https://bel.sputnik.by/20240927/ryzhanko-prav-sherag-sustrech-na-palyakh-genasamble-aan-1089857012.html
Рыжанкоў правёў шэраг сустрэч на палях Генасамблеі ААН
Рыжанкоў правёў шэраг сустрэч на палях Генасамблеі ААН
Sputnik Беларусь
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў знаходзяцца ў Нью-Йорку, дзе праходзіць 70-я сесія Генасамблеі ААН. 27.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-27T12:51+0300
2024-09-27T12:51+0300
2024-09-27T12:51+0300
максім рыжанкоў
мзс беларусі
аан
генеральная асамблея аан
навіны
палітыка
бяспека
эканоміка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1b/1089855324_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_56271f59f71afce1974393a7fd674933.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў шэраг важных сустрэч на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.У чацвер, 26 верасня, работа беларускай дэлегацыі пачалася з перагавораў кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц АДКБ у фармаце працоўнага сняданку. Міністры абмеркавалі шэраг бягучых пытанняў, якія датычацца дзейнасці самой арганізацыі і рэгіянальнай бяспекі, а таксама будучыя мерапрыемствы на вышэйшым і высокім узроўні па лініі АДКБ.Таксама ў Рыжанкова прайшлі двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Расіі і Казахстана Сяргеем Лаўровым і Муратам Нуртлеу.Міністр замежных спраў Беларусі абмеркаваў з Лаўровым тэматыку Канферэнцыі па Еўразійскай бяспецы і графік найбліжэйшых мерапрыемстваў па лініі МЗС дзвюх краін, якая пройдзе 31 кастрычніка ў беларускай сталіцы.З Нуртлеу Рыжанкоў абмеркаваў рэалізацыю дамоўленасцей, якія былі дасягнуты па выніках кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія нядаўна адбыліся ў Мінску. Міністры таксама ўдакладнілі графік двухбаковых кантактаў на розных узроўнях.Затым у штаб-кватэры ААН адбыўся дыялог з кіраўніком Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Мір’янай Спалярыч-Эгер. Бакамі былі дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні і сістэматызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначылі ў прэс-службе МЗС.Таксама адбылася сустрэча з Дзяржсакратаром Святога Прастола кардыналам П’етра Паралінам, з якім удалося абмеркаваць пытанні беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, а таксама сітуацыю ў еўразійскім рэгіёне і міратворчыя ініцыятывы.Акрамя таго, былі праведзены перагаворы з міністрам замежных спраў Узбекістана Бахтыерам Саідавым, міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам, міністрам замежных спраў Катара Султанам аль-Мурайхі, намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам замежных спраў ААЭ Абдулой бен Заідам Аль Нахаянам.На перагаворах Рыжанкова з калегам з Нікарагуа Вальдракам Енчке бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей і новыя кааперацыйныя праекты.А на сустрэчы з міністрам замежных спраў Індыі Субраманьямам Джайшанкарам бакі абмеркавалі, як надаць дынаміки двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240925/mzs-zaklkala-belarusa-paknuts-lvan-1089813657.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1b/1089855324_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_da51a58c5d0d0213932cc0c793e3a998.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
максім рыжанкоў, мзс беларусі, аан, генеральная асамблея аан, навіны , палітыка, бяспека, эканоміка, у свеце
максім рыжанкоў, мзс беларусі, аан, генеральная асамблея аан, навіны , палітыка, бяспека, эканоміка, у свеце
Рыжанкоў правёў шэраг сустрэч на палях Генасамблеі ААН
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў знаходзяцца ў Нью-Йорку, дзе праходзіць 70-я сесія Генасамблеі ААН.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў шэраг важных сустрэч на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У чацвер, 26 верасня, работа беларускай дэлегацыі пачалася з перагавораў кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц АДКБ у фармаце працоўнага сняданку. Міністры абмеркавалі шэраг бягучых пытанняў, якія датычацца дзейнасці самой арганізацыі і рэгіянальнай бяспекі, а таксама будучыя мерапрыемствы на вышэйшым і высокім узроўні па лініі АДКБ.
Таксама ў Рыжанкова прайшлі двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Расіі і Казахстана Сяргеем Лаўровым і Муратам Нуртлеу.
Міністр замежных спраў Беларусі абмеркаваў з Лаўровым тэматыку Канферэнцыі па Еўразійскай бяспецы і графік найбліжэйшых мерапрыемстваў па лініі МЗС дзвюх краін, якая пройдзе 31 кастрычніка ў беларускай сталіцы.
З Нуртлеу Рыжанкоў абмеркаваў рэалізацыю дамоўленасцей, якія былі дасягнуты па выніках кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія нядаўна адбыліся ў Мінску. Міністры таксама ўдакладнілі графік двухбаковых кантактаў на розных узроўнях.
Затым у штаб-кватэры ААН адбыўся дыялог з кіраўніком Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Мір’янай Спалярыч-Эгер. Бакамі былі дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні і сістэматызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Таксама адбылася сустрэча з Дзяржсакратаром Святога Прастола кардыналам П’етра Паралінам, з якім удалося абмеркаваць пытанні беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, а таксама сітуацыю ў еўразійскім рэгіёне і міратворчыя ініцыятывы.
Акрамя таго, былі праведзены перагаворы з міністрам замежных спраў Узбекістана Бахтыерам Саідавым, міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам, міністрам замежных спраў Катара Султанам аль-Мурайхі, намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам замежных спраў ААЭ Абдулой бен Заідам Аль Нахаянам.
На перагаворах Рыжанкова з калегам з Нікарагуа Вальдракам Енчке бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей і новыя кааперацыйныя праекты.
А на сустрэчы з міністрам замежных спраў Індыі Субраманьямам Джайшанкарам бакі абмеркавалі, як надаць дынаміки двухбаковаму гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"