https://bel.sputnik.by/20240930/adznyya-navgatsyynyya-plomby-moguts-zapratsavats-u-eaes-u-2025-godze-1089928214.html
Адзіныя навігацыйныя пломбы могуць запрацаваць у ЕАЭС у 2025 годзе
Адзіныя навігацыйныя пломбы могуць запрацаваць у ЕАЭС у 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Мытныя пломбы актыўна ўкараняюць на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, іх выкарыстоўваюць для адсочвання транзітных перавозак тавараў. 30.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-30T18:01+0300
2024-09-30T18:01+0300
2024-09-30T18:01+0300
еаэс
еэк
навігацыйныя пломбы
эканоміка
мытня
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076479748_0:110:2100:1291_1920x0_80_0_0_8b1158d2d9cd44416cfa86bf7ddcc843.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Увядзенне адзіных навігацыйных пломб для транзіту тавараў па ўсіх краінах ЕАЭС чакаецца ў 2025 годзе, расказаў журналістам міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Руслан Давыдаў на палях Еўразійскага эканамічнага форуму ў Ерэване.Паводле яго слоў, Расія і Беларусь ужо заявілі аб гатоўнасці выкарыстоўваць пломбы ў рамках ЕАЭС, якія ставяць мытнікі на грузавыя аўтамабілі для адсочвання транзітных перавозак. Цяпер трэба больш актыўна працаваць з тымі краінамі, якія аб такой гатоўнасці пакуль што не заявілі (з Казахстанам, Кыргызстанам і Арменіяй - Sputnik).Міністр растлумачыў, што запуск пагаднення па выкарыстанні навігацыйных пломб стане першым крокам на шляху стварэння адзінай сістэмы мытнага транзіту.Што такое навігацыйная пломба?Навігацыйныя пломбы дапамагаюць аператыўна адсачыць маршруты вялікагрузаў. Прылады ўстанаўліваюць пры ўездзе фур, якія займаюцца транзітнымі перавозкамі, на тэрыторыю Беларусі з Еўропы ў пунктах мытнага афармлення.Пломбы запускаюцца з дапамогай спецыяльнага мабільнага прыкладання. Яны працуюць у звязку з GPS: маячок перадае інфармацыю ў спецыяльную сістэму, якая мае дачыненне да перавозкі тавараў і знаходзіцца пад мытным кантролем.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20220520/stala-vyadoma-yakya-tavary-chastsey-za-s-sprabuyuts-nelegalna-pravezts--eaes-1062871560.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076479748_117:0:1984:1400_1920x0_80_0_0_4f2ba8795b3b2bfd628877a2f2cdee72.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, еэк, навігацыйныя пломбы, эканоміка, мытня, навіны , у свеце
еаэс, еэк, навігацыйныя пломбы, эканоміка, мытня, навіны , у свеце
Адзіныя навігацыйныя пломбы могуць запрацаваць у ЕАЭС у 2025 годзе
Мытныя пломбы актыўна ўкараняюць на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, іх выкарыстоўваюць для адсочвання транзітных перавозак тавараў.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Увядзенне адзіных навігацыйных пломб для транзіту тавараў па ўсіх краінах ЕАЭС чакаецца ў 2025 годзе, расказаў журналістам міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Руслан Давыдаў на палях Еўразійскага эканамічнага форуму ў Ерэване.
Паводле яго слоў, Расія і Беларусь ужо заявілі аб гатоўнасці выкарыстоўваць пломбы ў рамках ЕАЭС, якія ставяць мытнікі на грузавыя аўтамабілі для адсочвання транзітных перавозак. Цяпер трэба больш актыўна працаваць з тымі краінамі, якія аб такой гатоўнасці пакуль што не заявілі (з Казахстанам, Кыргызстанам і Арменіяй - Sputnik).
Міністр растлумачыў, што запуск пагаднення па выкарыстанні навігацыйных пломб стане першым крокам на шляху стварэння адзінай сістэмы мытнага транзіту.
"Выкарыстоўваць (навігацыйныя пломбы ў рамках ЕАЭС - Sputnik) мы пачнем тады, калі ўсе пяць краін заявяць аб сваёй гатоўнасці. Таму, напэўна, тут асноўны тэзіс, што нам трэба працаваць з тымі краінамі, якія яшчэ аб такой гатоўнасці не заявілі", - адзначыў Давыдаў.
Што такое навігацыйная пломба?
Навігацыйныя пломбы дапамагаюць аператыўна адсачыць маршруты вялікагрузаў. Прылады ўстанаўліваюць пры ўездзе фур, якія займаюцца транзітнымі перавозкамі, на тэрыторыю Беларусі з Еўропы ў пунктах мытнага афармлення.
Пломбы запускаюцца з дапамогай спецыяльнага мабільнага прыкладання. Яны працуюць у звязку з GPS: маячок перадае інфармацыю ў спецыяльную сістэму, якая мае дачыненне да перавозкі тавараў і знаходзіцца пад мытным кантролем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"