https://bel.sputnik.by/20240930/galochanka-anansava-sustrechu-z-mshustsnym-u-erevane-1089923653.html
Галоўчанка анансаваў сустрэчу з Мішусціным у Ерэване
Галоўчанка анансаваў сустрэчу з Мішусціным у Ерэване
Sputnik Беларусь
У сталіцы Арменіі адбудзецца пасяджэнне ЕМУС, кіраўнікі ўрадаў "пяцёркі" абмяркуюць эканамічныя пытанні, у прыватнасці аб рынку газу і нафты, а таксама... 30.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-30T16:39+0300
2024-09-30T16:39+0300
2024-09-30T16:39+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
раман галоўчанка
міхаіл мішусцін
еаэс
арменія
эканоміка
навіны
беларусь
ерэван
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0e/1061299222_0:329:2905:1963_1920x0_80_0_0_6baa600369003be1aab346fd4d013629.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам краіны Раманам Галоўчанкам накіравалася ў Ерэван, паведамляе Telegram-канал прэс-службы Саўміна.У армянскай сталіцы 30 верасня стартавала чарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.У аўторак, 1 кастрычніка, адбудзецца сустрэча кіраўнікоў урадаў пяці краін ЕАЭС – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.Галоўчанка адзначыў, што ў парадак дня пасяджэння ўключана 21 пытанне, пяць з якіх плануецца абмеркаваць у вузкім складзе. Яшчэ адно пытанне ў дадатак ініцыявана беларускім бокам."Чакаецца таксама магчымае ўключэнне і іншымі дзяржавамі пытанняў, якія пакуль што не ўвайшлі ва ўзгоднены парадак дня, з улікам важнасці пытанняў для тых ці іншых дзяржаў", - цытуе беларускага прэм’ера прэс-служба ўрада.Паводле яго слоў, на палях форуму чакаецца разгорнутая дыскусія па такіх тэмах, як уніфікацыя падыходаў у рамках сістэм кіравання рызыкамі, пытанні кадравага забеспячэння калегіі ЕЭК, зацвярджэнне бюджэту ЕАЭС на 2025 год і іншыя.Галоўчанка таксама анансаваў сустрэчу з расійскімі калегам Міхаілам Мішусціным.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240927/krutoy-tavaraabarot-belarus--ras-za-sem-mesyatsa-vyras-na-85-1089861950.html
арменія
беларусь
ерэван
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0e/1061299222_94:0:2823:2047_1920x0_80_0_0_bfab0a7bb7e64d5e1e31c5709546aac2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, міхаіл мішусцін, еаэс, арменія, эканоміка, навіны , беларусь, ерэван
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, міхаіл мішусцін, еаэс, арменія, эканоміка, навіны , беларусь, ерэван
Галоўчанка анансаваў сустрэчу з Мішусціным у Ерэване
У сталіцы Арменіі адбудзецца пасяджэнне ЕМУС, кіраўнікі ўрадаў "пяцёркі" абмяркуюць эканамічныя пытанні, у прыватнасці аб рынку газу і нафты, а таксама энергетыкі і транспартнай палітыкі.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам краіны Раманам Галоўчанкам накіравалася ў Ерэван, паведамляе Telegram-канал прэс-службы Саўміна.
У армянскай сталіцы 30 верасня стартавала чарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.
У аўторак, 1 кастрычніка, адбудзецца сустрэча кіраўнікоў урадаў пяці краін ЕАЭС – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.
Галоўчанка адзначыў, што ў парадак дня пасяджэння ўключана 21 пытанне, пяць з якіх плануецца абмеркаваць у вузкім складзе. Яшчэ адно пытанне ў дадатак ініцыявана беларускім бокам.
"Чакаецца таксама магчымае ўключэнне і іншымі дзяржавамі пытанняў, якія пакуль што не ўвайшлі ва ўзгоднены парадак дня, з улікам важнасці пытанняў для тых ці іншых дзяржаў", - цытуе беларускага прэм’ера прэс-служба ўрада.
Паводле яго слоў, на палях форуму чакаецца разгорнутая дыскусія па такіх тэмах, як уніфікацыя падыходаў у рамках сістэм кіравання рызыкамі, пытанні кадравага забеспячэння калегіі ЕЭК, зацвярджэнне бюджэту ЕАЭС на 2025 год і іншыя.
Галоўчанка таксама анансаваў сустрэчу з расійскімі калегам Міхаілам Мішусціным.
"На палях гэтага мерапрыемства плануецца сустрэча са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі па абмеркаванні бягучых пытанняў нашага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы", - дадаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"