёння праваслаўныя святкуюць Узвіжанне – адно з двунадзесятых царкоўных свят, усталяваных ў гонар здабыцця святой роўнаапостальнай царыцай Аленай у Іерусаліме Крыжа, на якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.
У гэты дзень у храмах пакланяюцца Святому і Жыватворнаму Крыжу, на якім Збавіцель перанёс найвялікшыя пакуты дзеля выратавання людзей.
Пасля распяцця Ісуса Хрыста, каб яго вучні і паслядоўнікі не маглі пакланіцца мясцінам, звязаным з яго іменем, рымскі імператар Адрыян загадаў засыпаць зямлёй Галгофу і Труну Госпада, а на ўзгорку паставіць язычніцкае капішча. Сітуацыя змянілася пры імператары Канстанціне Вялікім, які першым з рымскіх імператараў спыніў ганенні на хрысціян.
Канстанцін накіраваў у Іерусалім сваю маці, царыцу Алену. Вяртаючыся ў Канстанцінопаль, яна ўзяла з сабой частку Крыжа і цвікі. Імператар Канстанцін загадаў узвесці ў Іерусаліме на Галгофе храм у гонар Уваскрэсення Хрыстовага, у якім бы захоўвалася Труна Госпада. Храм быў асвячоны 13 верасня 335 года. На наступны дзень, 14 верасня, было ўстаноўлена святкаванне Узвіжання Святога і Жыватворнага Крыжа.
Узвіжанне святкуюць 27 верасня (13 верасня па старым стылі). У гэты дзень вернікі прытрымліваюцца строгага посту – не дазваляецца есці малочныя прадукты, яйкі і рыбу. Аднак ужо на наступны дзень дазвалялася ўжываць мяса, бо ўсё ж такі цяпер да каляднага посту ідзе час восеньскага мясаеду.
Народныя прыкметы і традыцыі
Згодна з прыкметамі нашых продкаў, 27 верасня забаранялася хадзіць па лясах, таму што змеі і іншыя рэптыліі ў гэты час, як меркавалася, "сыходзяць у іншую краіну".
У народзе нават існавала павер'е, што той, хто парушыць забарону, падвергнецца небяспецы, бо стане сведкам святога дзейства. За гэта духі маглі нават забраць на той свет.
Таксама ў народзе лічылася, што ў гэты дзень нельга падпісваць дагаворы, заключаць здзелкі і прасіць хоць пра нешта ў начальства.
27 верасня ўвогуле лічылася неспрыяльным днём для новых спраў, у тым ліку, для жаніцьбы.
Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік:
паданні на Змяінае свята"Уздзвіжанне лета замыкае…", або Капусныя прысмакі ў хаце