https://bel.sputnik.by/20241004/mzs-kalya-50-zhyvl-zagnula-z-za-kalyuchk-na-myazhy-z-belarussyu-1090037482.html
МЗС: каля 50 жывёл загінула з-за "калючкі" на мяжы з Беларуссю
МЗС: каля 50 жывёл загінула з-за "калючкі" на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Казулі, ласі, зубры і іншыя прадстаўнікі беларускай фауны загінулі ад еўрапейскай "калючкі", якую паставілі суседнія краіны на мяжы з рэспублікай. 04.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-04T12:08+0300
2024-10-04T12:08+0300
2024-10-04T12:08+0300
калючая загарода еўрасаюза
навіны
загарода
еўрасаюз
польшча
літва
латвія
у беларусі
беларусь
мзс беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067663743_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_f2b9a31af6694f1681f988124a2e4a4f.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Неабдуманыя і недальнабачныя дзеянні Польшчы, Літвы і Латвіі ставяць пад пагрозу біяразнастайнасць і ўстойлівае развіццё рэгіёна, паведамілі Sputnik у прэс-службе МЗС Беларусі.Там нагадалі, што 4 кастрычніка міжнародная супольнасць адзначае Сусветны дзень аховы жывёл. Беларусь удзяляе гэтаму пытанню пільную ўвагу і адказна падыходзіць да стварэння асяроддзя для ўсіх прадстаўнікоў жывёльнага свету, заявілі ў міністэрстве.У МЗС звярнулі ўвагу, што з-за дзеянняў заходніх краін на мяжы з Беларуссю загінула ўжо каля 50 жывёл, сярод якіх зубры, ласі, казулі і іншыя прадстаўнікі мясцовай фауны.Загарода, якую ўстанавіла Польшча на мяжы, парушыла шляхі міграцыі і стварыла перадумовы для памяншэння папуляцыі ваўкоў, рысей, барсукоў, лісіц і зуброў."Неабдуманыя і недальнабачныя дзеянні Польшчы, Літвы і Латвіі ставяць пад пагрозу біяразнастайнасць і ўстойлівае развіццё ўсяго рэгіёна", - гаворыцца ў паведамленні.У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адзначылі, што калі не зрабіць рашучых дзеянняў зараз, то Чырвоная кніга Еўропы ў бліжэйшы час папоўніцца новымі старонкамі.Новая ахвяра еўрапейскай "калючкі"У канцы верасня ДПК паведаміў аб тым, што на беларуска-літоўскай мяжы быў знойдзены труп лася. Жывёла заблыталася ў калючым дроце, які ўстанавілі пагранічнікі сумежнага боку, і ад атрыманых траўм памерла на месцы.Пачынаючы з верасня 2021-га, беларускі бок зафіксаваў ужо 49 выпадкаў падзяжу жывёл, якія сталі ахвярамі пагранзагарод суседніх краін Еўрасаюза.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240827/palyak-zno-zhorstka-zbl-mgranta-na-myazhy-1089070937.html
еўрасаюз
польшча
літва
латвія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/06/1067663743_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_0f9e2500fa355fc9b1e430241e07684d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , загарода, еўрасаюз, польшча, літва, латвія, у беларусі, беларусь, мзс беларусі, прырода, жывёлы, бяспека, мяжа
навіны , загарода, еўрасаюз, польшча, літва, латвія, у беларусі, беларусь, мзс беларусі, прырода, жывёлы, бяспека, мяжа
МЗС: каля 50 жывёл загінула з-за "калючкі" на мяжы з Беларуссю
Казулі, ласі, зубры і іншыя прадстаўнікі беларускай фауны загінулі ад еўрапейскай "калючкі", якую паставілі суседнія краіны на мяжы з рэспублікай.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Неабдуманыя і недальнабачныя дзеянні Польшчы, Літвы і Латвіі ставяць пад пагрозу біяразнастайнасць і ўстойлівае развіццё рэгіёна, паведамілі Sputnik у прэс-службе МЗС Беларусі.
Там нагадалі, што 4 кастрычніка міжнародная супольнасць адзначае Сусветны дзень аховы жывёл. Беларусь удзяляе гэтаму пытанню пільную ўвагу і адказна падыходзіць да стварэння асяроддзя для ўсіх прадстаўнікоў жывёльнага свету, заявілі ў міністэрстве.
"З’яўляючыся дзяржавай-удзельніцай шэрага міжнародных дагавораў аб біялагічнай разнастайнасці, захаванні мігрыруючых відаў дзікіх жывёл і многіх іншых, Беларусь нязменна заяўляе аб сваёй цвёрдай прыхільнасці добрасумленнаму выкананню ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў у прыродаахоўнай сферы", - растлумачылі ў дыпведамстве.
У МЗС звярнулі ўвагу, што з-за дзеянняў заходніх краін на мяжы з Беларуссю загінула ўжо каля 50 жывёл, сярод якіх зубры, ласі, казулі і іншыя прадстаўнікі мясцовай фауны.
Загарода, якую ўстанавіла Польшча на мяжы, парушыла шляхі міграцыі і стварыла перадумовы для памяншэння папуляцыі ваўкоў, рысей, барсукоў, лісіц і зуброў.
"Неабдуманыя і недальнабачныя дзеянні Польшчы, Літвы і Латвіі ставяць пад пагрозу біяразнастайнасць і ўстойлівае развіццё ўсяго рэгіёна", - гаворыцца ў паведамленні.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адзначылі, што калі не зрабіць рашучых дзеянняў зараз, то Чырвоная кніга Еўропы ў бліжэйшы час папоўніцца новымі старонкамі.
Новая ахвяра еўрапейскай "калючкі"
У канцы верасня ДПК паведаміў аб тым, што на беларуска-літоўскай мяжы быў знойдзены труп лася. Жывёла заблыталася ў калючым дроце, які ўстанавілі пагранічнікі сумежнага боку, і ад атрыманых траўм памерла на месцы.
Пачынаючы з верасня 2021-га, беларускі бок зафіксаваў ужо 49 выпадкаў падзяжу жывёл, якія сталі ахвярамі пагранзагарод суседніх краін Еўрасаюза.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"