XVI саміт БРІКС у Казані - Sputnik Беларусь, 1920, 23.10.2024
XVI саміт БРІКС у Казані
XVI саміт БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. На саміце прадстаўлены 36 краін (22 з іх на вышэйшым узроўні), а таксама шэсць міжнародных арганізацый. Усе падрабязнасці пра саміт БРІКС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Гутэрыш прыме ўдзел у саміце БРІКС у Казані

© AP / Pamela SmithГенеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш - Sputnik Беларусь, 1920, 04.10.2024
Падпісацца
Шаснаццаты па ліку саміт БРІКС адбудзецца 22-24 кастрычніка, свой удзел у ім ужо заявілі прадстаўнікі больш як 30 краін.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш наведае Казань для ўдзелу ў саміце БРІКС, паведамляе RT са спасылкай на кіраўніка інфармацыйнага цэнтра ААН у РФ Уладзіміра Кузняцова.
На адкрыцці праекта "Казанскія дыялогі" ў пятніцу Кузняцоў адзначыў журналістам, што яму прыемна знаходзіцца ў Казані, якая праз тры тыдні прыме саміт краін БРІКС.
Ён таксама паведаміў, што ў саміце "ў якасці запрошанай асобы" будзе прымаць удзел генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

XVI саміт БРІКС

Шаснаццаты па ліку саміт БРІКС стартуе 22 кастрычніка ў Казані. Свой удзел у мерапрыемстве, паводле інфармацыі МЗС РФ, ужо пацвердзілі больш за 30 краін.
"На сегмент "аўтрыч" і БРІКС+ запрошаны лідары краін, якія сталі на шлях развіцця, з розных рэгіёнаў свету: Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі. Мы чакаем, што ўсе яны будуць прадстаўлены на вельмі дастойным узроўні. Сёння адпаведныя пацвярджэнні атрыманы ўжо ад больш як трох дзесяткаў дзяржаў, у тым ліку нашых бліжэйшых суседзяў і партнёраў па ЕАЭС і СНД", - адзначаў намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Рабкоў.
Паводле яго слоў, плануецца, што на саміце выступіць прэзідэнт Новага банка развіцця БРІКС Дзілма Русеф.
БРІКС – гэта міждзяржаўнае аб’яднанне, якое было створана ў 2006 годзе. Бягучы год пачаўся з далучэння да БРІКС новых членаў. Цяпер акрамя Расіі, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у яе ўваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
У 2024 годзе ў аб'яднанні старшынствуе Расія. Старшынства праходзіць пад дэвізам умацавання шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі краін-удзельніц БРІКС - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2024
Пуцін: Расія і БРІКС працуюць над сваім плацежным контурам для гандлю
Стужка навiн
0