https://bel.sputnik.by/20241005/eabr-vysok-rost-dakhoda-naselntstva-zakhovaetstsa--belarus-1089916716.html
ЕАБР: высокі рост даходаў насельніцтва захоўваецца ў Беларусі
ЕАБР: высокі рост даходаў насельніцтва захоўваецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У ЕАБР лічаць, што рост даходаў насельніцтва і спажывецкага крэдытавання будзе садзейнічаць захаванню высокага спажывецкага попыту ў эканоміцы. 05.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-05T10:38+0300
2024-10-05T10:38+0300
2024-10-05T10:38+0300
зарплата
навіны
грамадства
еабр
белстат
эканоміка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036869_0:156:3086:1892_1920x0_80_0_0_579dbdb7b4453fa383934d0321651732.jpg
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Высокі рост даходаў насельніцтва захоўваецца ў Беларусі, канстатавалі спецыялісты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у чарговым аглядзе.Паводле інфармацыі банка, рэальная заработная плата беларусаў павялічылася ў жніўні на 12,3% (у гадавым выражэнні), а ў ліпені – на 15,4%.Разам з тым, у верасні чакаецца павышэнне базавай стаўкі заработнай платы, а таксама рост выплат настаўнікам. Гэта, на думку, спецыялістаў банка падтрымае рост заробкаў у бюджэтнай сферы і эканоміцы ў цэлым."Рост даходаў насельніцтва, разам з павелічэннем спажывецкага крэдытавання, будзе садзейнічаць захаванню высокага спажывецкага попыту ў эканоміцы", - лічаць у ЕАБР.Сярэдняя зарплата па краінеПа даных Белстата, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў жніўні 2024 года склала 2 341,2 руб.Месяцам раней сярэдні заробак у рэспубліцы быў роўны 2 355,1 руб. Такім чынам, усяго за месяц гэты паказчык зменшыўся на 13,9 руб.Самая высокая зарплата фіксуецца ў Мінску, у жніўні яна складала 3 064,3 руб, а самая нізкая ў Магілёўскай вобласці – 1 969,0 руб.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240929/eabr-rann-zbor-uradzhayu-paplyva-na-vup-belarus-1089775970.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036869_178:0:2909:2048_1920x0_80_0_0_b686f81a42a55a04ce3ee3206cf26b9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зарплата, навіны , грамадства, еабр, белстат, эканоміка, у беларусі, беларусь
зарплата, навіны , грамадства, еабр, белстат, эканоміка, у беларусі, беларусь
ЕАБР: высокі рост даходаў насельніцтва захоўваецца ў Беларусі
У ЕАБР лічаць, што рост даходаў насельніцтва і спажывецкага крэдытавання будзе садзейнічаць захаванню высокага спажывецкага попыту ў эканоміцы.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Высокі рост даходаў насельніцтва захоўваецца ў Беларусі, канстатавалі спецыялісты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у чарговым аглядзе.
Паводле інфармацыі банка, рэальная заработная плата беларусаў павялічылася ў жніўні на 12,3% (у гадавым выражэнні), а ў ліпені – на 15,4%.
"Аплата працы расце высокімі тэмпамі ва ўсіх сектарах, у тым ліку ў бюджэтным, дзе зарплаты ў рэальным выражэнні выраслі на 11,8% у жніўні пасля 12,7% у ліпені", - адзначылі аналітыкі ЕАБР.
Разам з тым, у верасні чакаецца павышэнне базавай стаўкі заработнай платы, а таксама рост выплат настаўнікам. Гэта, на думку, спецыялістаў банка падтрымае рост заробкаў у бюджэтнай сферы і эканоміцы ў цэлым.
"Рост даходаў насельніцтва, разам з павелічэннем спажывецкага крэдытавання, будзе садзейнічаць захаванню высокага спажывецкага попыту ў эканоміцы", - лічаць у ЕАБР.
Сярэдняя зарплата па краіне
Па даных Белстата, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў жніўні 2024 года склала 2 341,2 руб.
Месяцам раней сярэдні заробак у рэспубліцы быў роўны 2 355,1 руб. Такім чынам, усяго за месяц гэты паказчык зменшыўся на 13,9 руб.
Самая высокая зарплата фіксуецца ў Мінску, у жніўні яна складала 3 064,3 руб, а самая нізкая ў Магілёўскай вобласці – 1 969,0 руб.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"