Лукашэнка наведае канферэнцыю па клімаце ў Баку

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкБаку, архіўнае фота
Баку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 03.10.2024
Падпісацца
Беларускі лідар прымаў у мінулым годзе ўдзел у Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату, які праходзіў на тэрыторыі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у бакінскай канферэнцыі па клімаце ў час сустрэчы ў Палацы Незалежнасці з азербайджанскім прэм’ерам Алі Асадавым.
Кіраўнік урада Азербайджана ад імя прэзідэнта Ільхама Аліева аднавіў запрашэнне беларускаму лідару наведаць канферэнцыю па клімаце, якая пройдзе ў Баку сёлета.

"Раз Ільхам (Аліеў прэзідэнт Азербайджана - Sputnik) кажа, значыць, будзем", - цытуе Лукашэнку БелТА.

У сваю чаргу Алі Асадаў запэўніў, што ў Баку надаюць асаблівае значэнне асабістаму ўдзелу беларускага прэзідэнта ў міжнародным мерапрыемстве, таму што гэта надасць асаблівы статус канферэнцыі.
Раней стала вядома, што канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP29) адбудзецца ў лістападзе бягучага года ў сталіцы Азербайджана.
Аляксандр Лукашэнка прымаў удзел у рабоце гэтага прадстаўнічага міжнароднага форуму ў снежні 2023 года, калі ён праходзіў у Дубаі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае на пленарным пасяджэнні Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату ў Дубаі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2023
Лукашэнка назваў прычыны і крыніцу змянення клімату ва ўсім свеце
Стужка навiн
0