https://bel.sputnik.by/20240930/svayak-zhurnalsta-sputnik-zagnul-padchas-udaru-zralya-pa-beyrutse-1089924385.html
Сваякі журналіста Sputnik загінулі падчас удару Ізраіля па Бейруце
Сваякі журналіста Sputnik загінулі падчас удару Ізраіля па Бейруце
Sputnik Беларусь
Двое сваякоў журналіста загінулі, трое былі шпіталізаваны, лёс яшчэ дваіх застаецца невядомым. 30.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-30T17:12+0300
2024-09-30T17:12+0300
2024-09-30T17:12+0300
бейрут
ліван
ізраіль
sputnik
карэспандэнт
навіны
бяспека
грамадства
тэрарызм
генацыд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1e/1089903034_0:0:3005:1691_1920x0_80_0_0_466bc4ed0c03601ed18c0dd03f7481d2.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Ізраільская армія ўдарыла па шматпавярховым доме ў прыгарадзе Бейрута, у выніку чаго загінулі сваякі карэспандэнта Sputnik у Ліване Ахмеда Мухамеда, паведаміла ў Telegram-канале галоўны рэдактар медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян.Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у панядзелак заявіў, што бамбёжкі жылых масіваў у Ліване прывядуць да гуманітарнай катастрофы, і гэта выклікае глыбокую заклапочанасць Масквы.Як адзначыў Пяскоў, такія малавыбіральныя бамбёжкі жылых масіваў у Ліване прыводзяць да вялізнай колькасці чалавечых ахвяр.Канфлікт на Блізкім Усходзе23 верасня армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) пачала поўнамаштабную ваенную аперацыю супраць шыіцкага руху "Хезбалах". З мінулага тыдня Ізраіль наносіць масіраваныя ўдары па аб’ектах руху ў розных раёнах Лівана.Было зафіксавана таксама некалькі кропкавых авіяўдараў па сталіцы – Бейруце, у выніку якіх былі забіты высокапастаўленыя камандзіры руху, а таксама генеральны сакратар "Хезбалах" Хасан Насрула.У МЗС Расіі рашуча асудзілі забойства Насрулы. Там таксама заявілі, што ўся адказнасць за далейшае абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне кладзецца на Ізраіль і заклікалі Тэль-Авіў спыніць баявыя дзеянні, што створыць магчымасці для ўрэгулявання канфлікту.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240930/pyasko-rasya-asudzhae-zaboystva-ldara-khezbalakh--dary-pa-lvane-1089915798.html
бейрут
ліван
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1e/1089903034_274:0:3005:2048_1920x0_80_0_0_a79894a14595377cca5c204f3f026a4c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бейрут, ліван, ізраіль, sputnik, карэспандэнт, навіны , бяспека, грамадства, тэрарызм, генацыд, смі, у свеце, медыягрупа "россия сегодня"
бейрут, ліван, ізраіль, sputnik, карэспандэнт, навіны , бяспека, грамадства, тэрарызм, генацыд, смі, у свеце, медыягрупа "россия сегодня"
Сваякі журналіста Sputnik загінулі падчас удару Ізраіля па Бейруце
Двое сваякоў журналіста загінулі, трое былі шпіталізаваны, лёс яшчэ дваіх застаецца невядомым.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Ізраільская армія ўдарыла па шматпавярховым доме ў прыгарадзе Бейрута, у выніку чаго загінулі сваякі карэспандэнта Sputnik у Ліване Ахмеда Мухамеда, паведаміла ў Telegram-канале галоўны рэдактар медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян.
"У Ахмеда ў гэтым доме жылі сваякі. Двое загінулі, лёс яшчэ дваіх невядомы, трое – у цяжкім стане ў бальніцы. Нашы спачуванні Ахмеду і яго сям’і", - напісала Сіманьян.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у панядзелак заявіў, што бамбёжкі жылых масіваў у Ліване прывядуць да гуманітарнай катастрофы, і гэта выклікае глыбокую заклапочанасць Масквы.
Як адзначыў Пяскоў, такія малавыбіральныя бамбёжкі жылых масіваў у Ліване прыводзяць да вялізнай колькасці чалавечых ахвяр.
Канфлікт на Блізкім Усходзе
23 верасня армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) пачала поўнамаштабную ваенную аперацыю супраць шыіцкага руху "Хезбалах". З мінулага тыдня Ізраіль наносіць масіраваныя ўдары па аб’ектах руху ў розных раёнах Лівана.
Было зафіксавана таксама некалькі кропкавых авіяўдараў па сталіцы – Бейруце, у выніку якіх былі забіты высокапастаўленыя камандзіры руху, а таксама генеральны сакратар "Хезбалах" Хасан Насрула.
У МЗС Расіі рашуча асудзілі забойства Насрулы. Там таксама заявілі, што ўся адказнасць за далейшае абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне кладзецца на Ізраіль і заклікалі Тэль-Авіў спыніць баявыя дзеянні, што створыць магчымасці для ўрэгулявання канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"