https://bel.sputnik.by/20241004/lukashenka-my-budzem-rabts-us-dlya-mrnaga-susnavannya-z-ukranay-1090045136.html
Лукашэнка: мы будзем рабіць усё для мірнага суіснавання з Украінай
Лукашэнка: мы будзем рабіць усё для мірнага суіснавання з Украінай
Sputnik Беларусь
Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, ён вымушаны ўдзяляць асаблівую ўвагу сітуацыі на мяжы з Украінай. 04.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-04T15:07+0300
2024-10-04T15:07+0300
2024-10-04T15:07+0300
аляксандр лукашэнка
украіна
беларусь
у беларусі
навіны
палітыка
бяспека
польшча
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103140/96/1031409678_0:0:3218:1810_1920x0_80_0_0_d05133a9d3e59c6cb6970aa98a54e115.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Беларускі бок будзе рабіць усё для мірнага суіснавання з Украінай, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі аграгарадка Парахонск.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён вымушаны ўдзяляць асаблівую ўвагу сітуацыі на мяжы з Украінай. Гэта неабходна, каб "не прапусціць нечаканага ўдару, як гэта здарылася з Савецкім Саюзам у пачатку ВАВ".Лукашэнка мяркуе, што такіх памылак не трэба паўтараць, а трэба быць гатовымі.Пры гэтым ён запэўніў, што перажываць не трэба, бо Беларусь не збіраецца ваяваць з украінцамі."І яны не жадаюць з намі ваяваць. Мы будзем рабіць усё для таго, каб суіснаваць з Украінай мірна", - падкрэсліў беларускі лідар.Прэзідэнт таксама расказаў, што па пэўных каналах падтрымліваюцца кантакты з украінцамі, у прыватнасці, абмяркоўваюцца такія гуманітарныя пытанні, як аздараўленне дзяцей. Але палітыка для ўкраінскага боку больш важная.“Нам гэтая эскалацыя не патрэбна. Але мы ведаем: калі недзе ў іх засяроджванне Узброеных сіл (хто ведае, для чаго яны ў кучу збіраюць вайскоўцаў і тэхніку зганяюць), як толькі нейкае напружанне з таго боку, я выстаўляю заслон сваімі вайскоўцамі", - заявіў Лукашэнка.Ён падкрэсліў, што, калі раптам будзе сур’ёзнае абвастрэнне, кожны камандзір аддзялення, узвода, батальёна павінен ведаць, дзе яго тэрыторыя, якую ён будзе бараніць."Калі праціўнік бачыць, што мы гатовы, сапраўды нападаць не будзе", - лічыць прэзідэнт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241004/bortnka-zsha-mknutstsa-pashyryts-ukransk-kanflkt-na-belarus-1090035640.html
украіна
беларусь
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103140/96/1031409678_273:0:3004:2048_1920x0_80_0_0_ba5da56645c47db3ce668f9b562c19ac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, украіна, беларусь, у беларусі, навіны , палітыка, бяспека, польшча, спецаперацыя
аляксандр лукашэнка, украіна, беларусь, у беларусі, навіны , палітыка, бяспека, польшча, спецаперацыя
Лукашэнка: мы будзем рабіць усё для мірнага суіснавання з Украінай
Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, ён вымушаны ўдзяляць асаблівую ўвагу сітуацыі на мяжы з Украінай.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Беларускі бок будзе рабіць усё для мірнага суіснавання з Украінай, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамі аграгарадка Парахонск.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён вымушаны ўдзяляць асаблівую ўвагу сітуацыі на мяжы з Украінай. Гэта неабходна, каб "не прапусціць нечаканага ўдару, як гэта здарылася з Савецкім Саюзам у пачатку ВАВ".
Лукашэнка мяркуе, што такіх памылак не трэба паўтараць, а трэба быць гатовымі.
"Мы робім усё ў адказ. Мы ніколі не ініцыявалі ніякае супрацьстаянне. Ні ў якім разе. Нам гэта не трэба. Што такое вайна? Гэта катастрофа", - сказаў прэзідэнт, яго словы прыводзіць БелТА.
Пры гэтым ён запэўніў, што перажываць не трэба, бо Беларусь не збіраецца ваяваць з украінцамі.
"І яны не жадаюць з намі ваяваць. Мы будзем рабіць усё для таго, каб суіснаваць з Украінай мірна", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт таксама расказаў, што па пэўных каналах падтрымліваюцца кантакты з украінцамі, у прыватнасці, абмяркоўваюцца такія гуманітарныя пытанні, як аздараўленне дзяцей. Але палітыка для ўкраінскага боку больш важная.
“Нам гэтая эскалацыя не патрэбна. Але мы ведаем: калі недзе ў іх засяроджванне Узброеных сіл (хто ведае, для чаго яны ў кучу збіраюць вайскоўцаў і тэхніку зганяюць), як толькі нейкае напружанне з таго боку, я выстаўляю заслон сваімі вайскоўцамі", - заявіў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што, калі раптам будзе сур’ёзнае абвастрэнне, кожны камандзір аддзялення, узвода, батальёна павінен ведаць, дзе яго тэрыторыя, якую ён будзе бараніць.
"Калі праціўнік бачыць, што мы гатовы, сапраўды нападаць не будзе", - лічыць прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"