https://bel.sputnik.by/20241002/flm-zhurnalsta-sputnik-trap-u-short-lst-konkursu-erazyadoc-4-khvlny-1089992247.html
Фільм журналіста Sputnik трапіў у шорт-ліст конкурсу "Еўразія.DOC: 4 хвіліны"
Фільм журналіста Sputnik трапіў у шорт-ліст конкурсу "Еўразія.DOC: 4 хвіліны"
Sputnik Беларусь
Конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" праходзіць у рамках фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC". 02.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-02T18:32+0300
2024-10-02T18:32+0300
2024-10-02T18:32+0300
еўразія.doc
фестываль
фільм
кіно
грамадства
культура
снд
смаленск
саюзная дзяржава
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/03/1090012732_0:285:960:825_1920x0_80_0_0_5d27a64819f1e6a49a30088cab11e85c.jpg
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Паказ дакументальных фільмаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст маладзёжнага конкурсу кароткаметражак "Еўразія.DOC: 4 хвіліны", адбыўся сёння ў Смаленску, сярод іх аказалася і работа карэспандэнта SputnikБеларусь Кацярыны Вераб’ёвай "Чатыры цяжкія гады з жыцця Аляксея Талая".Як адзначыў старшыня журы Яўген Супер, у цэлым кароткаметражкі, дасланыя сёлета на конкурс, атрымаліся мацней, чым звычайна, перадае Sputnik.У гэтым годзе конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" праходзіць сёмы раз у рамках фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC". Арганізатары растлумачылі, што галоўная мэта "маладзёжкі" – падтрымаць аўтараў-пачаткоўцаў, якія здымаюць дакументальныя кароткаметражныя фільмы на стыку журналістыкі, сацыяльнага актывізму і кінематографа.Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 57 маладых дакументалістаў з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Журы адабрала 8 найлепшых фільмаў аўтараў з Беларусі, Расіі і Кітая, якія прэтэндуюць на перамогу.У шорт-ліст трапіў і фільм карэспандэнта Sputnik Беларусь Кацярыны Вераб'ёвай "Чатыры цяжкія гады з жыцця Аляксея Талая". Гэтая работа прысвечана лёсу ўнікальнага беларуса, які прайшоў праз асабістую трагедыю і даў прыклад волі да жыцця мільёнам людзей.Таксама спецыяльны прыз ад інфармацыйнага партнёра атрымала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анжаліка Стэфановіч. Дзяўчына зняла кароткаметражны фільм "Разам ляцець ды зор" пра беларускага паэта і публіцыста Максіма Багдановіча.Пераможцаў маладзёжнага конкурсу аб’явяць 4 кастрычніка на цырымоніі закрыцця фестывалю ў Мінску.У беларускай сталіцы паказы фільмаў у рамках фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" пройдуць 3 і 4 кастрычніка. Уваход бясплатны.Фестываль праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры РФ і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС). Праект рэалізуе АНА "Евразийский центр культурных инициатив" у супрацоўніцтве з ГА "Беларускі саюз журналістаў".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240920/unkalnyya-dakumentalnyya-stuzhk-kran-snd-pakazhuts-u-mnsku-1089678686.html
смаленск
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/03/1090012732_0:195:960:915_1920x0_80_0_0_d9cd885fde4b6525bb72965607a87ad4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўразія.doc, фестываль, фільм, кіно, грамадства, культура, снд, смаленск, саюзная дзяржава, беларусь, расія, навіны , sputnik беларусь
еўразія.doc, фестываль, фільм, кіно, грамадства, культура, снд, смаленск, саюзная дзяржава, беларусь, расія, навіны , sputnik беларусь
Фільм журналіста Sputnik трапіў у шорт-ліст конкурсу "Еўразія.DOC: 4 хвіліны"
Конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" праходзіць у рамках фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC".
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Паказ дакументальных фільмаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст маладзёжнага конкурсу кароткаметражак "Еўразія.DOC: 4 хвіліны", адбыўся сёння ў Смаленску, сярод іх аказалася і работа карэспандэнта SputnikБеларусь Кацярыны Вераб’ёвай "Чатыры цяжкія гады з жыцця Аляксея Талая".
Як адзначыў старшыня журы Яўген Супер, у цэлым кароткаметражкі, дасланыя сёлета на конкурс, атрымаліся мацней, чым звычайна, перадае Sputnik.
"Іншыя ўдзельнікі журы ведаюць, што я скупы на ацэнкі, але на гэты раз тром фільмам, а можа і чатыром, калі я не памыляюся, паставіў самы высокі бал. Расце прафесіяналізм нашых удзельнікаў, колькасць заявак і іх якасць", - сказаў Яўген Супер.
У гэтым годзе конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" праходзіць сёмы раз у рамках фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC". Арганізатары растлумачылі, што галоўная мэта "маладзёжкі" – падтрымаць аўтараў-пачаткоўцаў, якія здымаюць дакументальныя кароткаметражныя фільмы на стыку журналістыкі, сацыяльнага актывізму і кінематографа.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 57 маладых дакументалістаў з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Журы адабрала 8 найлепшых фільмаў аўтараў з Беларусі, Расіі і Кітая, якія прэтэндуюць на перамогу.
"Конкурсныя работы расказваюць пераважна аб рэальных людзях, якія, вырашаючы сацыяльныя праблемы, мяняюць гэты свет да лепшага", - расказалі арганізатары.
У шорт-ліст трапіў і фільм карэспандэнта Sputnik Беларусь Кацярыны Вераб'ёвай "Чатыры цяжкія гады з жыцця Аляксея Талая". Гэтая работа прысвечана лёсу ўнікальнага беларуса, які прайшоў праз асабістую трагедыю і даў прыклад волі да жыцця мільёнам людзей.
Таксама спецыяльны прыз ад інфармацыйнага партнёра атрымала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анжаліка Стэфановіч. Дзяўчына зняла кароткаметражны фільм "Разам ляцець ды зор" пра беларускага паэта і публіцыста Максіма Багдановіча.
Пераможцаў маладзёжнага конкурсу аб’явяць 4 кастрычніка на цырымоніі закрыцця фестывалю ў Мінску.
У беларускай сталіцы паказы фільмаў у рамках фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" пройдуць 3 і 4 кастрычніка. Уваход бясплатны.
Фестываль праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры РФ і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС). Праект рэалізуе АНА "Евразийский центр культурных инициатив" у супрацоўніцтве з ГА "Беларускі саюз журналістаў".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"