https://bel.sputnik.by/20240927/avyarchuk-zavershany-padbor-mpartazamyashchalnykh-praekta-u-sayuznay-dzyarzhave-1089852903.html
Авярчук: завершаны падбор імпартазамяшчальных праектаў у Саюзнай дзяржаве
Авярчук: завершаны падбор імпартазамяшчальных праектаў у Саюзнай дзяржаве
Sputnik Беларусь
Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу на тое, што за час існавання Саюзнай дзяржавы выбудавана зладжанае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. 27.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-27T10:54+0300
2024-09-27T10:54+0300
2024-09-27T10:54+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
імпартазамяшчэнне
палітыка
эканоміка
у беларусі
беларусь
расія
аляксей авярчук
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/10/1076657903_0:2:3080:1735_1920x0_80_0_0_f9c502e6087c7d3f553159e2f24d1b70.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Беларусь і Расія працягваюць сумесную працу ў галіне імпартазамяшчэння, паведаміў віцэ-прэм’ер РФ Аляксей Авярчук на пасяджэнні групы высокага ўзроўню ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што ў снежні Саюзнай дзяржаве спаўняецца чвэрць стагоддзя. За гэты час удалося выбудаваць зладжанае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.У першым паўгоддзі 2024 года тавараабарот склаў 2,3 трыльёны расійскіх рублёў."Растуць эканамічныя паказчыкі нашых краін. Асабліва радасна, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі расце", - дадаў віцэ-прэм’ер.Авярчук падкрэсліў, што сумесная работа Беларусі і Расіі ў галіне імпартазамяшчэння прадаўжаецца.Паводле слоў віцэ-прэм’ера, у першую чаргу размова ідзе аб такіх буйных ініцыятывах, як макраэлектроніка, аўтамабілебудаванне, машынабудаванне, гідраўліка. Ідзе сумесная работа над забеспячэннем узаемнага доступу да інструментаў падтрымкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240927/peravalka-gruza-z-belarus-praz-party-rf-vyrasla-na-225-1089851955.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/10/1076657903_282:0:3011:2047_1920x0_80_0_0_b7e5aeab24bfd82b9fc9a54c1b0eeaa9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , імпартазамяшчэнне, палітыка, эканоміка, у беларусі, беларусь, расія, аляксей авярчук
саюзная дзяржава, навіны , імпартазамяшчэнне, палітыка, эканоміка, у беларусі, беларусь, расія, аляксей авярчук
Авярчук: завершаны падбор імпартазамяшчальных праектаў у Саюзнай дзяржаве
Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу на тое, што за час існавання Саюзнай дзяржавы выбудавана зладжанае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Беларусь і Расія працягваюць сумесную працу ў галіне імпартазамяшчэння, паведаміў віцэ-прэм’ер РФ Аляксей Авярчук на пасяджэнні групы высокага ўзроўню ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што ў снежні Саюзнай дзяржаве спаўняецца чвэрць стагоддзя. За гэты час удалося выбудаваць зладжанае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.
"Вынікі гэтай маштабнай работы выяўляюцца ва ўзаемным гандлі, развіцці эканомік нашых краін. У мінулым годзе тавараабарот, паводле нашых даных, вырас на 7,1% і дасягнуў 4 трыльёнаў расійскіх рублёў. Экспарт у рэспубліку вырас на 5,6%, імпарт склаў 2 трыльёны рублёў", - сказаў Авярчук.
У першым паўгоддзі 2024 года тавараабарот склаў 2,3 трыльёны расійскіх рублёў.
"Растуць эканамічныя паказчыкі нашых краін. Асабліва радасна, што валавы ўнутраны прадукт Беларусі расце", - дадаў віцэ-прэм’ер.
Авярчук падкрэсліў, што сумесная работа Беларусі і Расіі ў галіне імпартазамяшчэння прадаўжаецца.
"Завершаны падбор імпартазамяшчальных праектаў для рэалізацыі за кошт сродкаў расійскага дзяржкрэдыту на суму 105 мільярдаў рублёў. Зацверджаны 27 пашпартоў праектаў, 19 з іх ужо – у стадыі рэалізацыі", - адзначыў ён.
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, у першую чаргу размова ідзе аб такіх буйных ініцыятывах, як макраэлектроніка, аўтамабілебудаванне, машынабудаванне, гідраўліка. Ідзе сумесная работа над забеспячэннем узаемнага доступу да інструментаў падтрымкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"