https://bel.sputnik.by/20240927/lukashenka-padzyalsya-dumkam-ab-dealnym-prezdentse-1089855901.html
Лукашэнка падзяліўся думкамі аб ідэальным прэзідэнце
Лукашэнка падзяліўся думкамі аб ідэальным прэзідэнце
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што патэнцыяльныя кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду цяпер ва ўсіх на вачах. 27.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-27T13:08+0300
2024-09-27T13:08+0300
2024-09-27T13:08+0300
аляксандр лукашэнка
прэзідэнт
навіны
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
моладзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086366531_0:142:1200:817_1920x0_80_0_0_3c69d4a798b100ed9cfe1b20d66b2eb7.png
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў на сустрэчы са студэнтамі тэхнічных ВНУ, якім павінен быць ідэальны кіраўнік дзяржавы ў краіне, і хто можа ім стаць.Беларускі лідар, успомніўшы сваё вядомае выказванне "прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца", адзначыў, што нікога не хоча пакрыўдзіць і параіў "не совацца ў гэту сферу" без "прэзідэнцкіх" уласцівасцей і якасцей.Ён заўважыў, што патэнцыяльныя кандыдаты ў прэзідэнты зараз ва ўсіх на вачах."У вас менш, а ў мяне яны ўсе на вачах, пачынаючы ад вашага рэктара і заканчваючы прэм’ер-міністрам, кіраўнікамі парламента нашага. Вось яны ўсе на вачах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Прэзідэнт прызнаўся: калі б яго спыталі, ён бы не змог параіць нейкага канкрэтнага чалавека на самую вышэйшую пасаду ў краіне. Але дадаў, што ўсе тыя, хто зараз на вачах, валодаюць унікальнымі якасцямі.Але, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, галоўнае – гэта вопыт. Ён адзначыў, што апошнім часам ён пачаў прызначаць на кіруючыя пасады адносна маладых людзей, і ў гэтым ёсць неабходнасць."І мой вопыт, маё жыццё прэзідэнцкае дазволілі мне гэтых людзей убачыць у справе. Яны выраслі ў мяне на вачах. І, назначаючы, я разумею, што ў таго ці іншага чалавека ёсць вопыт", - падкрэсліў беларускі лідар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240927/lukashenka-u-shkolnka-pavnny-byts-ronyya-movy-dlya-pastuplennya--vnu-1089853398.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/14/1086366531_57:0:1148:818_1920x0_80_0_0_8da133c18495893568110e4bfbf25928.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, прэзідэнт, навіны , грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, моладзь
аляксандр лукашэнка, прэзідэнт, навіны , грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, моладзь
Лукашэнка падзяліўся думкамі аб ідэальным прэзідэнце
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што патэнцыяльныя кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду цяпер ва ўсіх на вачах.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў на сустрэчы са студэнтамі тэхнічных ВНУ, якім павінен быць ідэальны кіраўнік дзяржавы ў краіне, і хто можа ім стаць.
Беларускі лідар, успомніўшы сваё вядомае выказванне "прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца", адзначыў, што нікога не хоча пакрыўдзіць і параіў "не совацца ў гэту сферу" без "прэзідэнцкіх" уласцівасцей і якасцей.
"Я шмат зараз думаю, натуральна, пераходны перыяд, разумею, што хтосьці прыйдзе пасля мяне, будзе кіраваць краінай. Дрэнна, добра (…) Гэта вы потым ацэніце, параўноўваючы. Усё спазнаецца ў параўнанні", - цытуе словы Лукашэнкі прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Ён заўважыў, што патэнцыяльныя кандыдаты ў прэзідэнты зараз ва ўсіх на вачах.
"У вас менш, а ў мяне яны ўсе на вачах, пачынаючы ад вашага рэктара і заканчваючы прэм’ер-міністрам, кіраўнікамі парламента нашага. Вось яны ўсе на вачах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт прызнаўся: калі б яго спыталі, ён бы не змог параіць нейкага канкрэтнага чалавека на самую вышэйшую пасаду ў краіне. Але дадаў, што ўсе тыя, хто зараз на вачах, валодаюць унікальнымі якасцямі.
"Унікальнымі. Значна вышэй, чым у мяне, асобнымі якасцямі. І ўчора я падумаў: вось калі б у адным чалавеку гэтыя якасці злучыць, унікальны б быў чалавек і ідэальны б быў прэзідэнт", - падзяліўся думкамі Лукашэнка.
Але, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, галоўнае – гэта вопыт. Ён адзначыў, што апошнім часам ён пачаў прызначаць на кіруючыя пасады адносна маладых людзей, і ў гэтым ёсць неабходнасць.
"І мой вопыт, маё жыццё прэзідэнцкае дазволілі мне гэтых людзей убачыць у справе. Яны выраслі ў мяне на вачах. І, назначаючы, я разумею, што ў таго ці іншага чалавека ёсць вопыт", - падкрэсліў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"