https://bel.sputnik.by/20241002/galochanka-myastsovyya-vdy-palva-dazvoll-zamyaststs-60-mln-kubametra-gazu-1089987790.html
Галоўчанка: мясцовыя віды паліва дазволілі замясціць 60 млн кубаметраў газу
Галоўчанка: мясцовыя віды паліва дазволілі замясціць 60 млн кубаметраў газу
Sputnik Беларусь
Беларусь працягне будаваць энергакрыніцы, якія працуюць на торфе, пелетах, дранцы, каб зменшыць залежнасць ад імпартных энерганосьбітаў і зэканоміць валюту для... 02.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-02T17:17+0300
2024-10-02T17:17+0300
2024-10-02T17:17+0300
раман галоўчанка
навіны
паліва
энергетыка
савет міністраў рб
эканоміка
беларусь
у беларусі
газ
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0a/1046109049_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_00fd6cbd4d2f8a9a04d512a9be36547c.jpg
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва з’яўляецца стратэгічнай задачай для рэспублікі, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна ў сераду, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у нашай краіны дастаткова ўласных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца для замяшчэння імпартнага паліва.Ён адзначыў, рашэнне задачы па будаўніцтве новых энергакрыніц, якія працуюць на торфе, пелетах, шчэпках, і пераводзе дзеючых на мясцовыя віды паліва дасць магчымасць забяспечыць энергетычную і эканамічную бяспеку.А яшчэ гэта зменшыць залежнасць ад імпарту прыроднага газу і дазволіць зэканоміць валюту для краіны.Прэм’ер дадаў, што затраты дзякуючы гэтым энергакрыніцам былі зменшаны на 16-19%. А на іх будаўніцтва ў рамках праграмы накіравана каля 146 млн рублёў уласных і бюджэтных сродкаў, а таксама 112 млн рублёў з іншых крыніц.Паводле яго слоў, у Беларусі асвоілі поўны цыкл будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва. Зараз у краіне дзейнічае каля 10,5 тыс энергакрыніц, з якіх больш за палову працуе на мясцовых паліўных энергетычных рэсурсах.Новыя крыніцы фінансаванняГалоўчанка нагадаў, што з 2022 года сітуацыя з прыцягненнем міжнароднага фінансавання на гэтыя і іншыя мэты змянілася. Еўрапейскія банкі былі значнай крыніцай фінансавання будаўніцтва ў Беларусі энергакрыніц на мясцовых відах паліва.Пасля чаго дадаў, што ў гэтым плане адзначыў бы Мінскую вобласць, якая хутка разгарнула працу па пераводзе сваіх энергакрыніц на мясцовыя віды паліва.Што рабіць з пелетамі?Асобная задача, падкрэсліў кіраўнік Саўміна, гэта перавод энергакрыніц на пелетнае паліва. У краіне створаны значныя магутнасці, якія трэба максімальна задзейнічаць у энергасістэме Беларусі.У завяршэнне выступлення Галоўчанка заявіў, што дзяржпраграмы "Энергазберажэнне" і "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" патрабуюць карэкціроўкі і ўдакладненняў, у тым ліку з улікам умоў, якія змяніліся. Ён даручыў членам прэзідыума Саўміна прадставіць даныя карэкціроўкі не пазней за 1 лістапада 2024 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240919/gazprom-pabudue-pad-mnskam-zavod-pa-vytvorchasts-zvadkavanaga-gazu-1089658730.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0a/1046109049_39:0:2702:1997_1920x0_80_0_0_9b8a85cd545d800103a333a96f1cb32b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, навіны , паліва, энергетыка, савет міністраў рб, эканоміка, беларусь, у беларусі, газ
раман галоўчанка, навіны , паліва, энергетыка, савет міністраў рб, эканоміка, беларусь, у беларусі, газ
Галоўчанка: мясцовыя віды паліва дазволілі замясціць 60 млн кубаметраў газу
Беларусь працягне будаваць энергакрыніцы, якія працуюць на торфе, пелетах, дранцы, каб зменшыць залежнасць ад імпартных энерганосьбітаў і зэканоміць валюту для краіны.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва з’яўляецца стратэгічнай задачай для рэспублікі, паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна ў сераду, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у нашай краіны дастаткова ўласных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца для замяшчэння імпартнага паліва.
"Нават лішак. Прырода нам у гэтым дапамагае", - сказаў прэм’ер.
Ён адзначыў, рашэнне задачы па будаўніцтве новых энергакрыніц, якія працуюць на торфе, пелетах, шчэпках, і пераводзе дзеючых на мясцовыя віды паліва дасць магчымасць забяспечыць энергетычную і эканамічную бяспеку.
А яшчэ гэта зменшыць залежнасць ад імпарту прыроднага газу і дазволіць зэканоміць валюту для краіны.
"За першыя тры гады рэалізацыі праграмы "Энергазберажэнне" мы стварылі дадатковыя магутнасці на 234 мегават, якія дазволілі замясціць 60 млн кубаметраў газу", - прывёў лічбы Галоўчанка.
Прэм’ер дадаў, што затраты дзякуючы гэтым энергакрыніцам былі зменшаны на 16-19%. А на іх будаўніцтва ў рамках праграмы накіравана каля 146 млн рублёў уласных і бюджэтных сродкаў, а таксама 112 млн рублёў з іншых крыніц.
Паводле яго слоў, у Беларусі асвоілі поўны цыкл будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва. Зараз у краіне дзейнічае каля 10,5 тыс энергакрыніц, з якіх больш за палову працуе на мясцовых паліўных энергетычных рэсурсах.
Новыя крыніцы фінансавання
Галоўчанка нагадаў, што з 2022 года сітуацыя з прыцягненнем міжнароднага фінансавання на гэтыя і іншыя мэты змянілася. Еўрапейскія банкі былі значнай крыніцай фінансавання будаўніцтва ў Беларусі энергакрыніц на мясцовых відах паліва.
"Але, як і ў выпадку з іншымі напрамкамі – інфраструктурнымі, дарожным будаўніцтвам, мастамі, комплексамі па перапрацоўцы адходаў і гэтак далей – была магчымасць спакойна вырашыць усе праблемы з фінансаваннем, звязаныя з замяшчэннем знешніх крыніц. Прыняты ўказы кіраўніка дзяржавы па фінансаванні многіх такіх праектаў. Хто займаўся, той вырашыў. Гэта такая кароткая мараль дадзенай сітуацыі".
Пасля чаго дадаў, што ў гэтым плане адзначыў бы Мінскую вобласць, якая хутка разгарнула працу па пераводзе сваіх энергакрыніц на мясцовыя віды паліва.
Асобная задача, падкрэсліў кіраўнік Саўміна, гэта перавод энергакрыніц на пелетнае паліва. У краіне створаны значныя магутнасці, якія трэба максімальна задзейнічаць у энергасістэме Беларусі.
У завяршэнне выступлення Галоўчанка заявіў, што дзяржпраграмы "Энергазберажэнне" і "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" патрабуюць карэкціроўкі і ўдакладненняў, у тым ліку з улікам умоў, якія змяніліся. Ён даручыў членам прэзідыума Саўміна прадставіць даныя карэкціроўкі не пазней за 1 лістапада 2024 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"