Галоўчанка: "БелДжы" плануе выпускаць 100 тысяч аўтамабіляў за год

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкВытворчасць аўтамабіляў Geely на заводзе BelGee у Мінскай вобласці
Вытворчасць аўтамабіляў Geely на заводзе BelGee у Мінскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2024
Падпісацца
У мінулым годзе прадпрыемства сабрала каля 60 тысяч машын пад маркамі Geely і Belgee, якія былі прададзены ў Беларусі і Расіі.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. На аўтамабілі вытворчасці "БелДжы" ў Беларусі і Расіі назіраецца добры попыт, заявіў журналістам у час наведвання завода ў пятніцу прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка.
Ён сказаў, што сёлета будзе прададзена больш за 60 тысяч аўтамабіляў, сабраных на прадпрыемстве пад Барысавам. Мэтавая задача – давесці гэты аб’ём вытворчасці да 100 тысяч аўтамабіляў у год.
Паводле слоў прэм’ера, ужо рыхтуецца дакументацыя па будаўніцтве дадатковых вытворчых магутнасцей, карпусоў і абсталявання.
"Для павелічэння не толькі аб’ёму вытворчасці, але і лакалізацыі", - прыводзіць словы Галоўчанкі Telegram-канал урада Беларусі.
Закранаючы тэму лакалізацыі аўтамабіляў, што збіраюцца на заводзе "БелДжы", кіраўнік Саўміна праінфармаваў, што адзін з элементаў робяць ужо ў Беларусі. Гаворка ідзе аб пластыкавых дэталях бампера. Прэм’ер паведаміў, што па ўсёй астатняй наменклатуры таксама вядзецца актыўная работа.
"У першую чаргу з айчыннымі вытворцамі, не толькі дзяржаўнага, але і прыватнага сектара", - канстатаваў ён.
Пасля чаго сказаў, што тэмпы гэтай работы пакуль што недастатковыя, трэба максімальна зацікаўліваць вытворцаў.
"Усё ж аб’ём 50-60 тысяч аўтамабіляў – гэта дастаткова сур’ёзны кавалак для любой вытворчасці", - сказаў на заканчэнне Раман Галоўчанка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вадзіцель на дарозе - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Дзеянне расійскага аўтаполіса АСАГА пашыраць на Беларусь з 1 кастрычніка
Стужка навiн
0