Больш за 4 тысячы еўрапейцаў наведалі Беларусь без віз за тыдзень

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкЧамаданы ў аэрапорце
Чамаданы ў аэрапорце - Sputnik Беларусь, 1920, 07.10.2024
Падпісацца
Усяго з пачатку дзеяння бязвіза ў 2022 годзе ў рэспубліку прыехалі больш за 975 тысяч турыстаў з Еўропы.
МІНСК, 7 кас – Sputnik. Больш за сем тысяч грамадзян краін Еўропы наведалі Беларусь на працягу мінулага тыдня, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце рэспублікі.
"За мінулы тыдзень у Беларусь у бязвізавым парадку ўехаў 4 231 грамадзянін з 38 еўрапейскіх дзяржаў", - гаворыцца ў паведамленні.
У параўнанні з інфармацыяй, якую ДПК даваў па стане на 30 верасня, гэта колькасць крыху павялічылася – на той момант тыднёвая колькасць турыстаў з Еўропы складала 4 149.
Усяго ж з 15 красавіка 2022 года (даты пачатку дзеяння бязвіза) у Беларусь прыехалі больш за 975,8 тыс еўрапейцаў.
Сярод краін, якія мяжуюць з рэспублікай, лідзіруе па колькасці турыстаў Латвія (305 052), на другім месцы – Літва (565 438), на трэцім – Польшча (98 089).
Паводле даных ДПК, з 19 ліпеня бягучага года, калі ў Беларусі пачаў прымяняцца так званы пашыраны бязвіз, рэспубліку наведалі 7 240 грамадзян з 35 краін, уключаных у адпаведны спісак.

Новы бязвіз

Пашыраны бязвізавы ўезд для грамадзян краін ЕС пры перамяшчэнні наземным транспартам пачаў дзейнічаць з 19 ліпеня 2024 года – у спіску 35 дзяржаў. Нараўне з гэтым захоўваецца дзеянне і ранейшага бязвізавага рэжыму пры ўездзе праз паветраныя пункты пропуску.
Скарыстаць права бязвізавага ўезду можна неабмежаваную колькасць разоў на працягу ўсяго перыяду дзеяння да 31 снежня 2024 года ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна быць больш за 90 дзён у годзе.
Пры гэтым гэты парадак не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаваных да іх пашпартоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Цягнік Ласточка - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Цяпер у "Ласточках" можна расплачвацца беларускімі рублямі
Стужка навiн
0