Без гальштука: нефармальныя фота Уладзіміра Пуціна розных гадоў
Без гальштука: нефармальныя фота Уладзіміра Пуціна розных гадоў
Sputnik Беларусь
Уладзімір Пуцін адзначае сёння дзень нараджэння. Нефармальныя фота Пуціна, пачынаючы з 2000 года, калі ён упершыню заняў пасаду прэзідэнта Расіі, глядзіце ў... 07.10.2024, Sputnik Беларусь
Увага да расійскага лідара часцей прыкавана падчас афіцыйных мерапрыемстваў, аднак зірнуць на прэзідэнта ў нефармальнай абстаноўцы не менш цікава: ён любіць актыўны адпачынак і цікава бавіць вольны час.Акрамя таго, што Пуцін – майстар спорту па дзюдо і самба, ён катаецца на горных лыжах, упэўнена сядзіць у сядле, гуляе ў хакей, нярэдка выязджае на рыбалку або падводнае паляванне і часта бывае на прыродзе.З гісторыі прэзідэнцтва31 снежня 1999 года Уладзімір Пуцін быў прызначаны в.а. прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Афіцыйна ўступіў на пасаду 21 год таму, 7 мая 2000 года – датэрміновыя выбары прайшлі 26 сакавіка, ён атрымаў перамогу ўжо ў першым туры, набраўшы 52,94% галасоў выбаршчыкаў. Перавыбіраўся на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2004, 2012 і 2018 гадах. Перад выбарамі 2012 года тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў быў павялічаны з 4 да 6 гадоў.Пасля ўступлення ў сілу паправак да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі атрымаў права ўдзельнічаць у новых прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2024 года, у якіх атрымаў перамогу, набраўшы рэкордную для расійскіх прэзідэнцкіх выбараў абсалютную і адносную колькасць галасоў (больш за 76 млн галасоў і 87,28% пры рэкорднай яўцы 77,49%). Інаўгурацыя адбылася 7 мая.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уладзімір Пуцін адзначае сёння дзень нараджэння. Нефармальныя фота Пуціна, пачынаючы з 2000 года, калі ён упершыню заняў пасаду прэзідэнта Расіі, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Увага да расійскага лідара часцей прыкавана падчас афіцыйных мерапрыемстваў, аднак зірнуць на прэзідэнта ў нефармальнай абстаноўцы не менш цікава: ён любіць актыўны адпачынак і цікава бавіць вольны час.
Акрамя таго, што Пуцін – майстар спорту па дзюдо і самба, ён катаецца на горных лыжах, упэўнена сядзіць у сядле, гуляе ў хакей, нярэдка выязджае на рыбалку або падводнае паляванне і часта бывае на прыродзе.
26 сакавіка 2000 года. Уладзімір Пуцін і кіраўнік выбарчага штаба кандыдата на пасаду прэзідэнта РФ Дзмітрый Мядзведзеў праводзяць першую прэзідэнцкую прэс-канферэнцыю ў выбарчым штабе ў дзень выбараў.
1 сакавіка 2000 года. В. а. прэзідэнта РФ Уладзімір Пуцін у кабіне знішчальніка-перахватчыка СУ-27 пасля здзейсненага пералёту з Краснадара ў Чачню для ўручэння ўзнагарод расійскім дэсантнікам.
2 лютага 2003 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэм’ер-міністр Італіі Сільвіо Берлусконі падчас ланчу на адкрытым паветры ў дзяржрэзідэнцыі Завідава.
28 жніўня 2003 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас кароткатэрміновага водпуску ў Алтайскім краі здзейсніў двухгадзінны сплаў на рафтах па горнай рацэ Чарыш.
1 сакавіка 2004 года. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін са шчанюком, народжаным яго любімым сабакам лабрадорам Коні, якога ён падарыў шасцігадовай дзяўчынцы Каці са Смаленска.
19 мая 2006 года. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас таварыскага матча паміж юнацкай зборнай Расіі па футболе і камандай футбольнай школы "Сатурн" (Раменскае) на тэрыторыі вучэбна-трэніровачнай базы "Спутник-спорт" у Сочы.
31 жніўня 2008 года. Прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін надзявае спадарожнікавы ашыйнік з перадатчыкам сістэмы "GPS-Argos" пяцігадовай тыгрыцы, якую злавілі навукоўцы. Кіраўнік урада РФ наведаў Усурыйскі запаведнік далёкаўсходняга аддзялення РАН.
31 ліпеня 2009 года. Старшыня ўрада РФ Уладзімір Пуцін корміць бялух, якія змяшчаюцца ў вальерах на востраве Чкалава ў Ахоцкім моры. Тут навукоўцы вывучаюць паводзіны і міграцыю гэтых марскіх млекакормячых.
5 верасня 2012 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прымае ўдзел у навуковым эксперыменце ў рамках накіраванага на захаванне рэдкага віду жураўлёў – стэрхаў – праекта "Полет надежды", мэта якога – паказаць вырашчаным у гадавальніку птушкам маршрут пералёту. Знаходзячыся за штурвалам мотадэльтаплана, які птушкі прымаюць за свайго важака, Уладзімір Пуцін здзейсніў тры палёты: першы – азнаямленчы, а два іншыя – з птушкамі.
24 сакавіка 2013 года. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з сабакамі Бафі і Юмэ на прагулцы ў Маскоўскай вобласці. Бафі – балгарская (каракачанская) аўчарка. Юмэ – пароды акіта-іну.
18 жніўня 2015 года. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін здзяйсняе апусканне на батыскафе да патанулага старажытнага судна, якое ляжыць у раёне Севастопаля на 83-метровай глыбіні. Прэзідэнт РФ прымае ўдзел у экспедыцыі ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 170-годдзю Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ).
5 жніўня 2017 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас падводнага палявання ў гідракасцюме на каскадзе горных азёр у Рэспубліцы Тува. Прэзідэнт правёў водпуск з 1 па 3 жніўня.
10 мая 2018 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прымае ўдзел у гала-матчы Начной хакейнай лігі ў рамках VII Усерасійскага фестывалю па хакеі сярод аматарскіх каманд у лядовым палацы "Большой" у Сочы.
15 мая 2018 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін за рулём галаўной аўтамашыны "Камаз" падчас праезду калоны будаўнічай тэхнікі па аўтадарожнай частцы Крымскага моста на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця транспартнага пераходу.
10 жніўня 2019 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін удзельнічае ў арганізаваным мотаклубам "Ночные волки" міжнародным байк-шоу "Тень Вавилона" ў Севастопалі за рулём матацыкла "Урал" з каляскай. Другі справа – кіраўнік Рэспублікі Крым, старшыня Савета міністраў РК Сяргей Аксёнаў. Злева – лідар мотаклуба "Ночные волки" Аляксандр Залдастанаў (Хірург).
8 ліпеня 2024 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі (злева) падчас сумеснага наведвання стайні ў рэзідэнцыі Нова-Агарава.
25 ліпеня 2024 года. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (другі злева) у Спаса-Праабражэнскім Валаамскім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры.
З гісторыі прэзідэнцтва
31 снежня 1999 года Уладзімір Пуцін быў прызначаны в.а. прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Афіцыйна ўступіў на пасаду 21 год таму, 7 мая 2000 года – датэрміновыя выбары прайшлі 26 сакавіка, ён атрымаў перамогу ўжо ў першым туры, набраўшы 52,94% галасоў выбаршчыкаў. Перавыбіраўся на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2004, 2012 і 2018 гадах. Перад выбарамі 2012 года тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў быў павялічаны з 4 да 6 гадоў.
Пасля ўступлення ў сілу паправак да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі атрымаў права ўдзельнічаць у новых прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2024 года, у якіх атрымаў перамогу, набраўшы рэкордную для расійскіх прэзідэнцкіх выбараў абсалютную і адносную колькасць галасоў (больш за 76 млн галасоў і 87,28% пры рэкорднай яўцы 77,49%). Інаўгурацыя адбылася 7 мая.