Мабільныя аператары змогуць выдаваць мікрапазыку

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкМужчына са смартфонам
Мужчына са смартфонам - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2024
Падпісацца
Па праекце закона, спажывецкі крэдыт або мікрапазыка могуць быць выдадзены толькі ў беларускіх рублях.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Мабільных аператараў у Беларусі плануецца надзяліць правам выдаваць мікрапазыкі, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацсходу, член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Аляксей Райко, размаўляючы з журналістамі, перадае Sputnik.
Дэпутаты разглядаюць у сераду ў першым чытанні законапраект "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)".
Райко звярнуў увагу на тое, што законапраект быў распрацаваны Нацбанкам.
"Распаўсюджваецца ён на банкі, ламбарды, якія даюць пазыкі пад заклад маёмасці, а таксама на аператараў сотавай сувязі. Пасля прыняцця закона і ўступлення яго ў законную сілу, аператараў плануецца надзяліць правам выдаваць мікрапазыкі", - сказаў ён.
Дэпутат звярнуў увагу, што асноўныя нормы законапраекта – інфармаванне грамадзян на ўсіх этапах да моманту заключэння асобнага дагавора, або дагавора спажывецкай мікрапазыкі да моманту выканання сваіх абавязацельстваў, таксама ўводзіцца паняцце дадатковых платных паслуг, крэдытнага дагавора, які змяшчае нормы.
Яны датычацца таго, што спажывецкі крэдыт, мікрапазыка могуць быць выдадзены толькі ў беларускіх рублях без эквівалента ў замежнай валюце.
Адна з навел – гэта прадастаўленне адтэрміноўкі па плацяжах.
"Яны будуць прадастаўляцца пяці катэгорыям грамадзян у цяжкіх жыццёвых сітуацыях: страта працы, смерць мужа (жонкі), павелічэнне асоб, якія знаходзяцца на ўтрыманні, часовая непрацаздольнасць звыш 40 дзён, прызнанне крэдытаатрымальніка інвалідам", - удакладніў Райко.
Паводле яго слоў, новая норма дасць магчымасць яшчэ больш узмацніць абарону праў спажыўцоў у мікрафінансавых арганізацыях.
Адтэрміноўка будзе давацца мінімум на тры месяцы. Таксама законапраект мяркуе абмежаваць працэнты па мікрапазыцы.
"На гэты момант законапраектам прадугледжана тое, што сума працэнтаў не можа перавышаць суму мікрапазыкі. Гэта дасць магчымасць атрымліваць мікрапазыкі, адпаведна, знізіць працэнтныя стаўкі", - падкрэсліў Райко.
У Беларусі за паўгоддзе налічваецца больш за 210 тыс атрымальнікаў мікрапазык на суму больш за 600 тыс рублёў.
"Гэта норма дасць магчымасць менавіта абараніць і гарантаваць правы атрымальнікам пазык у рамках выплаты працэнтаў," - рэзюміраваў дэпутат.
Паводле яго слоў, гэта не адзіны дакумент, які будзе рэгуляваць адносіны ў сферы мікрафінансавання. У далейшым Нацыянальным банкам распрацоўваюцца яшчэ абарона маёмасных праў грамадзян, а таксама дадатковыя меры па ўрэгуляванні гэтага рынку фінансавых паслуг.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аддзяленне банка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 10.08.2024
Беларусы сталі браць больш крэдытаў
Стужка навiн
0