https://bel.sputnik.by/20241004/rabko-atsan-mavernasts-uzbroenaga-sutyknennya-ras--zsha-1090031199.html
Рабкоў ацаніў імавернасць узброенага сутыкнення Расіі і ЗША
Рабкоў ацаніў імавернасць узброенага сутыкнення Расіі і ЗША
Sputnik Беларусь
Расійскі бок адзначае, што вырашэнне пытання аб тым, геапалітычнае будзе супрацьстаянне або ўзброенае, залежыць ад амерыканцаў. 04.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-04T09:17+0300
2024-10-04T09:17+0300
2024-10-04T09:20+0300
сяргей рабкоў
зша
навіны
расія
палітыка
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/16/1066002212_0:41:3072:1769_1920x0_80_0_0_9558c420a1ffc5a1da85cf80d4817c23.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Імавернасць узброенага сутыкнення Расіі і ЗША залежыць ад далейшых крокаў Вашынгтона, аб гэтым заявіў намеснік міністра расійскага МЗС Сяргей Рабкоў.Ён адзначыў, што Масква перасцерагае Вашынгтон ад эскалацыі: у ЗША дарэмна думаюць, што спробы выпрабаваць Расію на трываласць не прывядуць да значна больш жорсткіх контрмер, чым тыя, што робяцца зараз.Гатоўнасць Расіі да доўгага супрацьстаяння з ЗША азначае, што пралічваюцца сцэнарыі як палітычнага, так і ваеннага характару. А вось пытанне аб тым, ці пойдзе гаворка аб геапалітычным супрацьстаянні або ўзброеным, залежыць ад амерыканцаў.Рабкоў растлумачыў, што не атрымліваецца гуляць да бясконцасці ў геапалітычныя гульні, якімі ЗША займаюцца доўгі час і якія, на яго думку, справакавалі цяперашні адкрыты канфлікт і крызіс у сферы бяспекі ў Еўраатлантыцы.Намеснік кіраўніка МЗС асабліва падкрэсліў, што робіцца ўсё неабходнае для павышэння ўстойлівасці народнай гаспадаркі да нелегітымных супрацьпраўных санкцый вялізнага размаху. Але Расіі патрабуецца максімальная мабілізацыя і разуменне таго, што яна супрацьстаіць сур’ёзнаму праціўніку. Дыпламат удакладніў, што інтарэсы Масквы ў гэтай сітуацыі – стварэнне "крапасной сцяны, за якой мы будзем развівацца, не баючыся варожых выпадаў ЗША" і іх прыхільнікаў."...гэтая палітыка становіцца для нас на амерыканскім напрамку асноватворнай", - дадаў Рабкоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240929/alesn-stuatsyya--svetse-bolsh-surznaya-chym-padchas-karybskaga-kryzsu-1089857617.html
зша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/16/1066002212_206:0:2937:2048_1920x0_80_0_0_995d38db67a962669a51acb16ce83316.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей рабкоў, зша, навіны , расія, палітыка, бяспека, у свеце
сяргей рабкоў, зша, навіны , расія, палітыка, бяспека, у свеце
Рабкоў ацаніў імавернасць узброенага сутыкнення Расіі і ЗША
09:17 04.10.2024 (абноўлена: 09:20 04.10.2024) Расійскі бок адзначае, што вырашэнне пытання аб тым, геапалітычнае будзе супрацьстаянне або ўзброенае, залежыць ад амерыканцаў.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Імавернасць узброенага сутыкнення Расіі і ЗША залежыць ад далейшых крокаў Вашынгтона, аб гэтым заявіў намеснік міністра расійскага МЗС Сяргей Рабкоў.
Ён адзначыў, што Масква перасцерагае Вашынгтон ад эскалацыі: у ЗША дарэмна думаюць, што спробы выпрабаваць Расію на трываласць не прывядуць да значна больш жорсткіх контрмер, чым тыя, што робяцца зараз.
"Мы іх перасцерагаем ад далейшай эскалацыі", - заявіў дыпламат агенцтву РІА Навіны.
Гатоўнасць Расіі да доўгага супрацьстаяння з ЗША азначае, што пралічваюцца сцэнарыі як палітычнага, так і ваеннага характару. А вось пытанне аб тым, ці пойдзе гаворка аб геапалітычным супрацьстаянні або ўзброеным, залежыць ад амерыканцаў.
Рабкоў растлумачыў, што не атрымліваецца гуляць да бясконцасці ў геапалітычныя гульні, якімі ЗША займаюцца доўгі час і якія, на яго думку, справакавалі цяперашні адкрыты канфлікт і крызіс у сферы бяспекі ў Еўраатлантыцы.
Намеснік кіраўніка МЗС асабліва падкрэсліў, што робіцца ўсё неабходнае для павышэння ўстойлівасці народнай гаспадаркі да нелегітымных супрацьпраўных санкцый вялізнага размаху. Але Расіі патрабуецца максімальная мабілізацыя і разуменне таго, што яна супрацьстаіць сур’ёзнаму праціўніку. Дыпламат удакладніў, што інтарэсы Масквы ў гэтай сітуацыі – стварэнне "крапасной сцяны, за якой мы будзем развівацца, не баючыся варожых выпадаў ЗША" і іх прыхільнікаў.
"...гэтая палітыка становіцца для нас на амерыканскім напрамку асноватворнай", - дадаў Рабкоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"