Па вузкакалейцы на дрызіне: турыстычны маршрут у лясныя нетры і на балоты
© Sputnik / Инна ГришукПа вузкакалейцы на дрызіне: турыстычны маршрут у лясныя нетры і на балоты
© Sputnik / Инна Гришук
Падпісацца
Эксклюзіў
Адзіная ў Беларусі турыстычная вузкакалейка змагла прадоўжыць работу – пасля маштабнай мадэрнізацыі абноўлены экамаршрут адкрыўся ў сярэдзіне верасня.
Пакатацца на мотадрызіне па дзікім лесе і непраходных балотах па адзінай у Беларусі турыстычнай вузкакалейцы можна недалёка ад Гродна – у заказніку "Азёры" пасля мадэрнізацыі адкрыўся незвычайны экалагічны маршрут.
Пра самыя цікавыя месцы экамаршруту і пра тое, дзе і навошта навукоўцы "закапалі" 100 тысяч долараў, даведалася карэспандэнт Sputnik Іна Грышук.
Дрэзіна made in USSR
Галоўны сюрпрыз чакае падарожнікаў у самым пачатку маршруту. Турыстам прапануюць перасесці з машын на аранжавую мотадрызіну. На самай справе дрызін дзве – адна ў галаве, а іншая ў хвасце вузкакалейнага міні-саставу. Паміж імі знаходзяцца пасажырскія прычэпы.
"Гэта не нешта самаробнае. Гэта ТД-ВМ – транспартная дрызіна вузкакалейная. Яе стварылі прыкладна ў 50-я гады. Вы паедзеце на дрызіне 1978 года выпуску. Выпускаліся яны на заводзе ў Калузе да пачатку 90-х. У Беларусі такіх дрызін толькі дзве – абедзве выкарыстоўваюцца на нашым маршруце. Нешта падобнае ёсць у музеях чыгуначнай тэхнікі ў Баранавічах і Оршы, але яны на шырокую каляю, а мы з вамі паедзем па вузкакалейнай чыгунцы”, - расказвае перад адпраўленнем у падарожжа па вузкакалейцы дырэктар Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Азёры" Дзмітрый Марозік.
Раней на такіх дрызінах ездзілі рабочыя, якія абслугоўвалі вузкакалейную чыгунку. Да іх прычаплялі спецыяльныя вагончыкі з інструментамі або шпаламі для рамонту пуці. Заказнік змог іх знайсці, адрэстаўраваць і зрабіць прагулачны варыянт дзякуючы таварыству вузкакалейных чыгунак.
Усяго каля міні-цягніка два прычэпы, разлічаныя на 20 пасажыраў. Калі збіраецца такая група, то прычэпы цягнуць дзве дрызіны. Маленькую групу, да 10 чалавек, – толькі адна.
Кіраўнік заказніка прызнаецца, што ў іх ёсць мара – набыць яшчэ дзве вузкакалейныя дрызіны, абсталяваць дадатковыя пасажырскія вагончыкі, каб рабіць экскурсіі для вялікіх груп турыстаў. Ужо вядома, дзе і за колькі іх можна зрабіць, але пакуль што няма патрэбнай сумы.
30 гадоў таму вазілі торф – зараз турыстаў
Раней вузкакалейка належала торфаздабываючаму заводу. Па ёй дзесяткі гадоў кожны дзень ездзілі гружаныя торфам вагоны. Прадпрыемства закрылася, бо радовішча выпрацавалі, а новыя ўчасткі балот для распрацоўкі атрымаць не ўдалося. Чыгунку перадалі заказніку і вырашылі выкарыстоўваць у турыстычных мэтах.
"Запаведны шлях" – адзіны ў Беларусі вузкакалейны турыстычны маршрут, які праходзіць па асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі.
Станцыяй адпраўлення служыць стаянка ля абочыны дарогі за некалькі кіламетраў ад вёскі Азёры.
© Sputnik / Инна ГришукПа вузкакалейцы на дрызіне: турыстычны маршрут у лясныя нетры і на балоты
© Sputnik / Инна Гришук
Вузкакалейка ідзе на 10 кіламетраў углыб лесу. Дарога ў адзін бок без прыпынкаў займае прыкладна 40 хвілін. Уся экскурсія доўжыцца каля трох гадзін.
"Мы праязджаем праз увесь заказнік з усходу на захад. Ужо праз паўгадзіны пасля адпраўлення вы апынецеся ў самых аддаленых кутках заказніка – зможаце ўбачыць дзікую прыроду, нізінныя і верхавыя балоты, даведаецеся, чым яны адрозніваюцца. Экскурсаводы расказваюць, якія жывёлы і птушкі жывуць у нашым заказніку, якія расліны тут растуць, сярод іх шмат рэдкіх і тых, якія занесены ў Чырвоную кнігу", - адзначыў субяседнік.
© Sputnik / Инна ГришукПа вузкакалейцы на дрызіне: турыстычны маршрут у лясныя нетры і на балоты
© Sputnik / Инна Гришук
Ён загадзя папярэдзіў, што рэдкія і ахоўныя расліны турыстам паказваць нельга, затое даволі часта на маршруце сустракаюцца звяры і птушкі, але вельмі важна не палохаць насельнікаў лесу.
Вузкакалейны мост
Першы і адзін з самых цікавых прыпынкаў маршруту – вузкакалейны мост, які злучае два берагі возера Белае, якое з-за яго 11-кіламетровай працягласці можна пераблытаць з ракой.
"Гэта адзіны ў Беларусі вузкакалейны мост, яго даўжыня 122 метры", - адзначае экскурсавод і запрашае выйсці, каб прагуляцца па незвычайным збудаванні.
© Sputnik / Инна ГришукПа вузкакалейцы на дрызіне: турыстычны маршрут у лясныя нетры і на балоты
© Sputnik / Инна Гришук
На мосце ёсць парэнчы і нешта накшталт тратуара. Рабіць першыя крокі даволі страшна, бо пад нагамі металічная сетка, праз якую бачна вада. Да моста перыядычна прыходзяць пешшу адпачывальнікі з мясцовага санаторыя ці грыбнікі. Адсюль адкрываюцца цудоўныя віды на возера Белае.
© Sputnik / Инна ГришукПа вузкакалейцы на дрызіне: турыстычны маршрут у лясныя нетры і на балоты
© Sputnik / Инна Гришук
Пасля першага прыпынку дрызіна накіроўваецца ў лясныя нетры. Часам здаецца, што вузкакалейка праходзіць праз зялёны калідор з арачнымі скляпеннямі.
"Бачыце, колькі сцяжынак у лес сыходзіць? Гэта звярыныя сцежкі, яны праходзяць праз чыгунку. Часам на шум дрызіны выходзяць цікаўныя казулі, можна сустрэць лісу або зайца, якія перабягаюць дарогу. А часам і звера буйней. А вось як цікава дрэва расце – выгнулася аркай над дарогай, а верхавінай уверх да святла цягнецца", - звяртае ўвагу машыніст дрызіны Мікалай Жук.
На ўчастку маршруту, які пралягае сярод балот, можна ўбачыць непраходную дрыгву. А на прыпынках – даведацца, чым адрозніваецца нізіннае балота ад верхавога, як вызначыць узрост балота, якія расліны і жывёлы тут ёсць.
Загадкі балота Святое
Канчатковая кропка маршруту – балота Святое. Больш за трыццаць гадоў таму яго асушылі і зрабілі месцам здабычы торфу. На момант пачатку распрацоўкі балоту было 7 тысяч гадоў. Гэта значыць, што глыбіня пакладаў торфу складала каля 7 метраў. За кароткі тэрмін меліярацыя і торфаздабыча забралі ў балота амаль усё.
Гадоў дзесяць таму адпрацаваны тарфянік выглядаў, як вялізная пустэча. Дзесьці расло пустазелле, дзесьці віднеліся пласты торфу. Цяпер тут зараснікі чароту і трыснягу, а ў глыбокіх равах стаіць пакрытая цінай вада.
© Sputnik / Инна ГришукПа вузкакалейцы на дрызіне: турыстычны маршрут у лясныя нетры і на балоты
© Sputnik / Инна Гришук
У 2017 годзе на Святым скончыліся работы па паўторным забалочванні. Каб ператварыць 1,5 тысячы гектараў былых тарфянікаў у балота, навукоўцам і меліяратарам прыйшлося расходаваць больш за 100 тысяч долараў – ад 50 да 100 долараў на кожны гектар.
Зараз турысты могуць ужывую ўбачыць, як ідзе працэс фарміравання верхавога балота. Праўда, каб Святое поўнасцю аднавілася, спатрэбіцца некалькі тысяч гадоў.
Пасля прыпынку на балоце дрызіна рушыцца ў зваротны шлях – едзе крыху хутчэй і "без перадышак".
120 тысяч на мадэрнізацыю
Ідэя катаць турыстаў на дрызіне made in USSR па вузкакалейнай чыгунцы ўзнікла некалькі гадоў таму. Два летнія сезоны экамаршрут працаваў у тэставым рэжыме, а на стварэнне турыстычнай інфраструктуры патрабаваліся грошы.
Мадэрнізацыя "Запаведнага шляху" праходзіла ў рамках сумеснага праекта "Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту", які быў рэалізаваны Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Па словах Марозіка, на абнаўленне пайшло 120 тысяч беларускіх рублёў. Работы выконваліся ў бягучым годе: быў праведзены рамонт вузкакалейкі прыкладна на палове маршруту, а на прыпынках з’явіліся інтэрактыўныя інфармацыйныя стэнды.
© Sputnik / Инна ГришукПа вузкакалейцы на дрызіне: турыстычны маршрут у лясныя нетры і на балоты
© Sputnik / Инна Гришук
Акрамя гэтага, прыпынкі, размешчаныя ў глыбіні лесу, абсталявалі спецыяльнымі платформамі з насцілам і агароджай, каб мінімізаваць уздзеянне турыстаў на прыроду.
У цэлым маршрут стаў больш цікавым і запамінальным, а паездка на мотадрызіне больш камфортнай і хуткай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"