https://bel.sputnik.by/20241007/putsn-uruchyts-lukashenku-orden-andreya-pershazvanaga-1090102979.html
Пуцін уручыць Лукашэнку ордэн Андрэя Першазванага
Пуцін уручыць Лукашэнку ордэн Андрэя Першазванага
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар узнагароджаны за ўмацаванне сяброўскіх сувязей і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй. 07.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-07T17:54+0300
2024-10-07T17:54+0300
2024-10-07T17:55+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
навіны
ордэн
расія
беларусь
уладзімір пуцін
узнагарода
снд
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1e/1089147921_0:122:3176:1909_1920x0_80_0_0_862f2bc173cd61cea7e031c6f107b1ba.jpg
МІНСК, 7 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сераду, 9 кастрычніка, правядзе перагаворы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам і ўручыць яму ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага, паведаміў памочнік кіраўніка расійскай дзяржавы Юрый Ушакоў.Ён удакладніў, што сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў адбудзецца ў рамках саміту СНД у Маскве.Як паведамлялася, расійскі лідар падпісаў указ аб узнагароджанні прэзідэнта Беларусі ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага ў канцы верасня."Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму і падпісаў Указ аб узнагароджанні прэзідэнта Беларусі ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага", - гаварылася ў паведамленні прэс-службы Крамля.З тэксту ўказа вынікае, што беларускі лідар узнагароджаны за выдатныя заслугі ў развіццё саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй.Ордэн Андрэя ПершазванагаСтатут ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага быў зацверджаны ў 2010 годзе. Яго прысуджаюць вядомым дзяржаўным і грамадскім дзеячам, военачальнікам, выдатным вучоным. Падставай для ўзнагароджання могуць быць "выключныя заслугі, якія садзейнічаюць росквіту, велічы і славе Расіі, забеспячэнню яе нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту".Пры гэтым дапускаецца ўручэнне ўзнагароды і кіраўнікам замежных дзяржаў. Ордэн носіцца на ордэнскім ланцугу ці на стужцы цераз плячо.У розны час ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ўручаўся таксама іншым замежным лідарам, сярод якіх прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, Гейдар Аліеў (на пасадзе прэзідэнта Азербайджана), Нурсултан Назарбаеў (на пасадзе прэзідэнта Казахстана) і старшыня КНР Сі Цзіньпін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240830/patryyarkh-kryl-uznagarodz-lukashenku-ordenam-knyazya-danla-maskoskaga-1089159061.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/08/1e/1089147921_127:0:2858:2048_1920x0_80_0_0_1577062ff2cf916da0d3f5aa4d03147f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, навіны , ордэн, расія, беларусь, уладзімір пуцін, узнагарода, снд, палітыка
аляксандр лукашэнка, навіны , ордэн, расія, беларусь, уладзімір пуцін, узнагарода, снд, палітыка
Пуцін уручыць Лукашэнку ордэн Андрэя Першазванага
17:54 07.10.2024 (абноўлена: 17:55 07.10.2024) Беларускі лідар узнагароджаны за ўмацаванне сяброўскіх сувязей і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй.
МІНСК, 7 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сераду, 9 кастрычніка, правядзе перагаворы з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам і ўручыць яму ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага, паведаміў памочнік кіраўніка расійскай дзяржавы Юрый Ушакоў.
Ён удакладніў, што сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў адбудзецца ў рамках саміту СНД у Маскве.
"Пасля размовы, двухбаковых перагавораў у Андрэеўскай зале Крамля адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Лукашэнку вышэйшай дзяржаўнай узнагароды РФ – ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага", - распавёў Ушакоў журналістам у панядзелак.
Як паведамлялася, расійскі лідар падпісаў указ аб узнагароджанні прэзідэнта Беларусі ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага ў канцы верасня.
"Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальную тэлеграму і падпісаў Указ аб узнагароджанні прэзідэнта Беларусі ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага", - гаварылася ў паведамленні прэс-службы Крамля.
З тэксту ўказа вынікае, што беларускі лідар узнагароджаны за выдатныя заслугі ў развіццё саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй.
Ордэн Андрэя Першазванага
Статут ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага быў зацверджаны ў 2010 годзе. Яго прысуджаюць вядомым дзяржаўным і грамадскім дзеячам, военачальнікам, выдатным вучоным. Падставай для ўзнагароджання могуць быць "выключныя заслугі, якія садзейнічаюць росквіту, велічы і славе Расіі, забеспячэнню яе нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту".
Пры гэтым дапускаецца ўручэнне ўзнагароды і кіраўнікам замежных дзяржаў. Ордэн носіцца на ордэнскім ланцугу ці на стужцы цераз плячо.
У розны час ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ўручаўся таксама іншым замежным лідарам, сярод якіх прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, Гейдар Аліеў (на пасадзе прэзідэнта Азербайджана), Нурсултан Назарбаеў (на пасадзе прэзідэнта Казахстана) і старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"