Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мядзведзеў: камісія па камплектаванні УС РФ кантрактнікамі пачала работу

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкРасійскія вайскоўцы
Расійскія вайскоўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 04.10.2024
Падпісацца
Праца па камплектаванні УС РФ кантрактнікамі і іх падтрымцы будзе працягнута да канчатковай перамогі ў спецаперацыі, падкрэсліў Мядзведзеў.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Камісія па камплектаванні Узброеных сіл Расіі кантрактнікамі пачала работу, паведаміў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў напярэдадні.
"Камісія па камплектаванні Узброеных сіл кантрактнікамі, створаная прэзідэнтам Расіі, прыступіла да работы", - сказана ў паведамленні Мядзведзева на яго старонцы ва "ВКонтакте".
Прадстаўнік Савета бяспекі РФ таксама заявіў, што гэтая праца будзе працягнута да поўнай і канчатковай перамогі Расіі ў спецаперацыі ва Украіне.
У тым ліку яна прадугледжвае ўдасканаленне федэральных і рэгіянальных выплат і іншыя формы падтрымкі вайскоўцаў і іх сямей, адзначыў ён.
"Залічэнне на кантракт – адзіная форма прыцягнення грамадзян Расіі для ўдзелу ў СВА", - падкрэсліў Мядзведзеў.
Па словах намесніка старшыні Савета бяспекі РФ, работай з будучымі вайскоўцамі-кантрактнікамі займаюцца ва ўсіх рэгіёнах і муніцыпалітэтах краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Трэніроўка разліку РСЗА Ураган у зоне спецаперацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 03.10.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Мінабароны РФ паведаміла аб вызваленні Вуглядара
Стужка навiн
0