https://bel.sputnik.by/20241001/mshustsn-rasya--belarus-aktyna-vykonvayuts-daruchenn-prezdenta-1089934975.html
Мішусцін: Расія і Беларусь актыўна выконваюць даручэнні прэзідэнтаў
Мішусцін: Расія і Беларусь актыўна выконваюць даручэнні прэзідэнтаў
Sputnik Беларусь
Расійскі бок адзначае, што прыярытэтная ўвага надаецца ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. 01.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-01T09:48+0300
2024-10-01T09:48+0300
2024-10-01T09:48+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
еэк
еаэс
міхаіл мішусцін
раман галоўчанка
саюзная дзяржава
палітыка
эканоміка
навіны
ерэван
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056351353_0:115:2957:1778_1920x0_80_0_0_22d603018d1271159f8a20ef2048912c.jpg
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін сустрэўся са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам на палях Еўразійскага эканамічнага форуму (ЕЭФ), які праходзіць у Ерэване.Мішусцін папрасіў перадаць ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна "самыя найлепшыя пажаданні" кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.Прэм’ер РФ падкрэсліў, што ўрады дзвюх краін вядуць "актыўную работу па выкананні тых даручэнняў і дамоўленасцей", якія далі лідары Беларусі і Расіі.Таксама кіраўнік расійскага ўрада праінфармаваў, што за сем месяцаў гэтага года тавараабарот Беларусі і РФ павялічыўся да 2 трлн 355 млрд расійскіх рублёў (амаль 25,5 млрд долараў)."Актыўна развіваем нашы гуманітарныя абмены. У кастрычніку, дарэчы, плануем мерапрыемства, прысвечанае захаванню агульнай гісторыі Расіі і Беларусі", - сказаў ён.Мішусцін таксама дадаў, што Саюзная дзяржава "выступае лакаматывам інтэграцыі", а поспехі гэтага саюза могуць быць выкарыстаны і ў ЕАЭС.Еўразійскі міжурадавы саветПаводле інфармацыі прэс-службы беларускага Саўміна, у аўторак, 1 кастрычніка, у Ерэване адбудзецца сустрэча кіраўнікоў урадаў пяці краін ЕАЭС – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.У парадак дня пасяджэння ўключана 21 пытанне, пяць з якіх плануецца абмеркаваць у вузкім складзе. Яшчэ адно пытанне ў дадатак ініцыіравана беларускім бокам.На палях форуму чакаецца разгорнутая дыскусія па такіх тэмах, як уніфікацыя падыходаў у рамках сістэм кіравання рызыкамі, пытанні кадравага забеспячэння калегіі ЕЭК, зацвярджэнне бюджэту ЕАЭС на 2025 год і іншыя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240927/belk-asnony-pastashchyk-tavara-dlya-belarus--geta-rasya-1089862584.html
ерэван
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0a/1056351353_75:0:2806:2048_1920x0_80_0_0_85c04e17017e9bc7f980438a436b6e34.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еэк, еаэс, міхаіл мішусцін, раман галоўчанка, саюзная дзяржава, палітыка, эканоміка, навіны , ерэван, расія, беларусь
еэк, еаэс, міхаіл мішусцін, раман галоўчанка, саюзная дзяржава, палітыка, эканоміка, навіны , ерэван, расія, беларусь
Мішусцін: Расія і Беларусь актыўна выконваюць даручэнні прэзідэнтаў
Расійскі бок адзначае, што прыярытэтная ўвага надаецца ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін сустрэўся са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам на палях Еўразійскага эканамічнага форуму (ЕЭФ), які праходзіць у Ерэване.
Мішусцін папрасіў перадаць ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна "самыя найлепшыя пажаданні" кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.
Прэм’ер РФ падкрэсліў, што ўрады дзвюх краін вядуць "актыўную работу па выкананні тых даручэнняў і дамоўленасцей", якія далі лідары Беларусі і Расіі.
"Паскараем работу ва ўсіх асноўных напрамках. Удзяляем прыярытэтную ўвагу ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - дадаў Мішусцін.
Таксама кіраўнік расійскага ўрада праінфармаваў, што за сем месяцаў гэтага года тавараабарот Беларусі і РФ павялічыўся да 2 трлн 355 млрд расійскіх рублёў (амаль 25,5 млрд долараў).
"Актыўна развіваем нашы гуманітарныя абмены. У кастрычніку, дарэчы, плануем мерапрыемства, прысвечанае захаванню агульнай гісторыі Расіі і Беларусі", - сказаў ён.
Мішусцін таксама дадаў, што Саюзная дзяржава "выступае лакаматывам інтэграцыі", а поспехі гэтага саюза могуць быць выкарыстаны і ў ЕАЭС.
Еўразійскі міжурадавы савет
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага Саўміна, у аўторак, 1 кастрычніка, у Ерэване адбудзецца сустрэча кіраўнікоў урадаў пяці краін ЕАЭС – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.
У парадак дня пасяджэння ўключана 21 пытанне, пяць з якіх плануецца абмеркаваць у вузкім складзе. Яшчэ адно пытанне ў дадатак ініцыіравана беларускім бокам.
На палях форуму чакаецца разгорнутая дыскусія па такіх тэмах, як уніфікацыя падыходаў у рамках сістэм кіравання рызыкамі, пытанні кадравага забеспячэння калегіі ЕЭК, зацвярджэнне бюджэту ЕАЭС на 2025 год і іншыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"