https://bel.sputnik.by/20240927/sputnikpro-na-zubovskom-navuchanne--maskve-myanyae-medyyandustryyu-kran-snd-1089866509.html
"SputnikPro на Зубовском": навучанне ў Маскве мяняе медыяіндустрыю краін СНД
"SputnikPro на Зубовском": навучанне ў Маскве мяняе медыяіндустрыю краін СНД
Sputnik Беларусь
Вядучыя спецыялісты дзеляцца сваім вопытам і тэхналагічнымі інавацыямі з удзельнікамі праграмы. 27.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-27T16:36+0300
2024-09-27T16:36+0300
2024-09-27T16:36+0300
sputnikpro
медыягрупа "россия сегодня"
расія
журналістыка
карэспандэнт
грамадства
сацсеткі
смі
масква
кірыл вышынскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1b/1089864869_0:0:3074:1730_1920x0_80_0_0_f0d76f297198b9b80c830ba1d57766c0.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik, Міхаіл Вараб’ёў. Заключны ў 2024 годзе модуль праграмы "SputnikPro на Зубовском" адбыўся з 23 па 27 верасня ў сценах міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" ў Маскве.Журналісты і блогеры з краін блізкага замежжа скарысталіся ўнікальнай магчымасцю павысіць свае прафесійныя навыкі, паразмаўляўшы з лепшымі спецыялістамі.На гэты раз у сталіцу Расіі для ўдзелу ў модулі прыехалі 12 чалавек: па трое – з Казахстана і Узбекістана, па двое – з Беларусі і Кыргызстана, і па адным з Азербайджана і Паўднёвай Асеціі.Палова з іх, у тым ліку аглядальнік агенцтва "Мінск-навіны" Аляксандр Міхалап, упершыню ўдзельнічае ў праграме, а для астатніх, уключаючы вядучага інфармацыйнага рэсурсу "Во благо Руси" Арцёма Сакоўскага, гэта ўжо другі вопыт.Сярод спікераў, якія выступілі перад удзельнікамі праграмы – наме снік галоўнага рэдактара медыягрупы Наталля Лосева, выканаўчы дырэктар Кірыл Вышынскі і тэлевядучы Армэн Гаспаран.Спецыялісты расказалі гасцям аб стварэнні і вядзенні telegram-каналаў, рабоце ў сацсетках, відэаздымцы, мантажы, прававых і этычных аспектах дзейнасці журналіста.Вопытны фотакарэспандэнт агенцтва "РИА Новости" Сяргей Бабылёў прадэманстраваў удзельнікам некаторыя са сваіх найбольш паспяховых кадраў. Ён падзяліўся асаблівасцямі працы з фотаапаратам у руках на спартыўных мерапрыемствах, у тым ліку пад вадой і на інаўгурацыі прэзідэнта. Нярэдка яму даводзілася працаваць у экстрэмальных умовах: весці здымку з дрона ў зоне СВА і ў Карабаху, рабіць кадры падчас жорсткага тэракта ў "Крокусе".Кіраўнік праектаў Павел Андрушын упершыню даў удзельнікам "SputnikPro на Зубовском" магчымасць апрабаваць віртуальную студыю, якая выкарыстоўвае VR-тэхналогіі для стварэння і кіравання сцэнамі і дэкарацыямі. Яна выкарыстоўваецца для вытворчасці грамадска-палітычных праграм, навін і прагнозаў надвор’я.У цэнтры ўвагі модуля засталася і тэма штучнага інтэлекту. Для ўдзельнікаў яна ўжо не новая: калі год таму многія ўпершыню чулі аб гэтай тэхналогіі, то зараз за іх плячамі ўжо салідны вопыт яе выкарыстання. Госці свабодна арыентуюцца ў тэрмінах, ведаюць плюсы і мінусы тых ці іншых нейрасетак. Дзеляцца сваім вопытам: у якіх выпадках на "нейронку" можна пакласціся, а калі рабіць гэтага лепш не варта.Тыя, хто ўжо другі раз прымаюць удзел у модулі, адзначаюць, што іх леташняя паездка ў Маскву зрабіла іх працу больш прадуктыўнай і простай. Многім удалося па-новаму зірнуць на журналістыку. Вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць: колькасць падпісчыкаў на рэсурсах удзельнікаў пайшла ўгару.Расія – флагман развіцця медыя і медыятэхналогій на постсавецкай прасторы, адзначыў у размове з карэспандэнтам Sputnik Кірыл Вышынскі.Праект "SputnikPro на Зубовском" быў арганізаваны ў 2023 годзе. Замежных гасцей сталі запрашаць на навучанне ў Маскву. З таго часу адбылося ўжо восем модуляў, якія ўключалі ў сябе пяцідзённую праграму з лекцый, майстар-класаў і практычных заняткаў. Усяго за два гады ў іх узялі ўдзел 64 слухачы, 32 з якіх прайшлі навучанне ў двух сезонах праекта.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1b/1089864869_166:0:2897:2048_1920x0_80_0_0_4effd475f1a4d4c4f8a594abc0339f7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, медыягрупа "россия сегодня", расія, журналістыка, карэспандэнт, грамадства, сацсеткі, смі, масква, кірыл вышынскі, армэн гаспаран, наталля лосева, снд, навіны
sputnikpro, медыягрупа "россия сегодня", расія, журналістыка, карэспандэнт, грамадства, сацсеткі, смі, масква, кірыл вышынскі, армэн гаспаран, наталля лосева, снд, навіны
"SputnikPro на Зубовском": навучанне ў Маскве мяняе медыяіндустрыю краін СНД
Вядучыя спецыялісты дзеляцца сваім вопытам і тэхналагічнымі інавацыямі з удзельнікамі праграмы.
МІНСК, 27 вер – Sputnik, Міхаіл Вараб’ёў. Заключны ў 2024 годзе модуль праграмы "SputnikPro на Зубовском" адбыўся з 23 па 27 верасня ў сценах міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" ў Маскве.
Журналісты і блогеры з краін блізкага замежжа скарысталіся ўнікальнай магчымасцю павысіць свае прафесійныя навыкі, паразмаўляўшы з лепшымі спецыялістамі.
На гэты раз у сталіцу Расіі для ўдзелу ў модулі прыехалі 12 чалавек: па трое – з Казахстана і Узбекістана, па двое – з Беларусі і Кыргызстана, і па адным з Азербайджана і Паўднёвай Асеціі.
Палова з іх, у тым ліку аглядальнік агенцтва "Мінск-навіны" Аляксандр Міхалап, упершыню ўдзельнічае ў праграме, а для астатніх, уключаючы вядучага інфармацыйнага рэсурсу "Во благо Руси" Арцёма Сакоўскага, гэта ўжо другі вопыт.
Сярод спікераў, якія выступілі перад удзельнікамі праграмы – наме снік галоўнага рэдактара медыягрупы Наталля Лосева, выканаўчы дырэктар Кірыл Вышынскі і тэлевядучы Армэн Гаспаран.
Спецыялісты расказалі гасцям аб стварэнні і вядзенні telegram-каналаў, рабоце ў сацсетках, відэаздымцы, мантажы, прававых і этычных аспектах дзейнасці журналіста.
Вопытны фотакарэспандэнт агенцтва "РИА Новости" Сяргей Бабылёў прадэманстраваў удзельнікам некаторыя са сваіх найбольш паспяховых кадраў. Ён падзяліўся асаблівасцямі працы з фотаапаратам у руках на спартыўных мерапрыемствах, у тым ліку пад вадой і на інаўгурацыі прэзідэнта. Нярэдка яму даводзілася працаваць у экстрэмальных умовах: весці здымку з дрона ў зоне СВА і ў Карабаху, рабіць кадры падчас жорсткага тэракта ў "Крокусе".
Кіраўнік праектаў Павел Андрушын упершыню даў удзельнікам "SputnikPro на Зубовском" магчымасць апрабаваць віртуальную студыю, якая выкарыстоўвае VR-тэхналогіі для стварэння і кіравання сцэнамі і дэкарацыямі. Яна выкарыстоўваецца для вытворчасці грамадска-палітычных праграм, навін і прагнозаў надвор’я.
У цэнтры ўвагі модуля засталася і тэма штучнага інтэлекту. Для ўдзельнікаў яна ўжо не новая: калі год таму многія ўпершыню чулі аб гэтай тэхналогіі, то зараз за іх плячамі ўжо салідны вопыт яе выкарыстання. Госці свабодна арыентуюцца ў тэрмінах, ведаюць плюсы і мінусы тых ці іншых нейрасетак. Дзеляцца сваім вопытам: у якіх выпадках на "нейронку" можна пакласціся, а калі рабіць гэтага лепш не варта.
"Мяне прыемна здзівіла, што на гэтым семінары вялікі акцэнт быў пастаўлены на работу з нейрасеткамі, паколькі гэта прарыўная тэхналогія, за якую цяпер усе пачынаюць змагацца. Нам растлумачылі, як штучны інтэлект працуе і якія перспектывы ў гэтай тэхналогіі ў будучым", - расказаў Аляксандр Міхалап.
Тыя, хто ўжо другі раз прымаюць удзел у модулі, адзначаюць, што іх леташняя паездка ў Маскву зрабіла іх працу больш прадуктыўнай і простай. Многім удалося па-новаму зірнуць на журналістыку. Вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць: колькасць падпісчыкаў на рэсурсах удзельнікаў пайшла ўгару.
"Дзякуючы "SputnikPro на Зубовском" я цалкам перапрацаваў свой сайт і змяніў падыходы да вядзення старонак у сацсетках. Праца з тэкстамі, карцінкамі і відэа стала прасцей", - падзяліўся Арцём Сакоўскі.
Расія – флагман развіцця медыя і медыятэхналогій на постсавецкай прасторы, адзначыў у размове з карэспандэнтам Sputnik Кірыл Вышынскі.
"Наша агенцтва тут – у першых радах. Калегі бачаць новыя тэхналогіі, тэндэнцыі. Яны кампетэнтныя, вопытныя. Іх цікавіць тое, што адбываецца ў нас і ў свеце, яны ў парадку дня" - сказаў выканаўчы дырэктар.
Праект "SputnikPro на Зубовском" быў арганізаваны ў 2023 годзе. Замежных гасцей сталі запрашаць на навучанне ў Маскву. З таго часу адбылося ўжо восем модуляў, якія ўключалі ў сябе пяцідзённую праграму з лекцый, майстар-класаў і практычных заняткаў. Усяго за два гады ў іх узялі ўдзел 64 слухачы, 32 з якіх прайшлі навучанне ў двух сезонах праекта.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"