https://bel.sputnik.by/20241001/lukashenka-dlya-nas-nyama-nedruzhalyubnykh-naroda--drugaradnykh-kran-1089942038.html
Лукашэнка: для нас няма недружалюбных народаў і другарадных краін
Лукашэнка: для нас няма недружалюбных народаў і другарадных краін
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных краін, сярод іх Кітай, Казахстан, Сербія і іншыя. 01.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-01T11:49+0300
2024-10-01T11:49+0300
2024-10-01T12:14+0300
аляксандр лукашэнка
палітыка
у свеце
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/01/1089943410_0:0:1077:606_1920x0_80_0_0_6f1a5b98afa943946084b935e539d851.jpg
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Для беларусаў няма недружалюбных народаў і другарадных краін, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.Лукашэнка таксама падкрэсліў, што, насуперак выклікам і пагрозам, дзверы Беларусі заўсёды застаюцца адчыненымі для гасцей.Сёння даверчыя граматы ўручылі беларускаму лідару паслы Кітая, Казахстана, Сербіі, Алжыра, Маўрытаніі, Бурундзі, Кувейта, Дамініканскай Рэспублікі і Уругвая.Размаўляючы з дыпламатамі, прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы гасцінныя і міралюбівыя.Разам з тым, паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь у асобных палітыкаў Захаду выклікае раздражненне, якое перарастае ў прадузятасць."Яны лічаць нармальным сваё аднабокае састарэлае ўспрыманне светабудовы, дзе ёсць людзі першага і другога гатунку. А калі хтосьці не згодны з іх пунктам гледжання – душаць санкцыямі і рознымі абмежаваннямі", - сказаў прэзідэнт.Беларускі лідар падкрэсліў, што Мінск з такой несправядлівасцю сутыкаецца ўжо шмат гадоў. Аднак, нягледзячы на гэта, краіна працягвае праводзіць самастойную палітыку, як унутраную, так і знешнюю.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240927/lukashenka-nazva-zakhodnya-sanktsy-fashyzmam-1089854972.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/01/1089943410_0:0:809:606_1920x0_80_0_0_437048870232abf8f0d0a3808dbf2850.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, палітыка, у свеце, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, палітыка, у свеце, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка: для нас няма недружалюбных народаў і другарадных краін
11:49 01.10.2024 (абноўлена: 12:14 01.10.2024) Беларускі прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці замежных краін, сярод іх Кітай, Казахстан, Сербія і іншыя.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Для беларусаў няма недружалюбных народаў і другарадных краін, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.
"Для нас няма недружалюбных народаў і другарадных краін. Ведаю, што і да беларусаў ва ўсім свеце ставяцца з ветлівасцю і цеплынёй", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама падкрэсліў, што, насуперак выклікам і пагрозам, дзверы Беларусі заўсёды застаюцца адчыненымі для гасцей.
Сёння даверчыя граматы ўручылі беларускаму лідару паслы Кітая, Казахстана, Сербіі, Алжыра, Маўрытаніі, Бурундзі, Кувейта, Дамініканскай Рэспублікі і Уругвая.
Размаўляючы з дыпламатамі, прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы гасцінныя і міралюбівыя.
"Нягледзячы на ўзрастаючыя пагрозы і выклікі, дзверы нашага дома заўсёды застаюцца адчыненымі. Красамоўнае сведчанне – бязвізавы рэжым для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў, устаноўлены гэтым летам", - дадаў ён.
Разам з тым, паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь у асобных палітыкаў Захаду выклікае раздражненне, якое перарастае ў прадузятасць.
"Яны лічаць нармальным сваё аднабокае састарэлае ўспрыманне светабудовы, дзе ёсць людзі першага і другога гатунку. А калі хтосьці не згодны з іх пунктам гледжання – душаць санкцыямі і рознымі абмежаваннямі", - сказаў прэзідэнт.
Беларускі лідар падкрэсліў, што Мінск з такой несправядлівасцю сутыкаецца ўжо шмат гадоў. Аднак, нягледзячы на гэта, краіна працягвае праводзіць самастойную палітыку, як унутраную, так і знешнюю.
"І заўсёды адстойваем сваю пазіцыю, заснаваную на міжнародным праве і справядлівасці", - заявіў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"