https://bel.sputnik.by/20241004/peramozhtsa-festyvalyu-erazyadoc-nazval--mnsku-1090053125.html
Пераможцаў фестывалю "Еўразія.DOC" назвалі ў Мінску
Пераможцаў фестывалю "Еўразія.DOC" назвалі ў Мінску
Sputnik Беларусь
Сёлета ў аргкамітэт фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" паступілі 324 дакументальныя фільмы з 16 краін, а таксама амаль 60 "кароткаметражак"... 04.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-04T20:28+0300
2024-10-04T20:28+0300
2024-10-04T20:33+0300
еўразія.doc
навіны
фестываль
грамадства
снд
кіно
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/04/1090052567_0:31:1281:751_1920x0_80_0_0_4b9db287edbb29a097d40cd78b0d27a6.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Пераможцаў восьмага фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" і маладзёжнага конкурсу "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" ўшаноўвалі на сцэне кінатэатра "Беларусь" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Урачыстая цырымонія закрыцця форуму адбылася ў пятніцу, 4 кастрычніка. Усяго сёлета ў аргкамітэт фестывалю "Еўразія.DOC" паступілі 324 дакументальныя фільмы з 16 краін, з іх 32 увайшлі ў шорт-ліст. Паказы гэтых работ адбыліся ў Мінску і Смаленску.Спецыяльны прыз міністэрства інфармацыі Беларусі атрымаў фільм Андрэя Якаўлева "Забыть латышского снайпера"."Гэта фільм пра памяць, якую хочуць адабраць у нас – беларусаў і рускіх", - сказаў міністр інфармацыі Марат Маркаў.Кіраўнік ведамства таксама адзначыў, што гэтыя фільмы заслугоўваюць таго, каб іх паказвалі не толькі ў кінатэатрах, але і на расійскіх і беларускіх тэлеканалах.Акрамя гэтага, спецыяльны прыз старшыні журы фестывалю Віталя Траццякова атрымаў дакументальны фільм "Некаквсе" Алесі Карэпанавай (Расія).У сваю чаргу старшы саветнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксей Маскалёў адзначыў, што кінафестываль "Еўразія.DOC" з’яўляецца важнай міжнароднай падзеяй і прадстаўнічым творчым форумам, які аб’ядноўвае на сваёй пляцоўцы мноства таленавітых творцаў са сферы дакументальнага кінематографа."Карціны, якія прадстаўлены імі ў рамках конкурснай праграмы, адлюстроўваюць у першую чаргу іх асабісты энтузіязм, імкненне расказаць шырокай замежнай аўдыторыі аб сваіх родных краінах і тэмах, якія сёння больш за ўсё хвалююць іх суайчыннікаў", - падкрэсліў Маскалёў.Пераможцамі фестывалю "Еўразія.DOC" сталі тры дакументальныя фільмы: два расійскія – "Беслан. Три дня навсегда" і "Невечная мерзлота", а таксама фільм журналіста тэлеканала АНТ Анатоля Занковіча "Гаспар на связь не вышел".Гран-пры фестывалю атрымала работа іранскага аўтара Амірхасейна Асіванда "Футболист", якая расказвае пра двух братоў з правінцыі Ірана, якія мараць стаць вядомымі футбалістамі."Еўразія.DOC: 4 хвіліны"У рамках фестывалю таксама адбыўся маладзёжны конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны". У ім прынялі ўдзел 57 пачынаючых дакументалістаў. У шорт-ліст журы адабрала 8 работ, сярод якіх фільм журналіста Sputnik Беларусь Кацярыны Вераб’ёвай.Лепшымі ж "кароткаметражкамі" прызналі "С Пушкиным так не поступают!" (Расія), а таксама работы беларускіх аўтараў: "Яна Судар с даром из Дарево" Кацярыны Шахаўцовай і "Не все равно" Паліны Макей.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241003/tratstsyako-treba-vykhodzts-z-pad-kulturnaga-damnavannya-zakhadu-1090012917.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/04/1090052567_34:0:1237:902_1920x0_80_0_0_6751a73070f1001bb3880bff55817b5d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўразія.doc, навіны , фестываль, грамадства, снд, кіно, беларусь, у беларусі
еўразія.doc, навіны , фестываль, грамадства, снд, кіно, беларусь, у беларусі
Пераможцаў фестывалю "Еўразія.DOC" назвалі ў Мінску
20:28 04.10.2024 (абноўлена: 20:33 04.10.2024) Сёлета ў аргкамітэт фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" паступілі 324 дакументальныя фільмы з 16 краін, а таксама амаль 60 "кароткаметражак" на маладзёжны конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны".
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Пераможцаў восьмага фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" і маладзёжнага конкурсу "Еўразія.DOC: 4 хвіліны" ўшаноўвалі на сцэне кінатэатра "Беларусь" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Урачыстая цырымонія закрыцця форуму адбылася ў пятніцу, 4 кастрычніка. Усяго сёлета ў аргкамітэт фестывалю "Еўразія.DOC" паступілі 324 дакументальныя фільмы з 16 краін, з іх 32 увайшлі ў шорт-ліст. Паказы гэтых работ адбыліся ў Мінску і Смаленску.
Спецыяльны прыз міністэрства інфармацыі Беларусі атрымаў фільм Андрэя Якаўлева "Забыть латышского снайпера".
"Гэта фільм пра памяць, якую хочуць адабраць у нас – беларусаў і рускіх", - сказаў міністр інфармацыі Марат Маркаў.
Кіраўнік ведамства таксама адзначыў, што гэтыя фільмы заслугоўваюць таго, каб іх паказвалі не толькі ў кінатэатрах, але і на расійскіх і беларускіх тэлеканалах.
Акрамя гэтага, спецыяльны прыз старшыні журы фестывалю Віталя Траццякова атрымаў дакументальны фільм "Некаквсе" Алесі Карэпанавай (Расія).
"Рэзка вырасла якасць работ, якія прадстаўлены ў фінальным спіску. Фестываль зрабіў вялікі крок наперад", - падкрэсліў Траццякоў.
У сваю чаргу старшы саветнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксей Маскалёў адзначыў, што кінафестываль "Еўразія.DOC" з’яўляецца важнай міжнароднай падзеяй і прадстаўнічым творчым форумам, які аб’ядноўвае на сваёй пляцоўцы мноства таленавітых творцаў са сферы дакументальнага кінематографа.
"Карціны, якія прадстаўлены імі ў рамках конкурснай праграмы, адлюстроўваюць у першую чаргу іх асабісты энтузіязм, імкненне расказаць шырокай замежнай аўдыторыі аб сваіх родных краінах і тэмах, якія сёння больш за ўсё хвалююць іх суайчыннікаў", - падкрэсліў Маскалёў.
Пераможцамі фестывалю "Еўразія.DOC" сталі тры дакументальныя фільмы: два расійскія – "Беслан. Три дня навсегда" і "Невечная мерзлота", а таксама фільм журналіста тэлеканала АНТ Анатоля Занковіча "Гаспар на связь не вышел".
Гран-пры фестывалю атрымала работа іранскага аўтара Амірхасейна Асіванда "Футболист", якая расказвае пра двух братоў з правінцыі Ірана, якія мараць стаць вядомымі футбалістамі.
У рамках фестывалю таксама адбыўся маладзёжны конкурс "Еўразія.DOC: 4 хвіліны". У ім прынялі ўдзел 57 пачынаючых дакументалістаў. У шорт-ліст журы адабрала 8 работ, сярод якіх фільм журналіста Sputnik Беларусь Кацярыны Вераб’ёвай.
Лепшымі ж "кароткаметражкамі" прызналі "С Пушкиным так не поступают!" (Расія), а таксама работы беларускіх аўтараў: "Яна Судар с даром из Дарево" Кацярыны Шахаўцовай і "Не все равно" Паліны Макей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"