Дыханне зубра і навальніца ў моры: пераможцы конкурсу "Самая красивая страна"
Дыханне зубра і навальніца ў моры: пераможцы конкурсу "Самая красивая страна"
Sputnik Беларусь
Пераможцаў юбілейнага фотаконкурсу выбіралі іх калегі, а таксама вядомыя расійскія акцёры і прэзідэнт Рускага геаграфічнага таварыства. 04.10.2024, Sputnik Беларусь
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў юбілейнага, X міжнароднага конкурсу "Самая красивая страна" прайшла ў мінулую сераду ў Маскве. Усяго было выбрана 22 пераможцы ў розных намінацыях.Конкурс, які з 2015 года праводзіць Рускае геаграфічнае таварыства, прысвечаны захаванню дзікай прыроды Расіі і выхаванню беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.У журы ўваходзяць не толькі вядомыя фатографы, але і расійскія акцёры і рэжысёры, сярод якіх Уладзімір Машкоў і Сяргей Гармаш. Ацэньваў работы канкурсантаў сёлета і расійскі касманаўт Іван Вагнер. У журы ўваходзіць таксама і прэзідэнт РГТ Сяргей Шайгу.На юбілейны конкурс паступіла 46 тысяч работ ад 7,3 тысячы ўдзельнікаў. У снежні 2024 года плануюць адкрыць прыём заявак на XI фотаконкурс.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пераможцаў юбілейнага фотаконкурсу выбіралі іх калегі, а таксама вядомыя расійскія акцёры і прэзідэнт Рускага геаграфічнага таварыства.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў юбілейнага, X міжнароднага конкурсу "Самая красивая страна" прайшла ў мінулую сераду ў Маскве. Усяго было выбрана 22 пераможцы ў розных намінацыях.
Конкурс, які з 2015 года праводзіць Рускае геаграфічнае таварыства, прысвечаны захаванню дзікай прыроды Расіі і выхаванню беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.
У журы ўваходзяць не толькі вядомыя фатографы, але і расійскія акцёры і рэжысёры, сярод якіх Уладзімір Машкоў і Сяргей Гармаш. Ацэньваў работы канкурсантаў сёлета і расійскі касманаўт Іван Вагнер. У журы ўваходзіць таксама і прэзідэнт РГТ Сяргей Шайгу.
На юбілейны конкурс паступіла 46 тысяч работ ад 7,3 тысячы ўдзельнікаў. У снежні 2024 года плануюць адкрыць прыём заявак на XI фотаконкурс.
Уладальнік спецпрыза ў X фотаконкурсе РГТ "Самая красивая страна" 2024. Знята на фотапастку: "Пятнистые разбойники. Снежные барсы" Рэспубліка Алтай, Кош-Агачскі раён, нацыянальны парк "Сайлюгемский" (Ілья Труханаў, Масква).
Пераможца фотаконкурсу РГТ "Самая красивая страна глазами детей" 2024. Пейзаж: "Волшебство зимнего Алтая", Рэспубліка Алтай, Цялецкае возера (Міра Глотава, Новасібірск).
Пераможца фотаконкурсу РГТ "Самая красивая страна глазами детей" 2024. Прыродныя з’явы: "Гроза в море", Краснадарскі край (Святлана Свешнікава, Масква).